Ружовая Купіна


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Вітаем вас у беларускамоўным куточку вялікай банды аматараў кінематографа!
Сувязь: @yesterday_alex

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Першы постар да фільма «Жыццё Чака» – пераможцы кінафестывалю ў Таронта!

Карціну паводле аднайменнага апавядання Стывена Кінга паставіў Майк Флэнаган, а галоўную ролю выканаў Том Хідлстан. Прэм'ера – у чэрвені.

#ЖыццёЧака




«Мікі 17» Пона Джун Хо выйдзе ў беларускіх кінатэатрах ужо 15 сакавіка!

Варта таксама адзначыць, што ў фільма будзе вельмі ранні лічбавы рэліз – дома стужку з Робертам Пацінсанам можна будзе паглядзець з 25 сакавіка.

#Мікі17


🤫 Трэцяя частка франшызы «Ціхае месца» запушчаны ў распрацоўку!

Асноўны каст вяртаецца, а здымкі хутчэй за ўсё пачнуцца ў канцы года.

#ЦіхаеМесца


Калі панядзелак пачынаецца з абдымкаў, то гэта цудоўна. А калі гэта абдымкі Педра Паскаля і Оскара Айзэка – гэта яшчэ лепш!

#выпадкі




Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Са святам, шаноўныя дзяўчаты!

Вы годныя, шчырыя і неверагодныя!


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Новы тызер да фільма «Грамавержцы*»!

Выглядае насамрэч крута! Верыце ў праект?

#Marvel


❗Паапа Эсьеду хутчэй за ўсё дакладна сыграе Северуса Снэйпа ў серыяле «Гары Потэр»!

Актор знаходзіцца на фінальнай стадыі перамоў з HBO – кантракт можа быць падпісаны на днях.

#ГарыПотэр

475 0 13 4 66

Джан Мак-цір блізкая да атрымання ролі Мінервы Мак-гонагал у серыяле «Гары Потэр»!

#ГарыПотэр


Новыя кадры фільма «Вайсковая справа» Алекса Гарлэнда!

Нагадаем, што карціна заснаваная на ўспамінах ветэрана вайны ў Іраку. Прэм'ера – 10 красавіка.

#ВайсковаяСправа


У Латвіі адкрыта і класна святкуюць перамогу «Плыні» на Оскары. Вось, напрыклад, так выглядалі вядучыя навін у адным з эфіраў!

#Плынь


Новыя кадры фільма «Грамавержцы*»!

Чакаеце «Атрад самагубцаў» ад Marvel?

#Marvel


Новы постар другога сезона серыяла «Андор»!

Прэм'ера – 22 красавіка!

#StarWars


На Disney+ адбылася дзвюхсерыйная прэм'ера серыяла «Дардэвіл: Перанараджэнне»!

Многім крытыкам і журналістам шоу вельмі спадабалася: яны адзначаюць нетрывіяльную і напружаную гісторыю, якая прадстаўляе сабой сумесь захапляльнай судзебнай драмы і інтэлектуальнага баевіка, якую глядзець – адна асалода.

#Marvel


Дэбютны постар фільма «Матэрыялісты» ад Селін Сон («Мінулае жыццё»)!

У фільме сыграюць Крыс Эванс, Педра Паскаль і Дакота Джонсан. Прэм'ера – 13 чэрвеня.

#Матэрыялісты


Хоакін Фенікс на першым кадры фільма «Эдынгтан» ад Ары Астэра!

Акрамя Фенікса, у нуар-вэстэрне, падзеі якога разгарнуцца падчас пандэміі, сыграюць Осцін Батлер, Педра Паскаль і Эма Стоўн.

#Эдынгтан


Прэм'ера другога сезона нямецкага серыяла «Макстан Хол» адбудзецца ў канцы гэтага года!

#МакстанХол



19 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.