Postlar filtri


Заявление Офиса Светланы Тихановской в связи с экстрадицией Василия Веремейчика из Вьетнама

Из Вьетнама экстрадирован гражданин Беларуси Василий Веремейчик, бывший боец полка Калиновского, который в 2020 году участвовал в протестах в Беларуси, а затем переехал в Украину, где служил заместителем командира батальона «Волат». В 2024 году, после окончания службы, Василий был избран в Координационный Совет и стал соучредителем Ассоциации беларусских ветеранов.

Экстрадиция Василия Веремейчика – это прямое следствие репрессивной политики режима Лукашенко, который продолжает преследовать оппонентов, выводя уровень репрессий на международный уровень. Офис Светланы Тихановской подчеркивает необходимость усиления международных механизмов защиты прав человека. Причем защиты не только беларусов и беларусок, спасающихся от репрессий, но и тех, кто защищает будущее Европы, сражаясь на стороне Украины.

Призываем международное сообщество:
– изменить подходы к рассмотрению дел по предоставлению международной защиты, акцентируя внимание на индивидуальном анализе обстоятельств каждого отдельного случая;
– разорвать сотрудничество с силовыми структурами Республики Беларусь,
– приостановить двусторонние договоры об экстрадиции и правовой помощи с Республикой Беларусь.

Настоятельно рекомендуем всем беларусам, находящимся за пределами страны, быть предельно внимательными и осторожными, учитывая возможные действия спецслужб режима Лукашенко. Чтобы минимизировать риск эсктрадиции, сверяйтесь с сайтом pashpart.org – и проверяйте страны, куда небезопасно направляться беларусам, попавшим под преследование режима.






Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish




Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
«Для трывалага міру ў Еўропе нам трэба вызваліць Беларусь не толькі ад дыктатуры, але і з расійскіх кіпцюроў»

Падчас працоўнага візіту ў Вену беларуская лідарка далучылася да мерапрыемства Арганізацыі бяспекі і супрацоўніцтва ў Еўропе (АБСЕ). Падзея сабрала амбасадараў і дыпламатаў, якія прадстаўляюць краіны-чальцы АБСЕ, а таксама сяброў групаў за дэмакратычную Беларусь.

Ціханоўская ўзняла актуальныя пытанні ў дачыненні да Беларусі, якія АБСЕ важна трымаць на парадку дня:

📎 Рэгіянальная бяспека
«Без дэмакратычнай Беларусі ў рэгіёне не будзе трывалага міру. Калі б рэжым Лукашэнкі скончыўся ў 2020 годзе, поўнамаштабнае ўварванне Расіі ва Украіну, магчыма, і не пачалося б. Такім чынам барацьба за перамены ў Беларусі не з'яўляецца ўнутраным пытаннем».


📎 Беларусь на карце Еўропы
«Нашыя незалежнасць і існаванне знаходзяцца пад пагрозай. Магчыма, перамовы аб спыненні вайны ва Украіне пачнуцца найбліжэйшым часам. Баюся, што Беларусь будзе аддадзеная Пуціну ў якасці суцяшальнага прыза».


📎 Не дазволіць рэжыму перагарнуць старонку
«26 студзеня Лукашэнка правядзе так званыя «выбары», на якіх не будзе ні кандыдатаў, ні падліку галасоў, ні назіральнікаў. Былыя кандыдаты застаюцца ў турме, як і тысячы іншых беларусаў. Сотні тысячаў грамадзянаў – у выгнанні і пазбаўленыя выбарчых правоў. Пасля гэтага фарсу палітыка заходніх краінаў у дачыненні да Беларусі не павінна мяняцца».


📎 Пасярэдніцтва АБСЕ ў правядзенні пераходнага перыяду
«Мы распрацавалі план на выпадак непрадбачаных абставінаў: што робім мы і што павінна зрабіць міжнародная супольнасць, калі адкрыецца акно магчымасцяў. Дэмакратычныя сілы будуць гатовыя скіраваць Беларусь на еўрапейскі шлях развіцця. Але для гэтага спатрэбіцца пасярэдніцтва і падтрымка АБСЕ».




Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish






Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
5 прапановаў супрацоўніцтва ў рамках Усходняга партнёрства: Святлана Ціханоўская на Саміце ў Вене

Беларуская лідарка пачала працоўны візіт у Аўстрыю з удзелу ў Саміце грамадзянскай супольнасці ў рамках ініцыятывы Усходняга партнёрства. У мерапрыемстве прынялі ўдзел прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці, палітыкі, актывісты, а таксама высокія чыноўнікі з Арменіі, Азербайджана, Грузіі, Малдовы і Украіны

Ціханоўская падкрэсліла: «Галоўны страх любой дыктатуры – самаарганізацыя людзей, іх адзінства. Менавіта гэта адбылося ў Беларусі. Грамадзянская супольнасць – асноўная пагроза для дыктатуры, неабходная для развіцця дэмакратыі».

Акрамя таго, лідарка прапанавала 5 крокаў, якія ўжо цяпер можна зрабіць у рамках Усходняга партнёрства для падтрымкі дэмакратычнай Беларусі:

1️⃣Развіваць сумесныя праекты і супрацоўніцтва.
«Беларускія НКА, нізавыя ініцыятывы, незалежныя СМІ і культурніцкія праекты змагаюцца за выжыванне. Рэсурсы, якія немагчыма выкарыстаць у лукашэнкаўскай Беларусі, варта накіраваць на праекты грамадзянскай супольнасці для свабоднай Беларусі».


2️⃣Умацоўваць сувязі паміж людзьмі, працаваць над мабільнасцю – візамі, абменамі.
«Дыктатары кажуць, што ў Еўропе нас ніхто не чакае. Мы павінны даказаць, што яны памыляюцца. Праз Усходняе партнёрства мы можам паслаць ясны сігнал, што дзверы Еўропы будуць адкрытыя для дэмакратычнай Беларусі».


3️⃣Умацоўваць рэгіянальнае супрацоўніцтва.
«Пакуль дыктатары аб'ядноўваюцца і вучацца адзін у аднаго, мы таксама павінны заставацца адзінымі. Пад эгідай Усходняга партнёрства мы можам арганізоўваць сумесныя мерапрыемствы».


4️⃣Падтрымліваць кампаніі па вызваленні беларускіх палітвязняў.
«Гэта мой асабісты боль. Цяпер за кратамі знаходзяцца не менш за 1300 чалавек, многія з іх утрымліваюцца без сувязі са знешнім светам».


5️⃣Думаць маштабна.
«У той час як дыктатар пакінуў Усходняе партнёрства, мы, беларусы, гэтага не зрабілі. Давайце спынім практыку «пустога крэсла» і запросім на саміт «Усходняга партнёрства» прадстаўнікоў дэмакратычнай Беларусі».


«Без дэмакратыі няма сапраўднай бяспекі. Беларусь – жывы прыклад таго, што адбываецца, калі дэмакратыя страчваецца»

Беларуская лідарка далучылася да Бялградскай канферэнцыі па бяспецы – інклюзіўнай платформы, адкрытай для абмеркавання актуальных пытанняў бяспекі, палітыкі і міжнародных адносінаў. Фокус форума – распрацаваць практычныя рэкамендацыі падчас аналітычных дыскусіяў.

Вось самыя яркія моманты выступу Святланы Ціханоўскай:

👉🏻 Пра сувязь бяспекі з дэмакратыяй:
«Без дэмакратыі няма сапраўднай бяспекі. Беларусь – жывы прыклад таго, што адбываецца, калі дэмакратыя страчваецца. Калі дыктатура застаецца беспакаранай, яна становіцца пагрозай не толькі для ўласнага народа, але і для суседзяў».


👉🏻 Пра дыялог і абмен вопытам:
«Аўтарытарныя лідары вучацца адзін у аднаго, абменьваюцца тактыкай – прапагандай, дэзінфармацыяй, рэпрэсіямі. Нам таксама трэба вучыцца. Урады, грамадства і актывісты павінны працаваць разам, каб умацоўваць дэмакратыю і супрацьстаяць аўтарытарызму».


👉🏻 Пра супрацоўніцтва:
«Запрашаю арганізацыі грамадзянскай супольнасці да партнёрства з беларусамі. Трэба больш узаемаразумення паміж Балканамі і Беларуссю. Давайце дзяліцца досведам і натхняць адно аднаго. Прадстаўнікоў ураду я запрашаю да афіцыйнага супрацоўніцтва з дэмакратычнай Беларуссю, а не з узурпатарам, які захапіў уладу».


👉🏻 Пра Андрэя Гнёта:
«Мы не павінны дазваляць дыктатарам выкарыстоўваць міжнародныя арганізацыі. Андрэй Гнёт правёў год пад арыштам, таму што Лукашэнка выкарыстаў супраць яго Інтэрпол. І я дзякую сербскаму кіраўніцтву за тое, што яно вырашыла не выдаваць беларуса. Дзякуй дыпламатам і грамадзянскай супольнасці за кампанію па яго вызваленні».


Падтрымка беларускіх палітвязняў, стыпендыі для беларускіх студэнтаў, інструкцыі па беларусах у міграцыйныя органы. Вынікі візіту Святланы Ціханоўскай у Эстонію

Беларуская лідарка падчас візіту ў Эстонію сустрэлася з міністрам замежных справаў Маргусам Цахкнам, міністаркай адукацыі Крысцінай Калас, міністаркай культуры Хэйдзі Пургай і міністрам унутраных справаў Лаўры Ляэнэметсам.

З міністрам унутраных справаў Лаўры Ляэнэметсам Ціханоўская ўзняла наступныя пытанні:
📌 легалізацыя беларусаў у Эстоніі;
📌 стварэнне і адпраўка інструкцыяў у міграцыйныя органы Эстоніі пра тое, як працаваць з беларускімі кейсамі;
📌 выдача візаў і відаў на жыхарства студэнтам;
📌 пашпарты замежніка.

З міністаркай адукацыі абмеркавалі:
📌 дадатковыя стыпендыі для беларускіх студэнтаў;
📌 магчымасць увядзення беларускай мовы і гісторыі ў некаторых школах Таліна;
📌 адкрыццё Хола Луцкевіча, першага прэм’ера БНР, якія вучыўся ва ўніверсітэце Тарту.

З міністрам замежных справаў:
📌 так званыя «прэзідэнцкія выбары» ў Беларусі – Эстонія загадзя не прызнала «выбары 2025»;
📌 падтрымку пазову Літвы ў Міжнародны крымінальны суд супраць рэжыму за злачынствы супраць чалавечнасці;
📌 узмацненне ціску на рэжым, комплекс санкцыяў за парушэннеі правоў чалавека;
📌 падтрымка дэмакратычных сілаў;
📌 падтрымка Міжнароднага гуманітарнага фонду – эстонскія ўлады прынялі рашэнне выдзеліць сродкі на беларускіх палітвязняў.

З міністаркай культуры:
📌 пераклад беларускай літаратуры на эстонскую мову;
📌 правядзенне сумесных мерапрыемстваў у галіне культуры;
📌 праграмы падтрымкі для беларускіх актораў і студэнтаў;
📌 выстава Уладзіміра Цэслера ў Эстоніі.


Святлана Ціханоўская – да 1000 дзён вайны

«Прайшло 1000 дзён з пачатку поўнамаштабнага ўварвання Расіі на тэрыторыю Украіны. Толькі лічба выклікае жах. 1000 дзён бесчалавечнай, жорсткай вайны. 1000 дзён разбурэнняў і страшных смерцяў. 1000 дзён болю, страху і злосці.

Мы ўсе спадзяёмся, што ўжо хутка ва Украіне настане мір. Што мы ўбачым не звесткі пра 200 ракетаў па краіне за ноч, а навіны пра спыненне агню і адступленне расійскіх войскаў. Але замест цішыні – паветраныя трывогі і новыя разбурэнні. Замест міру – новыя страты і бясконцае гора.

І ўсё ж украінцы не здаюцца. Волю людзей, якія змагаюцца за свой дом, немагчыма зламаць. І я ганаруся. Ганаруся ўкраінцамі. І ганаруся беларусамі. Тымі, хто смела і самааддана стаў на абарону Украіны. Тымі, хто адмаўляецца выконваць злачынныя загады. Тымі, хто не верыць прапагандзе і вучыць дзяцей міру. Тымі, хто валанцёрыць і падтрымлівае ўкраінцаў.

Беларусамі, якія ўжо 1000 дзён выступаюць супраць вайны.


Гэтыя 1000 дзён паказалі, колькі сілы ў людзях. І кожны з нас можа стаць часткай гэтай сілы. Няважна, што менавіта вы робіце: валанцёрыце, кажаце праўду, дапамагаеце суседу ці проста захоўваеце чалавечнасць там, дзе яе так не хапае. Кожны крок, кожнае намаганне – гэта ўнёсак у той дзень, калі над Украінай будзе чыстае неба».




«Рэжым Лукашэнкі імкнецца сцерці нашую ідэнтычнасць – і ператварыць маладых беларусаў у пакорлівых паслядоўнікаў імперскага наратыву»

Падчас працоўнага візіту ў Эстонію беларуская лідарка ўзяла ўдзел у семінары «Ці небяспечна вывучаць гісторыю? На прыкладзе Беларусі». Галоўным акцэнтам прамовы Ціханоўскай стала важнасць захавання беларускай гісторыі і яе роля ў будучыні нашай краіны.

Лідарка падкрэсліла: і Расія, і рэжым Лукашэнкі планамерна руйнуюць беларускую нацыянальную ідэнтычнасць, перапісваючы нашую гісторыю і замяняючы яе расійскім наратывам.

«Цэлыя тэмы, гістарычныя перыяды і нацыянальныя героі сталі ахвярамі рэпрэсіяў, цэнзуры і русіфікацыі нашай калектыўнай памяці.

Рэжым Лукашэнкі выкарыстоўвае нашую гісторыю як зброю. Яны імкнуцца сцерці нашую ідэнтычнасць, ператвараючы маладых беларусаў у пакорлівых паслядоўнікаў імперскага наратыву.

Беларускія бацькі расказваюць сваім дзецям пра нашую сапраўдную гісторыю, пра нашую інтэлігенцыю і змагароў за незалежнасць. Мы – народ, які памятае, змагаецца і не дазваляе сцерці праўду.

Быць гісторыкам у наш час, раскрываючы праўду пра мінулае, патрабуе неверагоднай адвагі. Я хачу падзякаваць усім гісторыкам, якія захоўваюць нашую гісторыю жывой».


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish







20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.