😬
У Канадскім парламенце прывіталі ўкраінскага ветэрана, які ваяваў на баку нацыстаў у Другой сусветнай вайне
Прэзідэнт Украіны
Уладзімір Зяленскі наведаў Канаду. У пятніцу
падчас прамовы ў парламенце спікер Палаты прадстаўнікоў Канады
Энтані Рота згадаў 98-гадовага
Яраслава Гуньку.
Спікер назваў яго героем вайны, які служыў у Першай украінскай дывізіі і
«змагаўся за незалежнасць Украіны супраць расейскіх агрэсараў і працягвае падтрымліваць войска сёння».
☝️ Аднак некалькі праваабарончых і габрэйскіх арганізацый звярнулі ўвагу на тое, што Гунька служыў у нацысцкай вайсковай частцы, вядомай як 14-я вафен-грэнадзёрская дывізія СС.
💬 «Гунька, які эміграваў у Канаду пасля службы ў нацысцкім падраздзяленні, чальцы якога прысягнулі на вернасць Гітлеру падчас Другой сусветнай вайны, атрымаў апладысменты з боку прысутных чальцоў парламенту і сенатараў», – адзначае габрэйская праваабарончая арганізацыя «B’nai Brith Canada»
Энтані Рота неўзабаве выбачыўся і ўзяў усю адказнаць на сябе, растлумачыўшы, што прамова была ягонай уласнай ініцыятывай:
«Пазней мне стала вядома аб дадатковай інфармацыі, якая прымушае мяне шкадаваць аб сваім рашэнні (...) Я асабліва хачу прынесці свае глыбокія прабачэнні габрэйскім суполкам у Канадзе і ва ўсім свеце».
📌 14-я вафен-грэнадзёрская дывізія была часткай нацысцкай арганізацыі СС, прызнаная злачыннай арганізацыяй Міжнародным ваенным трыбуналам у Нюрнбэргу.