Іронія лёсу - высокабюджэтны і грандыёзны "Дзюнкерк" Крыстафера Нолана рызыкуе саступіць у барацьбе за ўзнагароды адносна маленькай стужцы, якую можна было б назваць "Па той бок ад Дзюнкерка" - драме "Цёмныя часы" пра падзеі траўня 1940 года ў жыцці Чэрчыля і ўсёй Брытаніі.
Месцамі залішне пафасная, часам да слёз сентыментальная, гісторыя трапна б'е ў самыя балючыя кропкі гледача. Мы, як тая маладая сакратарка ў пачатку стужкі, трапляем да самога Чэрчыля - прамалінейнага, крыху ненармальнага, але геніяльнага - і разам з ёй праходзім шлях ад страху магчымай паразы да ўпэўненасці ў перамозе. А калі некаторыя сцэны будуць здавацца вам залішне прадказальнымі - ну а як інакш, гэта ж гістарычны фільм.
І асобна пра самога Чэрчыля, якога бліскуча адыграў Гары Олдман. Гэта амаль стоадсоткавы "Оскар". Цяпер я (і не я адзін) буду ўяўляць брытанскага прэм'ер-міністра менавіта такім. Няхай выбачаюць іншыя патэнцыйныя намінанты:
гэты і
гэты, але ім прыйдзецца пачакаць больш светлых часоў;)
p.s. Прауда, я яшчэ не бачыў новага Пола Томаса Андэрсана. Кажуць, Дэніэл Дэй-Льюіс таксама цудоўны.