📍
Палітвязню Анатолю Латушку дадалі новы артыкул. Справа ўжо ў пракуратуры
Па інфармацыі праваабаронцаў,
Анатолю Латушку канчаткова прад’явілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 339 КК (Хуліганства), арт. 370 КК (Абраза дзяржаўных сімвалаў) і ч. 1 арт. 342 КК (Удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак).
З
Алены Маліноўскай, якая праходзіць па гэтай справе, знялі абвінавачванне паводле арт. 203-1 (Распаўсюд асабістай інфармацыі ва ўлётках). Цяпер ёй ставяць у віну ч. 2 арт. 339 КК і арт. 370 КК.
Лілію Ананян вінавацяць па ч. 2 арт. 339 КК.
Крымінальную справу ўжо перадалі ў пракуратуру. Хутка над імі адбудзецца суд.
Нагадаем, ноччу 31 студзеня сілавікі затрымалі палітязняў за тое, што яны малявалі па трафарэце на паштовых скрынях у пад'ездах жылога дома герб «Пагоня».
💌
Падтрымайце палітзняволеных:
- Следчая турма №8, 222163, г. Жодзіна, вул. Савецкая, 22А (
Лілія Лернікаўна Ананян)
- СІЗА-1, 220030, г. Мінск, вул. Валадарскага, 2, (Алена Віктараўна Маліноўская,
Анатоль Віктаравіч Латушка)