Толькі пра мову


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Канал для тых, хто пра мову думае і дбае. І пра чалавечую мову наагул — як унікальную зьяву і каштоўнасьць, і — найперш — пра беларускую мову зь яе багацьцем і праблемамі.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Беларуская мова жывая, у ёй зьяўляюцца новыя словы. Заўзятар — слова аўтарскае, яго (сярод іншых) стварыў паэт Алесь Разанаў, і яно прыжылося. А як назваць тое, чым заўзятар займаецца? ВІДЭА


Вяртаемся да апытанкі — як жа правільна назваць па-беларуску жыхароў Віцебску? Вакол гэтае тэмы рэгулярна разгараліся спрэчкі, але папраўдзе адказ адназначны: віцябляне. Вядомая дата, пасьля якой зьявілася блытаніна.

Зварот да тае гісторыі — нагода ўшанаваць памяць Іосіфа Навумчыка, які дбаў пра беларускую мову на Віцебшчыне да канца сваіх дзён.


Назвы беларускіх паселішчаў пры патрэбе пішам беларускаю лацінкаю, а не расейскім трансьлітам.
Гýдзевічы (Мастоўскі раён) знакамітыя музэем. Роўна 60 гадоў таму яго пачаў ствараць легендарны Алесь Белакоз (1928–2016), настаўнік і краязнаўца, удзельнік паваеннага незалежніцкага падпольля, змагар за беларускую мову. https://smarturl.click/jkxgl
У Гýдзевічах была сядзіба Міклашэвічаў, з роду якіх Ларыса Геніюш.


Ці добра вы ведаеце гісторыю тэрытарыяльных набыткаў і стратаў Вялікага Княства Літоўскага? Гістарычны ТЭСТ тут https://smarturl.click/W32lA


Называем па-беларуску знакі на клявіятуры. Частка 3: нялітарныя сымбалі, пазнакі для словаў і тэкстаў


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Назвы колераў па-беларуску: некаторыя вядомыя ўсім, іншыя — пазнавальныя дзякуючы кветкам ды пладам, ёсьць і прызабытыя традыцыйныя. Увага: маціцовы — колер пэрліны (жамчужыны).


Часам падобныя словы ў дзьвюх мовах азначаюць непадобнае ці нават адваротнае. Вам прапанавалі начаваць „на диване“ або на дыванé (а мо і на дыванку́ пад дзьвярыма)? Дырэктар выклікаў „на дыван“? Гэта не „диванчик“, розьніца — прынцыповая. Хоць беларускае і расейскае словы паходзяць з аднае (пэрсыдзкае) крыніцы.
Падрабязна тут https://smarturl.click/8VgV


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Адказваем на пытаньне чытача. Адкуль у беларускай формуле часу прыназоўнік „а“? Калі? — А першай гадзіне. У расейскай ня так. Разьбіраемся.


Жыхары Віцебску —
So‘rovnoma
  •   віцябчане
  •   віцябшчане
  •   віцябляне
  •   віцьбічы
  •   віцебскія
  •   іншы варыянт
120 ta ovoz


Беларускія назвы жыхароў паселішчаў — важны складнік жывое мовы (нават калі іх амаль няма ў слоўніках). Як па-беларуску назавем жыхароў Віцебску? Клікабэльныя варыянты адказаў у наступным допісе ↓


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Дбайма пра здароўе заўсёды, а асабліва пільна — у часе пошасьці, або эпідэміі. У беларускай мове мноства добрых (і дзейсных!) зычаньняў здароўя. Пра іх тут
https://smarturl.click/vdpw


35 гадоў таму беларуская мова стала адзінай дзяржаўнай — толькі на пяць гадоў, але надзвычай важных для яе лёсу. Што ведаем пра „Закон аб мовах“ ад 26 студзеня 1990 году? Тэст https://smarturl.click/w9y9n


Чытач спытаў пра паходжаньне назвы прусак (маецца на ўвазе шасьцілапы няпрошаны кватарант). Адказваем.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Нярэдка расейскае „попасть“ мэханічна і ў розных кантэкстах перакладаюць на беларускую як „патрапіць“. Не памыляймася і не зьбядняйма беларускае мовы: дзеясловы трапіць і патрапіць могуць азначаць рознае (а можам жа яшчэ і пацэліць)!


Сёньняшняе беларускае Слова дня — выцінанка — увайшло ў нязьменным выглядзе ў сьпіс культурных фэномэнаў чалавецтва.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Беларускія словы смак і густ азначаюць зусім рознае. Калі іх блытаюць — то пад уплывам расейскай мовы, бо на расейскую абодва перакладаюцца адным словам „вкус“. Не памыляйцеся, каб ня трапіць у недарэчнае становішча ў гасьцях! :-)

16 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.