Вясна / Правы чалавека ў Беларусі


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Siyosat


Тэлеграм-канал Праваабарончага цэнтру «Вясна». Актуальныя навіны ў галіне правоў чалавека ў Беларусі.
Пра затрыманні пісаць на @viasna_bot, для кансультацый - @ViasnaSOS.
Сувязь з інфармацыйнай службай: @Viasnainfo
Юрыдычная служба: @zvarot96


Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Siyosat
Statistika
Postlar filtri


🎧Праваабарончая праграма «Вясна». Сумесны праект ПЦ «Вясна» і Беларускага радыё Рацыя.

1:10 Маскоўскі механізм і даклад «Аб сур'ёзнай пагрозе чалавечаму вымярэнню АБСЕ у Беларусі з 5 лістапада 2020 года»

9:02 Беласток: Акцыя салідарнасці з Анджэем Пачобутам і ўсімі палітвязнямі

16:41 Гісторыя былой палітзняволенай Інгі Рэйдольф

26:05 Палітвязні Кацярына Бахвалава, Аляксандр Кардзюкоў і Андрэй Будай — у расповядзе іх сваякоў

🌿Слухайце выпуск тут альбо праз SoundCloud


Вясна: Палітвязні Беларусі dan repost
Праваабаронцу Насту Лойку пачнуць судзіць 13 чэрвеня

Справу палітзняволенай будуць разглядаць у Мінскім гарадскім судзе. Працэс будзе весці суддзя Алена Шылько.

Праваабаронцу затрымалі 28 кастрычніка 2022 года. Насту абвінавачваюць паводле ч. 3 арт. 130 КК (распальванне іншай сацыяльнай варожасці). Падставай для гэтага зрабіўся нібыта ўдзел праваабаронцы ў напісанні справаздачы аб пераследзе анархісцкай супольнасці ў Беларусі за 2018 год: у дакладзе даецца крытычная ацэнка дзейнасці супрацоўнікаў міліцыі.

Вядома, што Наста за кратамі пакутуе ад праблемаў са страўнікам. Яна веганка і таму не можа есці тое, чым кормяць на «Валадарцы». Даводзіцца харчавацца толькі тым, што атрымлівае з волі праз перадачы і што можна набыць у турэмнай краме.

💌Падтрымаць Насту грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-1, 220030, Мінск, Валадарскага, 2, Анастасія Юр'еўна Лойка
💻Напісаць анлайн


Мінюст пазбавіў ліцэнзіі чацвярых адвакатаў

Ліцэнзіі пазбавілі адвакатаў Аляксандра Уласевіча і Святлану Якушаву з Віцебскай абласной калегіі адвакатаў. Дзеянне іх ліцэнзіі спыняецца «ў сувязі са здзяйсненнем імі правін, не сумяшчальных са званнем адваката».

Ліцэнзіі таксама пазбавіліся адвакаты Юрый Козікаў і Арцём Сям'янаў, якіх раней выключылі з Мінскай абласной калегіі адвакатаў «за ўчыненне правін, не сумяшчальных са званнем адваката».

Юрый Козікаў — муж Ірыны Козікавай, сястры Максіма Знака. Ён абараняў Максіма і былога следчага Яўгена Юшкевіча. Арцём Сям'янаў абараняў праваабаронцу Валянціна Стэфановіча, Таццяну Кузіну, Ігара Лосіка, Паўла Белавуса.

Крыніца: Медыязона


❗️У палітвязня ў турме здарыўся інфаркт і інсульт. Яго адправілі ў калонію

Як стала вядома праваабаронцам «Вясны», у лістападзе 2021 года ў магілёўскай турме ў 47-гадовага палітвязня Дзмітрыя Сончыка здарыўся інфаркт, а пасля — інсульт. Каля месяца ён прабыў у гарадской бальніцы, прышпілены кайданкамі да ложка, пад назіраннямі канваіраў і відэакамеры, а потым яго вярнулі ў турму, дзе догляд за ім ажыццяўлялі сукамернікі.

Мінскі гарадскі суд пакінуў апеляцыйную скаргу без задавальнення, нягледзячы на набытую інваліднасць падчас зняволення, і Дзмітрыя адправілі ў калонію. Былы сукамернік палітвязня з магілёўскай турмы і зняволены з калоніі, дзе адбывае тэрмін Дзмітрый, распавялі «Вясне» яго гісторыю.

«Мяне і яшчэ некалькі чалавек перавялі ў невялікую камеру, дзе быў Дзмітрый. Там мы яго даглядалі, бо ён быў у вельмі цяжкім стане. Мы нават памперсы яму мянялі, бо ён амаль што хадзіць не мог».

Чытаць па спасылцы


Палітзняволены праваабаронца Уладзь Лабковіч патэлефанаваў з калоніі родным

Пра гэта на сваёй старонцы ў Facebook напісала ягоная жонка Ніна Лабковіч:

«Праз месяц пасля этапу атрымалі званок ад Уладзя. 4 хвіліны — як адно імгненне».

Нагадаем, 3 сакавіка суддзя Марына Запаснік прысудзіла «вясноўцам» вялікія тэрміны: Уладзю Лабковічу — 7 гадоў калоніі, Валянціну Стэфановічу — 9 гадоў калоніі, Алесю Бяляцкаму — 10 гадоў калоніі. Праваабаронцы не прызналі віну ні па адным артыкуле, які ставіўся ім у віну.

💌Падтрымаць «вясноўцаў»:
- ПК № 9, 213410, Горкі, Дабралюбава, 16, Аляксандру Віктаравічу Бяляцкаму
- ПК № 15, 213105, Магілёў, п/а Вейна, Слаўгарадская шаша 183, Валянціну Канстанцінавічу Стэфановічу
- ПК № 17, 213004, Шклоў, 1-я Заводская, 8, Уладзіміру Мікалаевічу Лабковічу
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz


Сілавікі затрымалі дырэктара маркетынгавага агенцтва Gusarov Андрэя Гусарава

На «пакаяльным» відэа мужчына сказаў, што сузаснавальнік TUТ.ВY Кірыл Валошын апублікаваў у сацсетках фотаздымак з ім, чым нібыта выклікаў павышаную цікавасць з боку сілавікоў, піша @mediazona_by.

🗣Паведаміць пра затрыманне
⚖️
Атрымаць бясплатную юрыдычную кансультацыю
📝Звязацца з журналістамі «Вясны»


Праўладная газета агучыла дэталі судовай справы журналіста Яўгена Меркіса

Судовы працэс праходзіў у закрытым рэжыме, таму дагэтуль падрабязнасці справы былі невядомыя.

Паводле прапагандыстаў, Яўген адпраўляў тэлеграм-каналам звесткі аб перасоўванні вайсковай тэхнікі. Таксама яны паведамляюць, што Меркіс працаваў для тэлеканала Белсат, які ўлады прызналі экстрэмісцкім, піша @flagshtok.

🔹Журналіста-фрылансера Яўгена Меркіса асудзілі да калоніі


Трэнера па водным пола асудзілі за ўдзел у Маршы

Стала вядома, што 11 траўня ў судзе Ленінскага раёну Мінска вынесены прысуд трэнеру па водным пола Радзівону Баравому. Мужчыну прызналі вінаватым паводле арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) і асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Пасля абвяшчэння прысуду мужчыну вызвалілі ў зале суда.

Яго судзілі за ўдзел у адным з мірных Маршаў у Мінску. Радзівон прызнаў віну і распавёў, што рушыў з натоўпам у тым ліку па праезнай частцы.

Прысуд вынесла суддзя Юлія Шут.

Вядома, што мужчыну затрымалі 24 лютага і спачатку арыштавалі яго на 15 сутак паводле арт. 19.11 КаАП (Распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў), пасля чаго перазатрымалі паводле крымінальнага артыкулу.


Улады прызналі «экстрэмісцкімі» песні «Пора», «Стражи галактики», «Ненависть» і «Вясна» жлобінскага гурта FaceOFF — на днях удзельнікаў гурта адправілі за краты

Таксама «экстрэмісцкай» прызнаная суполка гурта ва «Укантакце». Адпаведнае рашэнне прынятае судом Цэнтральнага раёну Мінска 25 траўня. Нагадаем, на мінулым тыдні ўдзельнікаў гурта FaceOFF затрымалі, а пазней адправілі на суткі.

Таксама «экстрэмісцкі спіс» папоўнілі:

📍Telegram чаты і каналы «Чат Московский 74 к 1-6», «Chat ОСВОБОЖДЕНИЕ БЕЛАРУСИ», «Правые беседы», «Широкая», «Якубовского»;
📍Facebook-старонкі «Досить боятися!», «Вольны Беларус», «Солидарность с Хартия-97», «Август2020»;
📍Сацсеткі Валера Цапкалы;
📍Старонка ва «Укантакце» «Взрыватель пуканов»;
📍Старонка ў Instagram «veronica.tsepkalo».


🧳Высылка замежнікаў з Беларусі па палітычных матывах: як гэта на практыцы і па законе

У Беларусі актыўна выкарыстоўваецца высылка грамадзян іншых краінаў за «экстрэмізм» або ўдзел у мірных акцыях пратэсту.

Падставай для высылкі можа стаць адміністрацыйны пераслед у тым ліку за «несанкцыянаваны пікет», «дробнае хуліганства» і «распаўсюд экстрэмісцкіх матэрыялаў». Часта людзей наўпрост з «сутак» вывозяць на мяжу або суправаджаюць да цягніка ці самалёта.

Разбіраемся з праваабаронцам «Вясны» Паўлам Сапелкам, ці законная высылка за «пратэсную» і «экстрэмісцкую» дзейнасць, як праходзіць гэта працэдура на практыцы і як цяпер ажыццяўляецца высылка ўкраінцаў, калі ва Украіне ідзе паўнамаштабная вайна.

Чытаць па спасылцы


📸Фотафакт: палітзняволены журналіст Яўген Меркіс перад абвяшчэннем прысуду

Здымак публікуе @bajby. Нагадаем, Яўгену прысудзілі 4 гады калоніі.

🔹Журналіста-фрылансера Яўгена Меркіса асудзілі да калоніі


Расійскія праваабаронцы збіраюць подпісы ў падтрымку сустаршыні «Мемарыяла» Алега Арлова

Алег Арлоў — расійскі праваабаронца, сустаршыня Цэнтра абароны правоў чалавека «Мемарыял». Выбітнага мемарыяльца, які на свае вочы бачыў жахі вайны і больш за 40 гадоў змагаўся за мір, пераследуюць за антываенныя погляды .

Галавінскі суд Масквы ўжо прызначыў першае паседжанне па справе на 8 чэрвеня — праваабаронцу пагражае тры гады калоніі.

Падпісаць петыцыю ў падтрымку Арлова


Журналіста-фрылансера Яўгена Меркіса асудзілі да калоніі

У Гомельскім абласным судзе вынесены прысуд журналісту-фрылансеру і краязнаўцу Яўгену Меркісу. Палітвязня абвінавацілі ў стварэнні экстрэмісцкага фармавання альбо ўдзеле ў ім (ч. 3 арт. 361-1 КК), а таксама ў садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці (ч. 1 і 2 арт. 361-4 КК).

Яўген асвятляў акцыі пратэсту пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, вёў стрымы з мітынгаў так званых «дармаедаў». Агулам за сваю журналісцкую дзейнасць Меркісу прысудзілі 50 сутак арышту і больш за 200 базавых велічынь штрафаў.

Сёння Яўген выступіў з апошнім словам, пасля чаго суддзя Аляксей Хлышчанкоў абвясціў прысуд: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму тэрмінам на 4 гады.

Чытаць па спасылцы 👉 spring96.org/be/news/111811

💌Падтрымайце палітвязня грашовымі пераводамі, пасылкамі і тэлеграмамі: СІЗА-3, 246003, Гомель, Кніжная, 1А, Яўген Аляксандравіч Меркіс
💻Напісаць анлайн 👉 bit.ly/3PIOcjz


Зваршчыка з Мінска асудзілі па «народным» артыкуле на 2,5 гады «хатняй хіміі»

У судзе Партызанскага раёна Мінска асудзілі Аляксея Сахара паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Суддзя Наталля Дзядкова прызначыла Аляксею два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў Мінску ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Ён цалкам прызнаў віну і раскаяўся ў здзейсненым. Аляксея апазналі па фотаздымках з пратэстаў.

Таксама ў якасці пацверджання яго ўдзелу ў пратэстах былі выкарыстаныя дадзеныя тэлефонных злучэнняў, прадастаўленыя мабільным аператарам.

Чытаць па спасылцы


Пяць гадоў «хатняй хіміі» прысудзілі гомельскаму бармену Глебу Вятошкіну

У Гомельскім абласным судзе вынесены прысуд бармену бара «Кватэрнік» Глебу Вятошкіну. Яго абвінавацілі ў распальванні іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы (ч.1 арт. 130 КК) і арганізацыі і падрыхтоўцы дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак альбо ўдзеле ў іх (ч. 1 арт 342 КК). Справу разглядаў суддзя Аляксандр Піскуноў.

Пра затрыманне Глеба супрацоўнікамі ГУБАЗіКа праваабаронцы даведаліся з праўладных тэлеграм-каналаў 28 лістапада мінулага года.

Паведамлялася, што ён нібыта распаўсюджваў экстрэмісцкія матэрыялы, а ў жніўні 2020-га ўдзельнічаў у пратэстах, абражаў прадстаўнікоў улады і распальваў сацыяльную варожасць.

Чытаць па спасылцы


Вясна: Палітвязні Беларусі dan repost
🎉Павіншуйце палітвязня Анатоля Пугача з Днём народзінаў

Хлопца затрымалі 13 снежня, на наступны дзень пасля вяртання з Польшчы. У Беларусь ён прыехаў на абследванне, бо за мяжой у яго вынайшлі анкалагічнае захворванне. Яго абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі паводле ч. 1 арт. 368 КК. Справу разглядала суддзя Аксана Літвінчык.

Па матэрыялах абвінавачання, хлопец «пасля прагляду відэазапісаў, якія змяшчалі абразу прэзідэнта, размясціў на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы ўказаныя відэазапісы, тым самым прынізіў гонар і годнасць Аляксандра Лукашэнкі». Суд прызначыў Пугачу 1 год калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

1 чэрвеня Анатолю споўніцца 29 год. Ён адзначыць Дзень народзінаў у наваполацкай калоніі № 1.

💌Павіншуйце Пугача лістамі, паштоўкамі і тэлеграмамі: ПК № 1. 211440, г. Наваполацк, вул. Тэхнічная, 8, Анатолю Барысавічу Пугачу
💻Напісаць анлайн


«Дэманстраваў V-абразны жэст». Мужчыну асудзілі за ўдзел у пратэстах на 2,5 гады «хатняй хіміі»

У судзе Партызанскага раёну Мінска асудзілі Аляксандра Саланінку паводле ч. 1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх). Суддзя Наталля Дзядкова прызначыла Аляксандру два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хатняй хіміі»).

Мужчыну абвінавацілі ва ўдзеле ў акцыях пратэсту ў 2020 годзе у Мінску і выхадзе на праезную частку. Аляксандр скончыўшы працоўную змену на прадпрыемстве на прахадной убачыў групу людзей з расцяжкай з лозунгам, пасля чаго далучыўся да пртэстоўцаў.

Падчас пратэснай акцыі ён «публічна выкрыкваў лозунгі і дэманстраваў у якасці пратэстнага сімвала V-вобразны жэст указальным і сярэднім пальцамі рук».

Чытаць па спасылцы


У Круглым за ўдзел у акцыях пратэсту асудзілі трох чалавек

Суд Круглянскага раёна асудзіў адразу трох чалавек за ўдзел у акцыях пратэсту паводле ч. 1 арт. 342 КК (удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).

Суддзя Дзмітрый Сасноўскі прызначыў палітзняволенай Аліне Горавай адзін год «хатняй хіміі», Уладзіславу Лагуценку і Аляксею Цыганаву — 2,5 і 2 гады «хатняй хіміі» адпаведна. Аліну, у якой у турме абвастрыліся праблемы са здароўем, вызвалілі ў зале суда пасля двух месяцаў зняволення.

Нагадаем, што пасля затрымання праз жорсткія умовы ў ІЧУ ў Аліны абвастрыліся хранічныя захворванні нырак і жаночых органаў. Увечары 30 сакавіка Аліне стала дрэнна, таму ёй выклікалі хуткую дапамагу. Сілавікі не дазволілі шпіталізаваць затрыманую, а ў магілёўскай турме ў медыцынскай дапамозе ёй адмовілі, нягледзячы нават на дрэнныя аналізы. Турэмны лекар адмовіўся лячыць яе антыбіётыкамі і гаспіталізаваць.

Чытаць па спасылцы


Вясна: Палітвязні Беларусі dan repost
❗️Студэнта, якога асудзілі за жаданне дапамагаць Украіне, будуць судзіць за "злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі калоні"

Андрэй Маслаў — студэнт 1-га курса, якога ў жніўні 2022 года асудзілі да 2,5 года калоніі за «падрыхтоўку да ўдзелу ва ўзброеным канфлікце на тэрыторыі іншай краіны» (ч. 1 арт. 13 і ч. 1 арт. 361-3 КК). На судзе хлопец распавёў, што «хацеў дапамагаць Украіне», прыярытэт — валанцёрская і гуманітарная дапамога.

Адбываць пакаранне Андрэя накіравалі ў бабруйскую калонію № 2. Напрыканцы лютага 19-гадовага палітвязня змясцілі на месяц у ПКТ.

У Бабруйску 6 чэрвеня над хлопцам распачнецца суд паводле ч. 1 арт. 411 КК за "злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы". Справу будзе разглядаць суддзя Іна Круголь. Пры гэтым у сакавіку анархіст Яўген Рубашка пісаў на волю, што Андрэю адразу па прыбыцці ў калонію сказалі, што "будуць круціць па арт. 411 КК".

💌Падтрымайце палітвязня: ПК № 2, 213800, Бабруйск, Сікорскага, 1, Андрэй Алегавіч Маслаў
💻Напісаць анлайн


«Беларусі пахваліцца няма чым». У Вене прайшла кансультацыя пра мірныя пратэсты

У Вене прайшла рэгіянальная сустрэча-кансультацыя са Спецыяльным дакладчыкам ААН па пытанні аб правах на свабоду мірных сходаў і асацыяцый. У якасці запрошаных — і прадстаўніца «Вясны» Наталля Сацункевіч.

У дакладзе, які быў прадстаўлены ў рамках гэтай сесіі, Спецыяльны дакладчык адзначае, што ў многіх краінах свету мірны пратэст часта разглядаўся як крызіс ці дэстабілізуючы фактар, а не як права, што ў далейшым выклікае мілітарызаваную рэакцыю з боку праваахоўных органаў да акцый пратэсту і прымянення празмернай сілы.

Чытаць па спасылцы

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.