Уладзімір Мацкевіч: Альтэрнатыўны народны сход не толькі неабходны, але і магчымы
11-12 лютага ў Беларусі мусіць прайсці чарговы т.зв. "Усебеларускі народны сход", на які традыцыйна збяруць "наменклатурна-гаспадарчы актыў". Аднак гэтым разам дадзеннае мерапрыемства выклікае алергію ў грамадства і прымушае дэмакратычныя сілы рашуча рэагаваць.
Які падыход да "Усебеларускага народнага сходу" варта абраць беларускаму грамадству і што можна чакаць ад сёлетняга мерапрыемства?
Пра гэта Леся Руднік з "Цэнтра новых ідэй" запыталася ў філосафа і метадолага Уладзіміра Мацкевіча.
— Што такое "Усебеларускі народны сход" і якую функцыю ён звычайна выконвае?
— Усе дыктатары грэбуюць правам, законам, парламентам, судом — усімі інстытутамі і працэдурамі прадстаўнічай дэмакратыі, лічачы іх перашкодай для сваёй абсалютнай улады і абвяшчаючы іх прыкрымі ўмоўнасцямі.
Замест прадстаўнічай дэмакратыі яны апелююць да "прамой дэмакратыі", абыходзячы ўсе інстытуты і працэдуры, звяртаюцца непасрэдна да народа. На функцыю "народа" яны прызначаюць старанна адабраных, падкантрольных і паслухмяных ім людзей.
Вось гэта і ёсць у нашым выпадку т.зв. "Усебеларускі народны сход".
— Якія пытанні будуць вырашаць на сёлетнім "сходзе"? Ці чакаць глабальных зменаў па пытаннях Канстытуцыі ці амністыі для палітзняволеных?
— У тэатры марыянетак, якія паказваюць народу, нічога ніколі не вырашаецца, проста ствараецца бачнасць падтрымкі дыктатара.
— А якая стратэгія па "Усебеларускім народным сходзе" патрэбная дэмакратычным сілам: ігнараванне, альтэрнатыўны сход, дыскрэдытацыя мерапрыемства, што ладзіць Лукашэнка?
— Да 2020 года правільна было ігнараваць такое махлярства, проста даючы яму ацэнку. Цяпер неабходны рашучы адказ — альтэрнатыўны народны сход. Ён не толькі неабходны, але і магчымы, калі б у нашых лідараў была палітычная воля, "дарожная мапа" і аналіз сітуацыі. Але, здаецца, мы выпускаем гэтую магчымасць.
@methodology_by