Будзьма беларусамі!


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Беларуская культура - наш падмурак. Пра культуру - актуальна, цікава і з сэнсам! Толькі на роднай мове!
Сувязь з рэдакцыяй: @Suviaz_z_Budmaj_Bot
Афіша беларускіх мерапрыемстваў у свеце: @Budzma_razam_bot
Падтрымаць нас: https://ko-fi.com/budzma

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


🖌 Артур Вакараў. Прадвыбарныя постары

🔴 Заснавальнік вядомай менскай студыі дызайну «Адліга» распавёў «Салідарнасці», як паўдзельнічаў у прэзідэнцкай кампаніі Лукашэнкі, чаму запрасілі ў Італію і што трэба рабіць зараз.

21 студзеня ў Музеі вольнай Беларусі ў Варшаве, які з’яўляецца праектам Народнага антыкрызыснага ўпраўлення, адкрылася выстава знакамітага беларускага дызайнера Артура Вакарава «30 год дыктатуры ў 30 постарах». Яе ўжо паглядзелі прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда са Святланай Ціханоўскай.


Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.


🦌 Чаму Горадзен стаў Горадняй?

Гісторык Мікола Волкаў на сваёй старонцы ў Фэйсбук расказаў пра заканамернасці ў называнні старажытных населеных пунктаў на тэрыторыі сучаснай і гістарычнай Беларусі, якія ён заўважыў, прымяніўшы метады параўнальнай лінгвістыкі.

Трансфармацыя формы «Городенъ» у «Городно» — не гістарыяграфічная памылка, яна добра бачна па крыніцах XVI ст. А прычынай гэтага, верагодна, была Літва.


Працяг па спасылцы. 🖥 Без VPN чытаць можна тут.


❄️ Што адбылося 30 студзеня ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #беларусь #вітаўт #ягайла #вкл #вільня #коўна #акадэмія #мінск #інбелкульт #абсе #мінскарэна #бсср #шамякін #бабарыка #палітвязні #сабескі #францыя


💅 Мікалай Аксаміт.

❄️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

📱 Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

🍬 Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma


🎙 Восьмы выпуск падкаста «Лісты да мамы»

Пісьменніца і перакладчыца Ганна Комар піша восьмы ліст да мамы з Лондана. У гэтым лісце Ганна распавядае матулі пра кнігу, якая «натхняе любіць і шанаваць свой арганізм, сваю жаноцкасць і свой менструальны цыкл», а таксама разважае пра ўплыў гармонаў на настрой і псіхалагічны стан.

«Мне 35, і нарэшце хтосьці тлумачыць мне, сістэмна і грунтоўна, а таксама натхняльна, як працуюць мае гармоны і рэпрадуктыўная сістэма», — гаворыць Ганна Комар.


⬇️ Слухайце «Ліст № 8» на платформах для падкастаў
⬇️

Apple Podcasts I Spotify I YouTube I Яндекс Музыка I Mave I Castbox I Podcast Addict I Pocket Casts I Castro.

Выпуск тэкстам. 🔴 Без VPN чытаць можна тут.


👍 Завушніцы з «Ў», хэйт і песьня пра вёску

З падляскай сьпявачкай Нікай Юрчук, якая зьбіраецца на «Эўравізію» зь песьняй «па-своему», пра хэйт за мову, песьню пра вёску і завушніцы ў форме літары «Ў», пагаварыла «Радыё Свабода».

Адным з прэтэндэнтаў на ўдзел у «Эўравізіі» ад Польшчы сёлета стаў дуэт Sw@da x Niczos, які мае сувязь зь Беларусьсю. Яны адзіныя, хто сьпявае на конкурсе не па-польску ці па-ангельску, а на падляскай гаворцы.


Працяг па спасылцы. 🔴 Без VPN чытаць можна тут.


⚡️ Пачынаецца прыём заявак на новы сезон паэтычнай прэміі імя Наталлі Арсенневай!

Вы ствараеце паэзію і хочаце, каб вашая кніга атрымала прызнанне?

❗️ Не прапусціце магчымасць стаць часткай галоўнай паэтычнай падзеі года! Сёлета на прэмію будуць прэтэндаваць кнігі, выдадзеныя ў 2024 годзе. Гэта ўнікальны шанц прадставіць сваю творчасць шырокай аўдыторыі, атрымаць водгукі ад калег і крытыкаў, а таксама заявіць пра сябе ў літаратурнай супольнасці, піша Беларускі ПЭН.

З 2021 года арганізацыяй гэтай прэстыжнай падзеі займаюцца Беларускі ПЭН і Міжнародны саюз беларускіх пісьменнікаў. Мы імкнёмся адкрыць і ўзнагародзіць выдатную кнігу паэзіі, напісаную ў багацці нашай мовы, і аддаць даніну павагі Наталлі Арсенневай, славутай беларускай паэтцы. Кожны год мы з нецярпеннем чакаем новых паэтычных кніг, што змагаюцца за званне найлепшага выдання, адкрываючы нам розныя грані беларускай паэтычнай душы.


Як узяць удзел
чытайце па спасылцы. ✔️ Без VPN чытаць можна тут.


❗️ Увага! Падоўжаны дэдлайн для падачы заяўкі на ўдзел у Конкурсе да Дня Роднай Мовы

Фонд «Tutaka» ладзіць IV Міжнародны Дэкламатарскі конкурс для дзяцей, моладзі і дарослых. Каб прыняць удзел у конкурсе неабходна запісаць відэа сваёй дэкламацыі верша або ўрыўка прозы па-беларуску і даслаць на пошту konkurs@tutaka.org. Дэдлайн для падачы заяўкі падоўжаны да 4 лютага.

«Па шматлікіх просьбах бацькоў і настаўнікаў мы пераносім дэдлайн па заяўках на Дэкламатарскі конкурс да Дня роднай мовы. Мы ведаем, натхненне — штука капрызная, часам яно прыходзіць у самы апошні момант. Таму дамо і вам, і сабе яшчэ некалькі дзён, каб прыгатавацца як след. І ніякія адгаворкі, маўляў, не хапіла часу, больш не прымаюцца!», — напісалі ў сацсетках арганізатары конкурса.


Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.


❤️ Права беларусаў на герб «Пагоня»

Публіцыст Сяргей Навумчык на сваёй старонцы ў Фэйсбук узгадвае, як беларусаў пазбавілі іх нацыянальных сімвалаў.

Днямі даведаўся, што некаторыя літоўскія палітыкі і грамадзкія дзеячы выказалі сумнеў адносна права беларусаў на герб «Пагоня» у якасьці дзяржаўнага сымбалю, — піша Сяргей Навумчык.


🔴 Больш за тое: прагучаў сумнеў, што «Пагоня» сапраўды была дзяржаўным сымбалем у 1991-1995 (дэ-юрэ яна такім і застаецца, пра што ніжэй), і што кіраўніцтва Літоўскай Рэспублікі яе ў такім статусе прызнавалі.

Падрабязней. 📌 Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.


❄️ Што адбылося 29 студзеня ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #беларусь #вітаўт #ягайла #вкл #вільня #каліноўскі #бярэзіна #мінск #кастрычнік #луцкевіч #бнр #бсср #літва #ізраіль #ярмошына #палітвязні #смаленск #магілёў #каталікі #канада


💅 Мікалай Чураба, «Цішыня ў цытадэлі»

❄️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

📱 Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

🍬 Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma


✍️ Леанід Дайнека. Наступнік Караткевіча

🧐 Сёлета, 28 студзеня, магло б споўніцца 85 гадоў вядомаму майстру гістарычнай прозы — Леаніду Дайнеку, які пакінуў па сабе тузін папулярных гістарычных раманаў.

Нарадзіўся Леанід Дайнека 28 студзеня 1940 года ў вёсцы Дзмітраўка-2 Клічаўскага раёна. У 1967 годзе скончыў філалагічны факультэт БДУ, але друкавацца пачаў значна раней — у 1961 годзе. На пачатку выступаў як паэт, таму і не дзіва, што першая кніга Дайнекі была паэтычным зборнікам «Галасы», які пабачыў свет у 1969 годзе. А ўжо ў 1970 годзе малады літаратар быў прыняты ў Саюз пісьменнікаў СССР.


Расказваем пра жыццё беларускага пісьменніка, кнігамі якога зачытваліся тысячы беларусаў і беларусак па спасылцы. 🔴 Без VPN чытаць можна тут.


🗳 «Гульня ў «народнага прэзідзента» завяршылася». Вынікі выбараў у Беларусіі

Лявон Вольскі піша пра сімвалы прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі, пачынаючы ад 1994-га да 2020-га, і пра сімвал сёлетніх выбараў — няцяжка здагадацца, які, а таксама разважае пра сітуацыю, якая канчаткова сфармавалася пасля гэтых выбараў і якую трапна акрэсліў у сваім вершы Альгерд Бахарэвіч — «вось яны, а вось мы».

Працяг па спасылцы. 🔴 Без VPN чытаць можна тут.


▶️ Беларусы вучыліся ў немцаў? Вайна, тытунь, грошы і праца. 💛 «Трызуб і Пагоня»

🔵Чаму з Беларусі зніклі немцы, а нашчадкі не пакінулі нават старых прозвішчаў?
🔵За што Міцкевіч і Багушэвіч «тролілі» немцаў у ХІХ стагоддзі?
🔵Чаму аніводная вайна ВКЛ з Масковіяй не абыходзілася без нямецкай пяхоты?
🔵Ці быў нейкі плён ад доўгіх войнаў з крыжакамі і Тэўтонскім ордэнам?
🔵Хто, урэшце, рэфармаваў грашовую сістэму ВКЛ, каб было «не сорамна»?

💬 Расказвае тэлевядоўца і спявачка Кацярына Ваданосава.

📼 Праўда і міфы пра немцаў у беларускай гісторыі — у нашым відэа: https://youtu.be/FBuaOraP5q8

Папярэднія выпускі «Трызуба і Пагоні». ✨ Па гэтай спасылцы адкрыецца без VPN.


🔴 Кіраўнік інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат» Яраслаў Іванюк: У нашых планах шмат цікавых, важных кніжак, якімі будзем займацца ў юбілейны год

«Калі б нехта з чытачоў «Будзьма беларусамі!» прапанаваў бы «Камунікату» нейкі раман з хэпі-эндам, то гэта, можа, стаў бы і бэстсэлер нават», — жартуе заснавальнік і кіраўнік найбуйнейшай беларускай інтэрнэт-бібліятэкі «Камунікат» Яраслаў Іванюк.


А можа, нават і не жартуе, бо большасць выдавецкіх планаў, па словах Яраслава, грунтуецца як раз на запытах чытачоў, якія ён атрымлівае падчас кніжны кірмашоў і аўтарскіх сустрэч. Сёлета «Камунікату» спаўняецца 25 год. З чаго і як ён пачынаўся, як дадалася выдавецкая справа, чаго чакаць чытачам і слухачам у юбілейны год?

🗣 Пра гэта Яраслаў Іванюк распавёў у вялікім інтэрв’ю парталу Budzma.org.

Размова цалкам тут. 💬 Без VPN адкрыецца тут.


🕖 «Слуцкія паясы». Завод «Луч» выпусціў новую калекцыю гадзіннікаў

🧐 Брэнд «Луч» прадстаўляе новую калекцыю гадзіннікаў, натхнёную ўнікальнай культурнай спадчынай Беларусі — знакамітымі «Слуцкімі паясамі». Гэтыя незвычайныя вырабы не толькі нясуць глыбокі гістарычны сэнс, але і ўвасабляюць майстэрства, вытанчанасць і прыхільнасць да традыцый, паведамляецца на сайце.

Унікальныя тэкстыльныя вырабы выконваліся ўручную дасведчанымі майстрамі і служылі неад’емным элементам адзення шляхецкага саслоўя тых гадоў. З’явіўшыся ў 1758 годзе і праіснаваўшы 90 гадоў, «Слуцкія паясы» карысталіся попытам па ўсёй Еўропе. Ствараючыся на замову, кожны пояс меў унікальнае спалучэнне ўзораў і колераў.


Працяг па спасылцы. ✔️ Без VPN чытаць можна тут.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Музыка Palina на Тыдні Высокай Моды ў Парыжы

На адной з галоўных падзей свету моды Paris Haute Couture загучалі трэкі беларускай выканаўцы Palina. А менавіта на паказе Couture Spring 2025 моднага дома з Лівана Georges Hobeika, піша тэлеграм-канал КЛІК.

Сэт Паліны павінен быў дапоўніць і раскрыць тэму калекцыі: смерць, спадчыну і веліч. Таксама гэта быў трыб’ют натхняльніцы і настаўніцы, маці і бабулі заснавальнікаў дома — Мары Хабейка.


І, здаецца, у Паліны атрымалася адлюстраваць прыгажосць і элегантнасць моднага дома, захаваўшы свой вытанчаны электронна-танцавальны стыль.

🧐 Паліна і да гэтага супрацоўнічала з прадстаўніком сусветнай моды — французска-мараканскім брэндам Casablanca. Але гэтая калабарацыя — новая вяршыня і круты вопыт.


❄️ Што адбылося 28 студзеня ў беларускай гісторыі

#гісторыя #будзьмабеларусамі #беларусь #мазыр #баторый #вкл #вільня #ваза #статут #мінск #каталікі #шагал #віцебск #бсср #бнф #радзівіл #палякі #варшава #татары #каліноўскі #полацк #ваўкавыск #лепель #навагрудак #езуіты #чарнобыль #ціхановіч #ляхавічы #косава #смаленск


💅 Барыс Малкін, Радасны будзень

❄️ Вітаем, сябры!

Кожны дзень на сайце budzma.org мы пішам пра самае цікавае і важнае, што адбываецца ў свеце беларускай культуры.

Мы распавядаем пра значныя падзеі беларускай гісторыі, культурніцкія мерапрыемствы ў Беларусі і за мяжой, знаёмім з адметнасцямі беларускай традыцыйнай культуры і дзейнасцю сучасных беларускіх творцаў.

📱 Падпісвайцеся на нас у сацсетках: Facebook, Youtube, Instagram, Twitter, Tiktok

Будзьма беларусамі і будзьма разам!

🍬 Падтрымаць: https://ko-fi.com/budzma


🔴 Стадыя прыняцця — невядомасць

Існуе некалькі стадый эміграцыі: эйфарыя, або турыстычная фаза, арыентацыйная, дэпрэсіўная і адаптыўная. Усё так, калі чалавек добраахвотна пераехаў у іншую краіну.

🤔 А калі не? Калі давялося ў спешцы збіраць сумку, браць за руку дзіця і бегчы за мяжу ад «крымінальнага пераследу» ў сваёй краіне, то ўсё атрымліваецца крыху інакш...

Утульны нумар у гатэлі ў цэнтры Вільні. Сын адразу заваліўся на ложак з тэлефонам. У калідоры — цішыня, нібыта мы тут адны. За акном шэрасць, у якую глядзіш, намагаючыся асэнсаваць, як так адбылося, што тваё жыццё змянілася цалкам за некалькі гадзін?


Працяг па спасылцы. ❤️ Без VPN чытаць можна тут.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.