Адзін з лепшых режысерскіх дэбютаў 2017-га, які пачаў сваю дарогу з фестываля незалежнага амерыканскага кіно ў Сандэнсе, а затым патрапіў у паралельную праграму Канскага фэсту - стужка "Паці Кейкс".
Ну хто з вас не згодзіцца з тым, што галоўная культурная з'ява мінулага года - рэп і батлы. Але да нас яны даходзяць часцей з расейскім кантэкстам, дзякуючы розным оксіміронам. Душа ж рэп-музыкі жыве за акіянам. У тым ліку ў гераіні фільма, якая марнуе час у такім сабе раёнчыку, марыць пра сцэну і піша класныя тэксты.
Па дарозе да фінала стужкі, Паці Кейкс знаходзіць каханне, натхненне, сяброў і руйнуе аўтарытэты. Матывацыйны складнік фільма вельмі моцны, саундтрэк цудоўны (я звычайна не слухаю рэп!), акцерам-дэбютантам верыш. Магчыма, нашаму гледачу будзе цяжкавата інтэгравацца ў дэкарацыі амерыканскага андэрграунду, але калі атрымаецца - асалоду атрымаеце. Адзіны мінус (а для кагосьці плюс - залішняя меладраматычнасць).