ЛЕМАНТАР:
Гартаю " Лемантар для школаў і хатняга навучання ", выдадзенага ў 1964 годзе ў Ню-Ёрку, а на сэрцы робіцца сумна і адначасова радасна.
Сумна таму, што ад нас доўгі час хавалі такі каштоўны падручнік, а радасна таму, што нарэшце ён вярнуўся на Лагойшчыну, радзіму свайго аўтара, выдатнага Беларускага асветніка Язэпа Гладкага. Майго сваяка.
Язэп Адамавіч Гладкі ( псеўданім Адам Варлыга) нарадзіўся 4 кастрычніка 1890 года ў вёсцы Міхалкавічы Гайна-Слабадской воласці Барысаўскага павета, памёр 28 ліпеня 1972 года ў Ню-Ёрку.
Дэлегат Першага Усебеларускага кангрэсу, адзін з заснавальнікаў першай Беларускай школы ў Барысаўскім павеце, складальнік шматлікіх школьных падручнікаў і дапаможнікаў на беларускай мове, складальнік " Краёвага слоўніка Лагойшчыны ", зборнікаў " Прыказкі Лагойшчыны " і народных песень " Дудар", аўтар багатых фальклорна-этнаграфічных запісаў, не надрукаванай кнігі бібліяграфічна-мемуарнага характару " Чутае, бачанае, перажытае "- сапраўднага летапісу Лагойшчыны канца ХІХ - пачатку ХХ стагоддзя.
Яго брат Казімір Адамавіч Гладкі , таксама быў асветнікам.
Арыштаваны 4 лютага 1933 года ворганамі НКУС.
Расстраляны пад Менскам 6 красавіка 1933 года.
КДБ РБ - 29940- с.
Дзяніс Урбановіч
#ГісторыяБеларусі #Лагойск #ЖывеБеларусь #Курапаты