Сцежкі Беларусі


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Sayohat


Навіны вандровак, цікавыя месцы ў Беларусі, аўтарскія фота і не толькі. Па пытаннях і прапановах @turbel


Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Sayohat
Statistika
Postlar filtri


#Слоўнічак на тэму 🚂 ЧЫГУНКА
(па-расейску — па-беларуску)

🛤 железная дорога — чыгýнка
🏢 железнодорожный вокзал — чыгуначны вакзал
🚂 поезд — цягнíк
🛤 рельсы — рэйкі
🛤 путь (отправления) — пуць
🛤 колея — каляíна
🏢 вывеска — шыльда
🚂 берегись поезда! — Сьцеражыся цягнікá!
👜 камера хранения — багáжня
💼 ручная кладь — ручная паклáжа
🧳 чемодан — валíзка
☕️ гранёный стакан — кантовая шклянка
☕️ подстаканник — падшкля́нак
🚆 электричка — электравíк
👋 в добрый путь! — шчасьлівай дарогі!

крыніца 📕 @tropinki

533 1 12 3 33

На Публічнай кадастравай мапе Беларусі зрабілі новы пласт "Беларусь літаратурная", дзе абазначаны літаратурныя музеі і вуліцы, якія названы ў гонар літаратараў.

крыніца📌 @tropinki


📍 Менск. Лесапарк Дразды.
📷 фота: Валер Інюткін

❄️ @tropinki


Камунальнікі Менска плануюць капітальна адрамантаваць у бліжэйшы год 169 дамоў, тры з якіх прадстаўляюць гістарычную ці архітэктурную каштоўасць.

Пазначана, што рамонт на аб'ектах ізноў пачынаецца ў 2023 годзе:

📍 Менск, вул. Энгельса, 32а
📍 Менск, вул. К. Маркса, 20
📍 Менск, пр. Незалежнасці, 13

крыніца 🏛 @tropinki


Рэшткі палацава-паркавага ансамбля Снядэцкіх у Болтупе
Палац (у неагатычным стылі) быў пабудаваны ў Болтупе сынам Енджэя Снядэцкага Юзэфам або ўнукам Енджэя і сынам Юзэфа Анджэем. Фатаздымкаў будынкаў звонку не захавалася. Захаваўся толькі малюнак Напалеона Орды 1876 г, які намаляваў палац з боку саду. Падрабязнае апісанне было прадстаўлена Раманам Афтаназі ў манументальнай працы «Гісторыя рэзідэнцыі..», і ён выказаў здагадку, што ў апсідзе на вяршыні палаца магла быць капліца. Гэтую здагадку, відаць, пацвярджаюць запісы ў шэматызмах Віленскага архібіскупства, якія ў 1872 і 1910 гг фіксуюць наяўнасць у Болтупе рымска-каталіцкай капліцы.
Аднак у калекцыі Мастацкага інстытута Польскай акадэміі навук захаваліся чатыры фотаздымкі інтэр'еру палацавых пакояў, зробленыя каля 1914 г, якія пацвярджаюць іх гістарычнае і элегантнае аздабленне.
Палац быў акружаны паркам, побач, верагодна, знаходзіліся сядзібныя гаспадарчыя пабудовы (у тым ліку вінакурны завод).
🌅 Фота: Visit Oshmyany

📌 54.38024, 25.8354

🏛 @tropinki


Urban Hrodna - городская среда Гродно dan repost
У Гродне хочуць абвесціць конкурс на пераўтварэнне набярэжнай паміж Новым і Старым мастамі.

Тэма старая, як Нёман, і не вырашаецца дзесяцігоддзямі. Гродзенская набярэжная - маляўнічае месца ў гістарычным цэнтры з добрым рэкрэацыйным патэнцыялам і відавочнымі праблемамі😢:

▪️практычна няма лавачак, каб адпачыць,
▪️няма зручных спускаў да вады,
▪️тусавацца на набярэжную прыязджаюць (гараджанам гэта важна!), але на машынах, гэта робіць прастору небяспечнай,
▪️летам няма ценю,
▪️нявыкарыстаныя схілы (там можна было б зрабіць тэрасныя спускі з лавачкамі, ландшафтныя кампазіцыі з раслін, летнія сцэны, ды і многа чаго яшчэ),
▪️няма грамадскіх туалетаў,
▪️не вылучаны веласцежкі,
▪️мог бы быць, але няма фудкорта,
▪️частка набярэжнай на вул. Рыбацкай наогул ніяк не ўладкаваная нават для людзей, што там жывуць - разбіты асфальт, яміны, пыл.


Менавіта так выглядаюць зараз старажытныя скляпенні бровара і былога палаца ў Горадне.

Гэта былы палац абарончага тыпу, падобны да Віленскага. Быў пабудаваны яшчэ ў канцы 17 ст, а перабудаваны ў 1877 г. Тады тут жылі князі. Першапачаткова палац належаў Сапегам, у сярэдзіне 18 стагоддзя адышоў будучаму гетману Міхаілу Казіміру Агінскаму. Потым будынак пераходзіў да розных заможных людзей горада, у ім знаходзіліся жылыя і складскія памяшканні.

З 1880-х уласнікам стаў аўстрыйскі падданы Юзэф Кунц. Пры ім у будынку прайшла рэканструкцыя, з'явіліся новыя карпусы і пачаў працаваць бровар. На ім працавалі 18 чалавек. У год выраблялі 64,4 тыс. вёдраў піва, затым аб'ёмы выраслі амаль у пяць разоў. У час 1-й сусветнай вайны частку абсталявання вывезлі ў Германію.

Гарадзенскі піўзавод зачынены з 2007 года пасля пажару. "МБА Інвестмент" выкупіла былы піўзавод у Гродне ў сакавіку 2020 г за 1,3 млн руб.
фота: Ірына Варкулевіч

🏛 @tropinki



8 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.