Мне падабаецца Грэта Гервіг. Яна класная у фільмах Баумбаха і не толькі. І вось таленавітая дзяўчына робіць свой першы фільм і адразу ж забірае "Залаты глобус". Першая з рэжысёраў-жанчын за доўгі час. Пра што яе "Ледзі Бёрд"?
Гісторыя бунтаркі, якая вырасла з аднапавярховай Амерыкі і хоча ў "Вялікі яблык". Месцамі наіўная, пераважна смешная (у самым добрым сэнсе слова), а зрэдку і дужа сур'ёзная стужка пра вечнае: бацькоў, што не разумеюць дзяцей, і дзяцей, што пачынаюць сумаваць па маме, калі пакідаюць яе. Магчыма, наш глядач не счытае ўсіх алюзій і метафар, але фільм не расчаруе.