Абсалютны хіт Галівуда у гэтым сезоне - новая стужка ад самога Марціна МакДоны. Ага, таго самага, які распавёў, як можна "Залегчы на дно ў Бруге". Фільм "Тры білборды на мяжы Эбінга, Місуры" (ужо назва заслугоўвае таго, каб на кіно звярнулі ўвагу!) - гэта гарачая сумесь чорнага гумару і драмы маці, якая згубіла дзіця. Тут проста непаўторная Фрэнсіс Макдорманд у галоўнай ролі (жонка кагось з Коэнаў, памятаеце "Фарго"-фільм, а не серыял). Але напэўна самы класны там Сэм Рокуэл. За ім сачыць тут - асаблівая асалода.
"Білборды" з верагоднасцю 90% збяруць найбольш намінацый на "Оскар", яны перамаглі ўсіх у Таронта і на "Залатым глобусе". І гэта той выпадак, калі з меркаваннем крытыкаў і прэсы не хочацца спрачацца.
"Білборды" з верагоднасцю 90% збяруць найбольш намінацый на "Оскар", яны перамаглі ўсіх у Таронта і на "Залатым глобусе". І гэта той выпадак, калі з меркаваннем крытыкаў і прэсы не хочацца спрачацца.