Вольны Захад інфа


Kanal geosi va tili: Belarus, Ruscha
Toifa: Siyosat


⚪️🔴⚪️ Вольныя навiны! ⚪️🔴⚪️
Інфацентар Захаду:
https://t.me/zahad97info/342
___________________
💬 Галоўная суполка раёна: @zahad97
🛠 Паслугі: @zahad_paslugi
🚘 Суполка аўталюбіцеляў: @VolnaeKola
👁 Вочы Захада: @VolnaeVoka
💌 Сувязь: @Zahad97_bot

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Ruscha
Toifa
Siyosat
Statistika
Postlar filtri


Светлана Тихановская dan repost
Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Алесь Аляхновіч: «Яшчэ ніколі прэм’ерам Беларусі не станавіўся чалавек, які знаходзіцца пад санкцыямі каля 40 краінаў свету»

Дарадца Святланы Ціханоўскай па эканамічных рэформах Алесь Аляхновіч пракаментаваў нядаўнія перастаноўкі ва ўрадзе Беларусі: чаму быў звольнены кіраўнік Нацбанка Калаур, чаго чакаць ад новага кіраўніка і ці магчымая эканамічная лібералізацыя ад новага прэм’ер-міністра.

Чаму Лукашэнка вырашыў змяніць кіраўніка Нацбанка?
«Ён любіць мяняць сваіх прызначэнцаў, каб яны не заседжваліся на сваіх месцах і такім чынам не абрасталі сувязямі ці аўтарытэтам у вачах наменклатуры і народа. Пасаду старшыні Нацбанка па значнасці можна параўноўваць з пасадай міністра. У часы Лукашэнкі, больш за 10 гадоў міністрамі былі толькі дзве асобы».


Хто такі Галоўчанка і чаму яго прызначэнне выклікае пытанні?
«Ён бліжэй да сілавога блоку, чым да эканомікі. Ён працаваў у Радзе бяспекі, на кіруючых пасадах у Дзяржаўным ваенна-прамысловым камітэце, а таксама быў падначаленым Віктара Шэймана ў адміністрацыі прэзідэнта. Ён ніколі не працаваў у банкаўскім сектары. Варта ўзгадаць, чым скончылася кіраванне Нацбанкам калішняга будаўніка, Пятра Пракаповіча – самым вялікім валютным крызісам за 30 гадоў кіравання Лукашэнкі».


Ці можна чакаць эканамічных зменаў ад новага прэм'ера?
«Сістэмных зменаў не чакайце. Кірунак і тон у палітыцы ўсё роўна задае Лукашэнка. А ён ніякай лібералізацыі эканомікі ці палітыкі не дапусціць. Невыпадкова, амаль усе міністры і намеснікі ў «новым» урадзе засталіся тыя самыя, што і ў папярэднім».


Падрабязныя адказы глядзіце ў відэа.


Вясна / Правы чалавека ў Беларусі dan repost
🗣Паведамляйце праваабаронцам пра сваіх родных, якія ўтрымліваюцца за кратамі па палітычных матывах

Па стане на 11 сакавіка ў Беларусі прызнаныя палітычнымі вязнямі больш за 1200 чалавек, агулам жа праваабаронцам вядома пра больш за 7000 фігурантаў крымінальных палітычных справаў з 2020-га году. Відавочна, што гэта далёка не ўсе людзі, якія сутыкнуліся з палітычным пераследам у Беларусі за апошнія гады.

❗️Калі нехта з вашых блізкіх ці знаёмых апынуўся за кратамі, але пра іх лёс нічога невядома праваабаронцам, калі ласка, паведамляйце пра гэта «Вясне»: @ViasnaSOS | @Viasnainfo

📱У мэтах бяспекі, вы можаце перадаць такую інфармацыю праз знаёмых, што знаходзяцца за мяжой.


✍️Дапамажыце зафіксаваць усе факты рэпрэсій, каб паказаць свету маштаб катастрофы з правамі чалавека ў Беларусі!


Честные люди dan repost
Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Посмотрите новый выпуск «Бумажных городов», или он может стать последним!
👉 https://youtu.be/kbc80La90XQ

Да, так выглядит манипуляция – в наших видео мы вместе учимся их замечать и защищаться от потока пропаганды, которую показывают по госТВ.

В новом выпуске:
🔹 Как бывший министр информации сменил Париж на коврик в прихожей Качановой?
🔹 Почему жене пропагандиста Тура пора понять разницу между инвестициями и расходами?
🔹 Кто придумал, что стратегия страны должна быть стратегичной, а деньги использоваться эффективно? (Ну а хто?)

Раз уж вы платите налогами за создание контента на госТВ, давайте разберемся, как пытаются манипулировать теми, кто еще смотрит ОНТ

О чем грустят чиновники Лукашенко | Бумажные города госпропаганды #6

@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #бумажныегорода


Честные люди dan repost
Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Лукашенко мешает вам доверять вашему соседу?

@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі


МЕНСКРАЗАМ! dan repost
Беларусы Шчэціна сабраліся на нядзельную акцыю з нагоды Міжнароднага дня жанчын.

Белстат у гэтым годзе палічыў, што жанчыны ў Беларусі зарабляюць у сярэднім на 25% меней, чым мужчыны.
Але на дзяржаўным узроўні нібыта ўсё добра: 8 сакавіка чыноўнікі віншуюць беларускіх жанчын і дораць ім кветкі. Хаця лепей было б даць ім нармалёвую зарплату. І не пераследваць за ўдзел у пратэстах, дапамогу палітвязьням ці распаўсюд "экстрэмісцкіх матэріалаў".

Па дадзеных dissidentby
"Больш за 1795 жанчын прайшлі крымінальны пераслед у Беларусі, 167 за кратамі наўпрост зараз".

Яшчэ некалькі судзяць па крымінальных артыкулах, таму лічба ахвяр рэжыму будзе толькі расці.

Найлепшым падарункам усім жанчынам у Беларусі былі б не кветкачкі і віншаванні ад чыноўнікаў, а свабода, роўныя магчымасці і роўныя зарплаты.

Канстытуцыя ў Беларусі павінна быць напісаная пад усіх, у тым ліку і пад жанчыну, а не пад аднаго канкрэтнага чалавека, прозвішча якога мы ўсе ведаем.

❤️✊✌️


Еўрарадыё | Еврорадио dan repost
Свабодны тэатр апублікаваў відэаверсію спектакля "KS6: Small Forward" з зорнай баскетбалісткай Кацярынай Сныцінай у галоўнай ролі. Цяпер і вы можаце паглядзець пастаноўку, якая летась скарыла Нью-Йорк.

Праз гісторыю жыцця Сныцінай спектакль распавядае пра пакаленне беларускіх міленіялаў. Дзяцінства ў апошнія гады СССР, сталенне ў неспакойныя 90-я, шлях да свабоды і да ўсведамлення сябе.

"KS6: Small Forward" можна паглядзець з 8 па 25 сакавіка: https://www.youtube.com/watch?v=a40Ykea9BzM


Светлана Тихановская dan repost
Святлана Ціханоўская – да дня заснавання Палка Каліноўскага:

«Полк Каліноўскага – з’ява, якая дагэтуль бачыцца мне чымсьці беспрэцэдэнтным у сучаснай беларускай гісторыі. Так, у нас ёсць шмат выбітных асобаў мінулых стагоддзяў, але беларускія добраахвотнікі паказалі: сёння ў Беларусі ёсць сучасныя героі.

З першых дзён поўнамаштабнай вайны беларусы далучыліся да абароны Украіны. Яны абралі не жыць паводле прынцыпу «мая хата з краю». Бо гэтая вайна не чужая – вораг у нашых краінаў адзін і той жа. У ўкраінцаў намагаюцца адабраць тое, без чаго баімся застацца і мы – без права на сваю мову, гісторыю і культуру. Без права на свае землі і самавызначэнне.

За гэты час мы бачылі, як беларусы ваююць на франтах Украіны, ратуюць людзей з-пад абстрэлаў. Але адважныя, мужныя беларусы цяпер не толькі на полі бою. Людзі сталі героямі, бо ўзяліся дапамагаць зброяй, медыцынай, інфармацыяй, грашыма, ахвяруючы сваім часам, сродкамі і нават бяспекай. Беларусы працуюць у гуманітарных місіях, дапамагаюць бежанцам, перадаюць медыкаменты і пераганяюць машыны. Кожны з іх – прыклад таго, што мы не проста марым пра свабоду, але робім унёсак, каб дамагчыся яе як мага хутчэй.

Беларусы там, дзе трэба быць. Мы не заўсёды ведаем іх у твар. Можам не знаць імёнаў. Але ад таго, што іх прозвішчы не крычаць з загалоўкаў, яны не перастаюць быць героямі. Мы памятаем тых, хто загінуў, і шануем іх адданасць і смеласць. Мы памятаем Міхаіла Жызнеўскага, «Брэста» і Машу Зайцаву. Памятаем «Тура» і тых, пра каго напісана толькі «Імя не раскрываюць»…


У нас не пытаюцца, ці мы хочам жыць у час вялікіх падзеяў. Але калі ўжо давялося, беларусы робяць усё, каб гэтыя падзеі вялі да перамогі.

Жыве Беларусь і Слава Украіне!»


BELPOL dan repost
Отправят ли беларусов на ВОЙНУ? Правда о планах Лукашенко

https://youtu.be/P_2Zb2wRPYU

В последнее время мировыми лидерами сделано немало заявлений о прекращении войны в Украине. Однако российская агрессия продолжается и тема соучастия в ней лукашенковской Беларуси по-прежнему актуальна.

❗️ Что за военные договоры подписывает диктатор с Кремлём?
❗️ Отправят ли беларусов на войну?

Данные вопросы волнуют многих. И этой теме посвящено новое видео BELPOL.

Жыве Беларусь! Слава Україні!

Поддержать BELPOL:
https://www.bysol.org/ru/initiatives/belpolsupport/
BitCoin: 1G7cnQpUiP56wgkUCdVP2qyVWb6R5yw6bh
PayPal: osbbelpol@proton.me

E-mail - info@belpol.pro
Телеграм - @infobeLpoL
Контакт для СМИ - @BELPOLMEDIA
Сайт - https://belpol.pro


Будзьма беларусамі! dan repost
Што святкуюць 8 сакавіка?

🌷🤷‍♀️ Міжнародны жаночы дзень у сучаснасці асацыюецца ў першую чаргу з лішнім выхадным днём і абавязковымі кветкамі і падарункамі для жанчын, у той час як першапачатковыя палітычныя і сацыяльныя сэнсы даты застаюцца амаль без увагі.

Святкаваць гэтую дату пачалі працоўныя амерыканкі, затым працягнулі нямецкія сацыялісткі, а адзначаюць актыўна хатнія гаспадыні на постсавецкай прасторы.

💪 Мы зрабілі падборку цікавых фактаў пра гэту дату ў нашым календары. Давайце разбяромся, як з’явіўся Міжнародны жаночы дзень і чаму сёння 8 Сакавіка ўспрымаюць інакш, чым раней.

Падрабязней 🟣 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.


Светлана Тихановская dan repost
Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Святлана Ціханоўская – да 8 сакавіка

У Міжнародны жаночы дзень беларуская лідарка звярнулася да беларусак і падзялілася асабістым досведам пра тое, як барацьба за правы жанчын стала важнай часткай яе жыцця. Святлана Ціханоўская падкрэсліла: сёння жанчыны змагаюцца за роўныя магчымасці, справядлівасць і дэмакратыю:

«У часы, калі жанчыны ладзяць антываенны супраціў, узначальваюць палітычныя і грамадскія рухі, вядуць за сабой народы, час забыць выраз «слабы пол». Мы не ахвяры рэпрэсіяў і прыгнёту. Мы таксама змагаемся за роўныя магчымасці, справядлівасць і дэмакратыю. Сёння мы ўслаўляем жаночую стойкасць, рашучасць і самаадданасць, нагадваючы свету пра нашыя выдатныя дасягненні. Дарагія беларускі, вы – мая апора і нагода для гонару. Менавіта вы з'яўляецеся прыкладам моцы дабрыні і нястомным рухавіком пераменаў».


Еўрарадыё | Еврорадио dan repost
Жанчынам патрэбныя не кветкі, а роўнасць і павага. Паштоўкі да 8 сакавіка.


Честные люди dan repost
Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
🤡 Смотрите, как семья Лукашенко развлекается за наши налоги под видом «выборов»!

👉 https://youtu.be/U-agxVnKs-E

Если вы не поставили «против всех» на голосовании, вы уже могли и забыть, что в Беларуси были украдены очередные выборы. Вот почему мы делали кампанию «Мы достойны лучшего» и предлагали всем объединиться и оставить свой протестный голос – любое участие значимо, потому что оно формирует ваш личный опыт.

В этом видео мы рассказали, чем мы занимались в честь «праздников голосования за А. Лукашенко», чем занимались его родственники и почему это не так важно, как то, что думаете и чувствуете при этом вы.

Итоги: во что обошлись «выборы» Беларуси

@honestpeople_by
#мычестныелюди #мысумленныялюдзі #выборы2025


Вясна / Правы чалавека ў Беларусі dan repost
👩Сумесны дабрачынны збор у падтрымку палiтзняволеных беларусак

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на сёння ў Беларусі за кратамі знаходзяцца каля 150 палітзнвяоленых жанчын. Напярэдадні 8 сакавіка некалькі ініцыятыў аб'ядналіся і распачалі збор у падтрымку беларусак.

На кожную жанчыну плануецца выдаткаваць каля €150. Калі атрымаецца сабраць больш — падтрымка будзе больш шырокай, і яшчэ больш жанчын яе атрымаюць.

Падтрымаць збор


Радыё Свабода — Беларусь dan repost
6 сакавіка — гадавіна ўтварэньня Згуртаваньня беларусаў сьвету «Бацькаўшчына»

У гэты дзень у 1990 годзе ў Менску стварылі ЗБС «Бацькаўшчына», якое аб’ядноўвае арганізацыі беларускай дыяспары болей чым з 20 краінаў сьвету. Першы зьезд беларусаў сьвету адбыўся 8–10 ліпеня 1993 году, ад той пары зьезды праходзілі раз на 4 гады. Апошні, VII зьезд адбыўся ў 2017-м, на ім выступаў і колішні кіраўнік МЗС Уладзімер Макей.

Улетку 2021 году Мінюст падаў пазоў аб ліквідацыі ЗБС «Бацькаўшчына». Пазьней СК заявіў, што «Бацькаўшчына» заклікала да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Беларусі (арт. 361 КК). 24 верасьня Вярхоўны суд ліквідаваў аб'яднаньне.

Пра іншыя падзеі 6 сакавіка ў гісторыі чытайце ў матэрыяле «Ужо сёньня»: https://smarturl.click/B6YAx


Радыё Свабода — Беларусь dan repost
Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Журналістка Ксенія Луцкіна, якая правяла ў турме амаль 4 гады, у інтэрвію Свабодзе расказала, як сын перажыў яе арышт і зьняволеньне, што зьмянілася ў Беларусі за гэтыя гады і чаму, калі б 2020 году не было, то яго трэба было б прыдумаць.

🎥 ВІДЭА цалкам: https://youtu.be/CuzcxmU-6rQ


Наша Ніва dan repost
Хлопец з Кобрына, які змяніў пол, расказаў, як яго дапытвалі ў міліцыі

Іван-Янук працаваў настаўнікам гісторыі і сацыяльным педагогам. Да таго часу ў 2022 годзе ён змяніў пол і ўзяў новае імя. Летась да хлопца прыйшлі з міліцыі. Пасля перажытага ён выехаў з краіны.

https://nashaniva.com/363093

Без VPN — http://bit.ly/nashaniva#/363093


Еўрарадыё | Еврорадио dan repost
Пачалася праца над беларускай агучкай гульні Half-Life 2. Гэта можа стаць першым выпадкам поўнай лакалізацыі гульні па-беларуску.

Хто дакладна займаецца праектам і калі ён будзе гатовы – пакуль загадка, піша @GULEC_BY

Half-Life 2 — культавая відэагульня, якую выпусціла кампаніяй Valve у 2004 годзе. Шутэр працягвае гісторыю Гордaна Фрымана, які змагаецца з таталітарным рэжымам у горадзе Сіці 17. Ён вылучаецца рэалістычнай фізікай, інтэрактыўным асяроддзем і кінематаграфічным сюжэтам, што зрабіла HL2 адной з найлепшых відэагульняў усіх часоў.



18 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.