Еўрарадыё | Еврорадио


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Новости и СМИ


Хутка, чотка і па-беларуску. Толькі свой кантэнт.
Напісаць ананімна ў рэдакцыю: @euroradio_minsk
Нашы суполкі ў сацсетках:
FB: www.facebook.com/euroradio.fm
ВК: vk.com/euroradio
ОК: ok.ru/euroradio
Instagram: instagram.com/euroradio


Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Новости и СМИ
Статистика
Фильтр публикаций


Надвор'е на нядзелю 10 снежня. -10 і невялікі снег, будзе і галаледзіца на дарогах.

Чакаецца слабы туман і паўднёва-ўсходні вецер — ад слабога да ўмеранага. У асноўным будзе пахмурна і шэра.

Уначы тэмпература паветра складзе мінус 4-10 градусаў, удзень — ад нуля да мінус шасці.


2 тысячы рублёў у сярэднім павінен выплаціць кожны беларус банкам па крэдытах. Агулам запазычанасць фізасобаў складае 19,8 млрд рублёў.

Структура яе традыцыйная: спажывецкія патрэбы і пакупка жылля.

У параўнанні з мінулым годам запазычанасць беларусаў перад банкамі вырасла на 19%.


Студэнты БДУ и БНТУ распрацоўваюць прыкладанне для падарожжаў па Беларусі. Называецца яно "By The Way", у ім можна будзе спланаваць паездку і пастроіць маршрут.

Пасля 2020 года ў Беларусі сапраўды назіраецца бум унутранага турызму: беларусы падарожнічаюць па краіне гэтак жа актыўна, як калісьці выязджалі за мяжу.

Як думаеце, з чым звязаны рост — складана адкрыць візу ці ўсё ж прачнуўся інтарэс да свайго?


9 снежня 1891 года ў Мінску нарадзіўся Максім Багдановіч. 2023 год у мінскім музеі яго імя прайшоў пад знакам 110-годдзя “Вянка” — адзінай прыжыццёвай кнігі паэзіі Максіма Адамавіча.

Сёння ў музеі адбудзецца музычна-паэтычны вечар.

А тут можна паглядзець выпуск нашага "Дата генератара", прысвечаны Максіму Багдановічу.


У Веткаўскім музеі адкрылася шыкоўная выстава беларускіх абразоў. "Бог сялянскі, хрысціянскі" — гэта больш за 200 народных ікон.

Тут прадстаўленыя абразы мастацкай школы вёскі Бабічы Чачэрскага раёна. Супрацоўнікі музея збіралі іх на працягу 45 гадоў.

5 снежня стала вядома, што з дырэктарам музея Пятром Цалко не працягнулі кантракт.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
МТЗ выпусціў крынжовы прома-ролік з адсылкай да нашумелага серыяла. На відэа супрацоўнікі даюць "слова пацана", што будуць гаварыць праўду, вучыцца новаму і берагчы сям'ю.

Цікава, ці кіраўніцтва завода ўжо дало "слова пацана", што калісьці будзе выплачваць заробкі без крэдытаў і запусціць галоўны канвеер, які спыніўся напрыканцы лістапада?


Максіма Гусціка збіла машына ў Мінску. Па звестках @tribuna_by, гэта здарылася сёння ўначы.

Мінскае ДАІ паведаміла пра гібель 35-гадовага пешахода ў 1:30 у раёне станцыі метро "Пушкінская".


Літоўскія памежнікі перахапілі беларускія цыгарэты, якія прыляцелі на метэазондзе. Мясцовыя з ваколіц Друскенікаў везлі з мяжы 750 пачак культавых у кантрабандысцкім асяроддзі "NZ Gold".

Дарэчы, каб правільна скіраваць метэазонд — гэта невялікі паветраны шар — патрэбныя спецыфічныя веды і спрыяльнае надвор'е. Таму пакуль гэты спосаб не такі папулярны.

Вось такі адказ на антыдронавы ўказ.


У 35 гадоў памёр старэйшы трэнер зборнай Беларусі па фрыстайле Максім Гусцік. Па звестках @pressballby, ён трагічна загінуў.

Максім Гусцік удзельнічаў у двух Алімпіядах, найлепшы вынік беларускага фрыстайліста — бронза на ЧС у 2015 годзе.


Школьнікам у Гродне прапануюць удзел у "тэрміновым зборы дапамогі дзецям Данбаса". Па звестках @hrodnaonelove, інфармацыя аб зборы слодычаў і сродкаў гігіены да 11 снежня з'явілася ў мясцовых бацькоўскіх чатах.

Дапамогу перададуць у фонд Аляксея Талая, які 12 снежня правядзе ў абласной філармоніі "урок мужнасці" пад назвай "Зрабі правільны выбар".

Гэты фонд рэгулярна прывозіць у Беларусь дзяцей з акупаваных рэгіёнаў Украіны. Матэрыялы па гэтым злачынстве з удзелам Талая НАУ адправіла ў Міжнародны крымінальны суд у Гаазе.


Так чэшскі часопіс Reflex адрэагаваў на допуск спартоўцаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў Алімпіядзе. Аўтары прапанавалі свае варыянты "нейтральнай" формы, якую спраектавала нейрасетка Midjourney.

Аўтары артыкула пагаджаюцца, што крытэрыі адбору МАК даволі жорсткія. Але нельга забываць пра сотні ўкраінцаў, якія не змогуць прыехаць на Алімпіяду, "бо расіяне забілі іх проста ў сваіх дамах".

"Мы бы пагадзіліся з іх (спартоўцаў з РБ і РФ. — Рэд.) удзелам у Гульнях, калі б яны адзеліся ў штосьці падобнае",піша аўтар артыкула.


Студэнт каледжа ў Барысаве прадаваў білеты на канцэрты, якія сам друкаваў на прынтары. Па звестках @onlinerby, за некалькі квіткоў па 140 рублёў на яго завялі крыміналку.

Па білет на "Мінск-Арэну" да хлопца звярнулася жыхарка Лагойска, бо ў афіцыйным продажы іх ужо не было. Але дакумент падаўся ёй падазроным, тады яна звярнулася да афіцыйнага прадаўца. Там сумненні пацвердзілі — білет аказаўся неарыгінальным.

Міліцыя не паведаміла, на які канцэрт хацела трапіць дзяўчына. Але цалкам верагодна, што гэта выступленне Anna Asti — 7 снежня яна сабрала 15 тысяч гледачоў.


Брэсцкія ўлады пахваліліся, што за першы тыдзень інавацыйны сінтэтычны каток наведалі 3 тысяч чалавек. Але самі берасцейцы не ў захапленні і не раяць на ім катацца.

Прычына вельмі простая: каток зроблены з пластыку, а таму не такі слізкі, як звычайны, і едзіць па ім даволі цяжка.

Паглядзіце на відэа самі — катанне выглядае хутчэй як хадзьба на каньках.


На шклозаводзе "Нёман" сілавікі ўчора зладзілі хапун. У Бярозаўцы затрымалі не менш за 10 чалавек.

Прычыны затрыманняў — падпіскі і лайкі "экстрэмізму".

Усім пагражаюць арышты, штрафы і нават звальненні.


Нікалас Мадура падпісаў указ пра анэксію часткі Гаяны. У Венесуэле ўжо паспелі ратыфікаваць новую карту і нават прызначыць кіраўніка "свайго" новага штата.

Гэтаму папярэднічаў рэферэндум. За далучэнне часткі суседняй краіны нібыта прагаласавалі 95% венесуэльцаў. Але мясцовы ЦВК да гэтай пары не апублікаваў вынікі галасавання.

Гаяна-Эсекіба, пра анэксію якой ідзе гаворка, — гэта прыкладна трэцяя частка Гаяны, дзе жыве 125 тысяч чалавек. Прэзідэнт краіны ўжо звярнуўся па вайсковую дапамогу.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
Трохгадовыя візы, прызначэнне спецпасланніка і часовая ахова для беларусаў у ЗША. Такія вынікі стратэгічнага дыялогу з дэмсіламі ў Вашынгтоне.

Галоўны дарадца Святланы Ціханоўскай Франак Вячорка паведаміў, што з'явяцца таксама 4 працоўныя групы па такіх пытаннях: вызваленне палітвязняў і прыцягненне ўладаў РБ да адказнасці, дапамога прыватнаму сектару, культурным ініцыятывам, моладзі і беларускім дыяспарам.

Мерапрыемствы стратэгічнага дыялогу будуць штогадовымі.


У Омску арыштавалі беларуса, якога падазраюць у падрывах цягнікоў на БАМ. Грамадзянін РБ Сяргей Ерамееў застанецца ў СІЗА да 30 студзеня.

29 лістапада ў Паўночнамуйскім танэлі загарэўся вагон, а 30 лістапада — цягнік. Ужо 7 снежня ФСБ заявіла пра затрыманне падазраванага.


Видео недоступно для предпросмотра
Смотреть в Telegram
У мінскім рэстаране Maslow 6 уначы здарыўся сур'ёзны пажар. Праз торт з фейерверкам загарэліся ялінка і столь.

Па звестках ратаўнікоў, 30 чалавек паспелі пакінуць памяшканне.

Але па экстранных нумарах з рэстарана ў МНС ці міліцыю ніхто не тэлефанаваў — магчыма, пажар людзі патушылі самі.


Легкаатлеты з Беларусі і Расіі не паедуць на Алімпіяду ў Парыжы нават у нейтральным статусе. Сусветная легкаатлетычная асацыяцыя пакінула нязменным сваё папярэдняе рашэнне.

Учора нават МАК выказаўся за ўдзел беларусаў і расіян у Гульнях-2024, але рашэнні федэрацый па асобных відах спорту маюць прыярытэт перад Алімпійскім камітэтам.


Важныя падзеі пятніцы, 8 снежня, у праграме ЕЎРАЗУМ:

01:10 Чаму Саюзная дзяржава — гэта пра знішчэнне Беларусі?

16:59 Навіны спорту

18:46 У краіне з'явіўся адзёр, а мінчукі скардзяцца на перабоі з вакцынай

25:28 Навіны шоу-бізу

27:44 Як перажыць зіму і не з'ехаць з глузду? Парады псіхолага

Показано 20 последних публикаций.