Вольны Захад інфа


Гео и язык канала: Беларусь, Русский
Категория: Политика


⚪️🔴⚪️ Вольныя навiны! ⚪️🔴⚪️
Інфацентар Захаду:
https://t.me/zahad97info/342
___________________
💬 Галоўная суполка раёна: @zahad97
🛠 Паслугі: @zahad_paslugi
🚘 Суполка аўталюбіцеляў: @VolnaeKola
👁 Вочы Захада: @VolnaeVoka
💌 Сувязь: @Zahad97_bot

Связанные каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Русский
Категория
Политика
Статистика
Фильтр публикаций


Репост из: Белсат
Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
▪️Чарнобыльская катастрофа: 10 рэчаў, якія варта ведаць

У 1986 годзе адбылася аварыя, наступствы якой адчуваюцца – і пужаюць – дагэтуль.

👉 «Белсат» сабраў адказы на пытанні пра Чарнобыльскую катастрофу: ад прычынаў і наступстваў да мутантаў і БелАЭС


Репост из: Еўрарадыё | Еврорадио
Так выглядаў Чарнобыльскі шлях 26 красавіка 1996 года. Міліцыя і спецназ спрабавалі спыніць мітынг, і апазіцыя аказала супраціў.

Тое, што тады адбывалася, пасля сталі называць “Мінская вясна”.

Фота @historyja


Репост из: Супер Мова
Чарнобыль і ўлада, якую мы не выбіралі.

26 красавіка 1986 году а 1.23 ночы на савецкай Чарнобыльскай АЭС прыкладна за адзінаццаць кілямэтраў ад мяжы Ўкраіны і Беларусі адбыўся ён — выбух.

Улада на тое і ўлада, каб жыць сёньняшнім днём — учора цікавіць яе пераважна толькі ў сувязі з чарговым парадам, а заўтра... Заўтра, пасьля нас, хоць патоп. Лягічна: жывем адзін раз, дык чаго пераймацца, пасьпець бы «асвоіць» тое, што дасталася так лёгка, як зь неба ўпала: зямля там, рэчкі розныя, лясы, паветра, жывёлкі і яшчэ гэтыя, як іх... а, ну так: лю-ю-юдзі.

Уладзе не да календара. Вось жа, 9 жніўня 1945 году амэрыканскі самалёт скінуў на японскі горад Нагасакі атамную бомбу, ужо другую з прызначаных для Японіі, бо адной Хірасімы амэрыканскім генэралам падалося мала — больш за семдзесят тысяч чалавек было забіта, зруйнавана больш за пяцьдзясят тысяч будынкаў. А 9 жніўня 2012 году, як наўмысна, а можа, і наўмысна, у гадавіну той катастрофы, у Астраўцы на Гарадзеншчыне адбылася ўрачыстая цырымонія закладкі Капсулы з Пасланьнем Нашчадкам — на месцы будаўніцтва першай беларускай АЭС. Ня надта цікава, што там напісана. Па вялікім рахунку, словы ў тым Пасланьні мусілі б стаяць наступныя: "Здароў, мутанты..."

🗓 Чытайце Каляндар Бахарэвіча — Мірны Атам

Адзіны шлях, каб адшукаць адказ
Усё нібыта супраць нас
Вось пачатак эры
Новай эры...
Радыёактыўны я

🎵 Слухайце Naviband - "Радыяктыўны" (Imagine Dragons in Belarusian)

▶️Глядзіце праўду пра чарнобыльскую трагедыю ў серыяле — Чарнобыль

@supermova #мова #каляндар


Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
📍Паведамляйце «Вясне» пра затрыманні, ператрусы і «выклікі на размову»

Мы збіраем і захоўваем факты пераследу, што асабліва важна ў цяперашніх умовах.

Па жаданні, ваша інфармацыя можа застацца непублічнай. Вы таксама можаце перадаць такія звесткі праз вашых сяброў, што жывуць за мяжой.

@viasnainfo| @viasna_bot | @ViasnaSOS


Репост из: Радыё Свабода — Беларусь
Ужо сёньня: 39 гадоў Чарнобыльскай катастрофе

26 красавіка 1986 году выбухнуў чацьвёрты блёк чарнобыльскага рэактару. Аварыя на Чарнобыльскай АЭС лічыцца найбольшай тэхнагеннай катастрофай XX стагодзьдзя.

Больш падзеяў гэтага дня — у адмысловай падборцы: https://smarturl.click/dwpok


Репост из: Честные люди
🏰 Живете в Стабиличах, где всё идеально? Или вас постоянно пугают новостями из Тревожина? 😱 А может, вам напоминают о Зависимске?

👉 https://youtu.be/VR5Hr38QTIY

Беларуское госТВ создало целую вселенную "Бумажных городов", чтобы скрыть реальность за слоем пропаганды. В нашем НОВОМ ВИДЕО мы разбираем:

– Как устроены эти три фейковых города.
– Какие приемы (фрейминг, черри-пикинг 🍒) используют пропагандисты, чтобы манипулировать нами.
– Почему важно видеть эти "бумажные стены" и как защитить от них себя и близких.
– Разбираем конкретные сюжеты госТВ: от космоса до "врагов народа".

Это не просто “новости” – это конструкция лжи. Учимся ее распознавать вместе!

🔥 Смотрите новый выпуск от *Честных людей!

@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #бумажныегорода


Репост из: Толькі пра мову
Чарнобыль: слова не заўсёды было адмоўным у беларускай мове.


Репост из: Еўрарадыё | Еврорадио
Беларусы склалі "Гайд палітзняволення" — унікальную кнігу, заснаваную на малюнках палітвязняў. "Яе мэта — нагадаць, што за сухімі зводкамі і лічбамі стаяць жывыя людзі, чые лёсы закранулі тысячы сэрцаў".

Кніга выйдзе на беларускай і ангельскай мовах. Беларуская версія ўжо даступная — яе можна бясплатна замовіць, напісаўшы ў дырэкт акаўнту @project361.1 у інстаграм.

Памятайце пра бяспеку: пры камунікацыі ў інстаграме заўжды бачны ваш нікнэйм. Мы не рэкамендуем замаўляць "Гайд палітзняволення", калі вы жывеце ў Беларусі ці ездзіце туды, і калі па вашым нікнэйме можна зразумець, хто вы.


Репост из: Вясна / Правы чалавека ў Беларусі
17 беларусаў расказалі пра КДБ. Выйшла даследаванне аб тым, як абараніць сябе ад вярбоўкі

Даследаванне вярбоўкі КДБ і спосабаў абараніць правяла Freelance Journalist Group пры падтрымцы праваабаронцаў у снежні-сакавіку. На аснове 17 кейсаў у даследаванні апісана, каго выбірае КДБ, як гэтыя людзі дзейнічаюць, каб абараніць сябе — і нават тое, як бы яны прапанавалі даведацца таемнага агента КДБ іншым.

• Як сябе паводзіць, калі вас вярбуюць?
• Што рабіць, калі вас завербавалі?
• Колькі ў КДБ «пазаштатных» супрацоўнікаў?


«Парушэннем з’яўляецца не сама супраца з сілавікамі, а яе выкарыстанне для барацьбы з іншадумствам і палітычнага пераследу, а тым больш у спалучэнні з пагрозамі і нават гвалтам».


Чытаць па спасылцы


Репост из: П-Телеграм и кибербезопасность
⁉️ Как выбрать надежный VPN

Рассказываем о "подводных камнях" при выборе VPN и даем рекомендации. Берите на заметку и делитесь с другими.

🔔 Полезные посты на тему безопасности регулярно на канале @cpartisans_security. Подписывайтесь, чтобы не пропустить!

#безопасность #vpn

Показано 10 последних публикаций.