🔹На беларускай мове вучыцца усяго 13,3% дзяцей. 🔹У абласных гарадах няма ніводнай беларускамоўнай школы 🔹Толькі ў двух са 118 раённых гарадоў ёсьць беларускамоўныя гімназія і школа
Былы кіраўнік NATO: Ключавая рызыка — гэта паўтор у Беларусі ўкраінскага сцэнару з вайной і анэксіяй.
Мая парада беларускаму народу і кіраўніцтву краіны ў тым, каб засьцерагчыся ад агрэсіі расейцаў — трэба пачаць рэформы, якія вядуць да дэмакратыі і свабоды.
Пасьля плянавых мэдаглядаў мэдыкі будуць інфармаваць упраўленьні ўнутраных спраў пра факты полавага жыцьця школьніц, маладзейшых за 16 гадоў. Мы спыталі на вуліцах Менску, ці правільна гэта.
Пакуль іншыя дзеці на занятках у школе, у расейскім Сочы 14-гадовы Мікалай Лукашэнка катаецца на лыжах разам з бацькам і Ўладзімірам Пуціным. Якая цяперашняя і будучая роля «галоўнага вучня краіны»?
15 лютага споўнілася 30 гадоў завяршэньня вываду савецкіх войскаў з Аўганістану.
З гэтай нагоды мы распыталі пра аўганскі досьвед Сьвятлану Алексіевіч — ляўрэатку Нобэлеўскай прэміі ў літаратуры, аўтарку кнігі «Цынкавыя хлопчыкі» пра гэтую вайну.