Фильтр публикаций


Репост из: Спадчына
Здымкі з амерыканскага архіва дазволілі больш канкрэтна лакалізаваць Гаштольдаву гару ў Койданаве і размяшчэнне кальвінскага збору на ім.

Вядома, што камуністы ў 1950-я гады зрылі замчышча, ад яго застаўся невялікі астатак, які ні да чаго не прывязаны і цяжка суаднесці з гістарычнымі здымкамі. У гэтым астатку бачныя мураваныя фундаменты, што дае многім падставы асацыяваць яго з кавалкам «замка», які атачаў збор. «Замак» у двукоссях, бо натуральна ён не быў умацаваннем ад ворагаў, хутчэй гэтыя сцены баранілі кальвіністаў ад мясцовых «талерантных» беларусаў католікаў/праваслаўных.

Але аэрафотаздымак 1940х гадоў, накладзены на сучасныя спадарожнікавыя здымкі дае іншую карціну: усе замкавыя сцены былі цалкам зрытыя да самай пяты пагорка, , сёння па частцы былых умацаванняў праходзіць выпрастаная траса вуліцы, а той астатак, які невядома якім цудам захаваўся, гэта месца, дзе стаяў кальвінскі збор, а бачныя падмуркі, адпаведна, храмавыя, а не замкавыя.

#Дзяржынск #зборы #археалогія #фотапараўнанні


Магіла Тамаша Зана ў Смалнах.

Мастак: Напалеон Орда


Репост из: Беларускі інстытут публічнай гісторыі
Дык хто адмаўляе генацыд беларускага народу?

Пракуратура Гомельскай вобласці прызнала YouTube-канал, на якім размешчаны дакументальны фільм "Лес", «экстрэмісцкім матэрыялам». Паводле яе версіі, стваральнікі фільма «катэгарычна адмаўлялі вынікі расследавання крымінальнай справы аб генацыдзе беларускага народа». Але ці мае яна рацыю?

Варта нагадаць, што пракуратура адыгрывала адну з ключавых роляў у рэпрэсіях супраць мірных савецкіх грамадзян у 1920–1950-я гады. Генеральны пракурор і наркам унутраных спраў з намеснікамі ўваходзілі ў склад Камісіі НКВД і пракурора СССР, так званай «двойкі». Гэты пазасудовы, неправамоцны орган масава зацвярджаў «расстрэльныя спісы», сфабрыкаваныя НКВД. «Двойка» асудзіла на расстрэл дзясяткі тысяч чалавек.

Акрамя таго, пракуроры ўваходзілі ў яшчэ адзін пазасудовы орган - так званыя «тройкі», дзе разам з начальнікамі рэгіянальных аддзяленняў НКВД і сакратарамі мясцовых органаў камуністычнай партыі мелі права асуджаць людзей, у тым ліку на смяротнае пакаранне. Таксама пракуроры ўдзельнічалі ў судах супраць так званых «ворагаў народа».

Пра тое, як працавала пракуратура ў часы Вялікага тэрору, яскрава сведчаць высновы Камісіі ЦК КП(б) Беларусі па прыёме і перадачы спраў Пракуратуры БССР ад 7 сакавіка 1940 года. Сябры камісіі адзначалі, што падчас рэпрэсій пракурорскія работнікі дапускалі сур’ёзныя злоўжыванні і буйныя памылкі пры арыштах, пракурорскім наглядзе і вядзенні следства.

Так, кіраўніцтва пракуратуры давала санкцыі на арышты не толькі паводле прадстаўленых матэрыялаў, але і паводле выпісак з іх, а часам нават па тэлефоне. Апроч таго, арышты санкцыянавалі пракурорскія работнікі, не ўпаўнаважаныя на гэта. За 1937–1938 гады пракуратура БССР санкцыянавала 1518 арыштаў. У гэты ж час НКВД без пракурорскага дазволу арыштаваў некалькі дзясяткаў тысяч чалавек, але пракуратура ніяк не рэагавала на гэтую практыку.

У дакуменце адзначалася, што пракуратура БССР не ажыццяўляла нагляд за следствам па справах аб «контррэвалюцыйных злачынствах», за месцамі зняволення, асабліва за ўнутранымі турмамі, а таксама за выкананнем прысудаў судоў і пазасудовых органаў. За 1937–1938 гады пракуратура ні разу не адмовіла НКВД у санкцыі на арышты. Пры гэтым пракурор БССР Новік забараніў разглядаць скаргі асуджаных на расстрэл.

Ці была дадзена прававая ацэнка антынароднай дзейнасці пракуратуры ў часы камуністычнага тэрору? Не. Можа было пакаянне з боку беларускай пракуратуры за злачынствы папярэднікаў? Таксама не.

Ці можна лічыць рэпрэсіі ў БССР часткай генацыду беларускага народу? Паводле Канвенцыі аб папярэджанні злачынства генацыду і пакаранні за яго і Канвенцыі аб непрымяняльнасці тэрміну даўніны да ваенных злачынстваў і злачынстваў супраць чалавецтва – так. Аднак беларускі рэжым і пракуратура гэта не цікавіць.

У пачатку 1990-х Вярхоўны Савет БССР ухваліў шэраг дакументаў аб парадку рэабілітацыі пацярпелых ад рэпрэсій у 1920–1950-х гадах. Пракуратура мелася адыгрываць важную ролю – правяраць справы рэпрэсаваных і аднаўляць іх правы. Ці дамаглася пракуратура апраўдання ўсіх незаконна рэпрэсаваных? Дакладна не.

Пракуратура разам з КДБ і МУС была абавязаная садзейнічаць сваякам і грамадскім арганізацыям у выяўленні месцаў пахавання расстраляных і памерлых у зняволенні. Як думаеце, колькі месцаў расстрэлаў выявіла пракуратура? Калі не лічыць засакрэчанага і схаванага расследавання па Курапатах – ніводнага.

Хутчэй можна казаць пра тое, што сёння пракуратура, як і КДБ, зацікаўлены ў там, каб схаваць сляды злачынстваў сваіх папярэднікаў. Такім чынам, яны адмаўляюць генацыд беларускага народа, здзейснены камуністычным рэжымам.

Але ці варта здзіўляцца, калі гэтыя структуры і сёння ажыццяўляюць тэрор і генацыд супраць беларускага народу ў тым сэнсе, як яго разумеюць вышэўзгаданыя канвенцыі?


Репост из: Historyja
Верш Максіма Танка “Ты чуеш, брат?”


Репост из: Historyja
Палац Радзівілаў, Наваградак


Здаецца чарговы загаловак з Хартыі мае патэнцыял на мэм.


Репост из: Historyja
6 сакавіка 1995 года Беларуссю была падпісаная дамова аб супрацоўніцтве з ЕС.

На цырымоніі падпісання, новы прэзідэнт заявіў, што Беларусь зрабіла "першы важны крок у кірунку да галоўнай мэты - уступлення ў ЕС". Пасля незаконнага рэферэндуму 1996 года і расейскай дапамогі Лукашэнку ва ўмовах імпічменту, працэс ратыфікацыі пагаднення з дзяржавамі ЕС быў замарожаны.


Репост из: Historyja
"Пакуль мы ня вывучым урокаў сталіншчыны — яны будуць паўтарацца, як заўсёды паўтараюцца нявывучаныя ўрокі. Пакуль мы ня выгадуем унутры сябе павагу да загінулых тады, павагу да іхных пакутаў, памылак і да іхнай памяці — мы не забясьпечым павагу і памяць сваім цяперашнім загінулым і расстраляным. Пакуль мы не зразумеем, што імя Сталіна і памяць пра павінна быць праклятая кожным з нас — мы не пераможам ягоных спадкаемцаў і нашчадкаў".

Ганна Севярынец


Репост из: Historyja
"Рэстаран 1203 запрашае вас атрымаць асалоду ад бясплатнага баршча ў гонар святкавання смерці Сталіна" - рэкламнае аб'яўленне ў Вашынгтоне, сакавік 1953 года.


Репост из: Historyja
Знос помніка Сталіну ў Берасці, 1941 год

764 0 13 12 70

Мадэрнізацыя гісторыі і агістарызм

Ужо трапляліся запісы пра феміністак Сярэднявечча [1] ці фашысцкія ідэі ў Рэчы Паспалітай [2]. Але лгбт (можна дадавац літары і знакі, хаця ў запісе толькі дзве першыя) персоны ў Вялікім Княстве Літоўскім - гэта нешта новае. Цікава, ці ажно двое згаданых у запісе "Еўрарадыё" (звярнуў увагу belarusiana) мужчын XVIII/XIX ст. самі ведалі, што з'яўляюцца прадстаўнікамі шматлітарнай супольнасці XXI ст.? Пра "квір-гісторыю" гістарычнай Літвы, як гэта (не) зрабілі ва ўсёй (lol) Еўропе і ЗША таксама адметная заўвага-жаданне 😁

На патэбы запісу прыцягнулі нават расійскага графа Румянцава ды польскага палітыка і публіцыста Гедройця (які меў раман з Агнешкай Асецкай). І "каралёў(?) Рэчы Паспалітай" таксама не абышлі, падобна ў духу можа былі, а можа не былі. Як некалі з Міцкевічам спрабавалі [3]. Узровень, канешне, як і гендарныя перадачы [4][5]. А пазней здзіўленне і лямант (у тым ліку ў "незалежных" белСМІ), што ва "ўсёй Еўропе і ЗША" змены, а дакладней вяртанне да некаторых норм.


Репост из: Historyja
Сучасная расійска-украінская вайна і залежнасць Беларусі ад Расіі. Пры чым тут Сталін?

Цяжка не заўважыць, што шмат дзе часта прыраўноўваецца Пуціна да Гітлера, а Расію да III Рэйху, бо так лягчэй і больш папулістычна. Аднак, пры такі паралелях забываецца ці не разумеецца, што сённяшняя Расія працягвае тую саму агрэсіўную палітыку, якую вядзе стагоддзямі, у тым ліку ў форме СССР, а Пуцін з'яўляецца спадкаёмцам Сталіна. Таго самага камуністычнага ідала, які далей вельмі папулярны сярод расіян.

Менавіта за Сталіна саветы захапілі Літву, Латвію, Эстонію, Заходнюю Беларусі і Украіну, частку Румыніі, напалі на Фінляндыю, а пасля вайны зняволілі Цэнтральна-Усходнюю Еўропу.

Зразумела, што сістэмна ў Беларусі такія наратывы забароненыя, асабліва ва ўмовах рэсаветызацыі, таму там як у часы савецкага зняволення, неабходна пашыраць веды ў сваім прыватным асяроддзі, каб не вырасла чарговае пакаленне з расейскімі наратывамі ў галаве.


Репост из: Historyja
5 сакавіка 1953 года памёр Іосіф Джугашвілі больш вядомы як Сталін – камуніст, сімвал савецкай таталітарнай сістэмы, адзін з самых вялікіх злачынцаў XX ст.

Многія нацыі і краіны на маральным і дзяржаўным узроўні асудзілі Сталіна, камуністычную ідэалогію ды савецкі таталітарызм. Аднак так не сталася ў Беларусі, дзе знаходзяцца як мінімум два помнікі Сталіну, адзін на г.зв. "лініі Сталіна". Больш за тое, савецкі правадыр не раз хваліўся прадстаўнікамі неасавецкага (лукашэнкаўскага) аўтарытарызму.

Час пакажа, ці ў нашай каріне і дзяржаве будзе правезеная дэкамунізацыя і дэсаветызацыя ці будзе працягвацца рэсаветызацыя.


Репост из: Historyja
Гістарычнае супадзенне. Дня 5 сакавіка 1896 года нарадзіўся Кандрат Крапіва. У той самы дзень праз 57 гадоў памёр яго любімы Сталін.


Репост из: Historyja

Показано 15 последних публикаций.