Гільерма дэль Тора, як па мне, заўсёды цудоўны. А "Лабірынт Фаўна" ўвогуле непаўторны. Але для таго, каб зрабіць сапраўдны фільм-сенсацыю, яму трэба было стаць не такім сур'езным, як звычайна. І ў "Форме вады" нарэшце ёсць усе складнікі поспеху.
Гэта ці не вяршыня майстэрства мексіканскага казачніка: у дадатак да звыкла моцнай гісторыі тут ёсць гумар і тонкая сентыментальнасць, трапны саўндтрэк і выдатны каст. Яго герой - бог насельнікаў Амазонкі - трапляе ў свет людзей, каб выратаваць толькі адну з нас у фільме, але разам з гэтым ён удыхае надзею ў кожнага гледача, які здольны зрабіць намаганне, каб пачуць таго, хто размаўляць не можа.
"Форма вады" - галоўны канкурэнт "Трох білбордаў..." Макдоны на "Оскары". У Венецыі дэль Тора перамог, пабачым, што будзе ў Галівудзе. Паглядзець "Форму..." ў Беларусі можна ад 18 студзеня.