У Варшаве пройдзе марафон беларускай анімацыі24 працы розных аўтараў пакажуць у Бары
Beer Station Praga ў 19 гадзін 3 студзеня.
Падзею арганізуее аніматар Іван Гапіенка.
"Усіх з надыходзячымі святамі! Напрыканцы году сабралі з сябрамі 24 анімацыйных беларускіх фільма, якія мы любім і прапануем усім да прагляду! Дарэчы ў гэту пятніцу, 3 студзеня, будзе магчымасць а 19 гадзіны паглядзець фільмы ва ўтыльным барчыку Варшавы Beer Station Praga. Калі атрымліваецца прыгодзьце", — напісаў мастак у сацсетках.
Вось спіс мультфільмаў, якія збіраюцца паказаць:
1. Марафон (Міхаил Тумеля, 1988)
2. ASSA (Міхаил Тумеля, 1992)
3. Белый клык (Марына Карпава, 1997)
4. Удивительный ужин в сочельник (Ірына Кадзюкова, 1999)
5. Lollipop (Генадзь Буто, 2009)
6. Фокус (Марыя Матусевіч, 2013)
7. Синяя Собака (Руслан Сінкевич, Марына Лук'янава, 2014)
8. Якія сны сніць мядзвець (Руслан Сінкевич, 2015)
9. Мама Цапля (Марына Карпава, 2015)
10. Yurya; Inaba Rabbit (Юлія Рудыцкая, эпізоды да поўнаметражных фільмаў, 2016, 2020)
11. Мора (Маргарыта Ціхановіч, 2017)
12. DUO (Таня Шараварава, 2018)
13. Чартапалох (Яўген Надтачэй, 2019)
14. Данте Беатриче (Ірына Кадзюкова, 2019)
15. Царства Зорак (Іван Гапіенка, 2019)
16. Блізняты-важаняты. Хованкі, (Алена Барушка, Святлана Катлярова, 2020)
17. A Boy I Never Knew (Дар'я Дзядок, 2020)
18. Dogs Smell Like the Sea (Анастасія Лісавец, 2020)
19. Shirley Mara (Ната Карнеева, 2021)
20. Dinner with Turkey (Глеб Куфтэрін, 2021)
21. Полдень полночь (Аляксандра Пакацілава, 2022)
22. Кровь Караоке (Юрый Сямашка, 2023)
23. The Witcher - fan tribute from Lihtar Studio, (Эдвард Курчэўскі, 2024)
24. Cloudy day (Прэм'ера!!! Maрыянна Рудакова, 2024)