Уявіце сабе найгоршы фільм на свеце. А цяпер уявіце фільм пра тое, як яго здымалі. Джэймс Франка, якога ўчора ўсё ж абвінавацілі пяць жанчын, паспеў зрабіць дужа вясёлую стужку пра прыгоды таямнічага паляка Томі Вайсо у Галівудзе, які растраціў на здымкі уласнага шэдэўра каля 6 млн даляраў, каб потым сабраць у пракаце 1,5 тысячы.
У Вайсо атрымалася так сабе, а у Франка - наадварот. "Гора-творца" - адна з найлепшых камедый сезона, так што аматарам жанра паглядзець вельмі раю. Цікава толькі, ці перашкодзіць цяпер фільму на "Оскары" чорны піяр рэжысёра... Шкада. Дарэчы, у нашых кінатэатрах паказваць яго і так не збіраліся.