"Таямніца Како" пачынаецца як самы звычайны мульцік - тут табе і жарты, і хлопчык, што марыць граць на гітары, і гарэзлівы сабачка Дантэ, імя якога падказвае ўважліваму гледачу, што ўсё не так проста. І сапраўды, хутка мы апынемся ў свеце мерцвякоў, каб разам з галоўным героем адшукаць яго родзіча-музыку. Праўда, на пекла мексіканскі свет памерлых не дужа падобны, як і мультфільмы Pixar не зусім падобныя на звыклыя дзіцячыя кінаатракцыёны з машынкамі і пакемонамі.
Кампанія, якая стварыла "Валі" і "Галаваломку", ізноў забярэ Оскар. Там любяць узнагароджваць "дарослую" анімацыю, але ў выпадку з "Како" гэта будзе вельмі слушна, бо з вышыні пражытых гадоў (іх у мяне не так шмат пакуль, выбачайце на пафас) сэнс мульціка ўспрымаецца больш востра. Вы абавязкова ўзгадаеце падчас прагляду ўсіх сваіх бабуляў і дзядуляў, а напрыканцы ў вас будуць балець вочы. Так што не стрымлівайцеся і проста паплачце)
"Светлыя, светлыя нашы памерлыя".