Каб вы не забываліся на тое, што самыя лепшыя фільмы ў Галівудзе ўсё ж здымалі гадкоў гэтак 60-70 таму, паглядзіце на выходных "Усё пра Еву" 1950 года. Шэсць "оскараў" і канская галінка за лепшую актрысу, чароўныя Бэт Дэйвіс і Эн Бакстэр у галоўных ролях і Мэрылін Манро ў маленькай, але яскравай ролі другога плана.
Гэта рэдкі выпадак, калі ў жаночай кінагісторыі і мужчыны не выглядаюць прымітыўнымі. Але перш за ўсё гэта стужка пра яе - маладую і прыгожую Еву, якая з'яўляецца ў жыцці старэючай брадвейскай зоркі быццам бы для таго, каб проста быць побач са сваім ідалам.
А далей мы даведаемся ўсё пра Еву і многае пра тое, што адбываецца па-той бок Галівуда і амерыканскай кінаіндустрыі (хоць кіно і пра тэатральных актрыс). У тым ліку і тое, што ў самай драматычнай барацьбе перамагае не заўсёды той, хто атрымлівае ўзнагароду.