Вераніка Цапкала на Канферэнцыі Новая Беларусь абрынулася з крытыкай на недзяржаўныя беларускія СМІ.
На яе думку, незалежных медыяў не засталося, усе асвятляюць толькі працу Офіса Святланы Ціханоўскай. А іншых палітыкаў і іх ініцыятывы ігнаруюць.
Між тым муж Веранікі
Валерый Цапкала быў у стрыме @euroradio у мінулы чацвер. І мы не сказалі б, што да таго мы звярталі мала ўвагі на яго і яго паплечнікаў.
Спадарыня Цапкала папракае Офіс Ціханоўскай тым, што ў дачыненні да медыяў капіююцца практыкі, прынятыя ў рэжыме Лукашэнкі. І... заклікае стварыць грамадскі савет, які будзе кантраляваць медыі і вырашаць, як размяркоўваецца іх фінансавая падтрымка.