Мужчынская версія гісторыі пра "Жыццё Адэль", якая так усіх зачаравала ў 2013 годзе. Толькі ў італьянскім фільме, пра які ўсе гавораць, падзеі адбываюцца крыху раней за сучаснасць, а героі жывуць у атачэнні эліністычных дэкарацый, персікавых дрэваў і за кавай абмяркоўваюць Геракліта. На фоне ўсяго гэтага гісторыя кахання ў "Кліч мяне сваім імем" губляецца, як па мне.
Безумоўна, акцёры цудоўныя. Цімаці Шаламе можа нават адхапіць намінацыю на "Оскар", але адчуваецца за ўсім гэтым нейкая штучнасць і мрамарнасць. Але рэйтынгі высокія, крытыка ў захапленні - таму паглядзець стужку трэба. Асабліва тым, хто закаханы проста зараз.