🔥
Едзем у Іспанію! Далучайцеся да бізнес-івэнту АВВА ў Валенсіі 27 красавіка.
Гэта будзе нэтворкінг-сустрэча, на якой:
▫️Марына Гірын, віцэ прэзідэнтка АВВА, лідарка
Альянсу беларускіх бізнес-лэдзі, правядзе прэзентацыю дзейнасці АВВА, распавядзе пра перавагі сяброўства ў Асацыяцыі, тарыфныя планы АВВА, магчымасці для беларускіх бізнесоўцаў замежжа і інш.
▫️Беларускі бізнесовец
Валер Клінцоў падзеліцца сваім досведам старту бізнесу ў Іспаніі і адкажа на пытаннi.
▫️У вас будзе магчымасць распавесці пра свае патрэбы, выказаць ідэі і прапановы па развіцці беларускай бізнес-супольнасці, завязаць карысныя кантакты і знаёмствы, дамовіцца аб супрацы.
👉 Рэгіструйцеся па спасылцы. Сустрэча мае нефармальны характар, але просім зарэгістравацца, каб арыентавацца ў колькасці ўдзельнікаў. Месца будзе паведамлена пасля рэгістрацыі.
Падзяліцеся навіной #ABBA_Spain са сваімі сябрамі і знаёмымі.