БРІКС НАБІРАЕ ВАГУ
У Казані адбываецца саміт дзяржаў БРІКС, які праходзіць з 22 па 24 кастрычніка. У горад прыехала каля 20 000 гасцей, у тым ліку больш за 20 кіраўнікоў дзяржаў.
БРІКС – нефармальнае аб’яднанне дзяржаў. Да 2024 года ў яго уваходзілі Бразілія, Расея, Індыя, Кітай ды ПАР (ад англійскага South Africa), чые назовы леглі ў падмурак абрэвіятуры. З 1-га студзеня 2024 года да блоку далучыліся Іран, Саўдоўская Аравія, ААЭ, Егіпет і Эфіопія, але напрацаваны назоў вырашылі не мяняць.
У БРІКС няма статуту, хартыі ды іншых рэгламентуючых дакумантаў, таму аб’яднанне нельга назваць міжнароднай арганізацыяй. Заходнія крытыкі на пачатку досыць іранічна характарызавалі такое мяккае пачынанне, але аб’яднанне “расце як на дражжах”. “The New York Times” з нагоды форуму назвала БРІКС “найбольш магутнай і прадстаўнічай структурай для стварэння новага парадку ў свеце…” Далей выданне піша: “БРІКС стаў магутным сымбалем страты прэстыжу ЗША. Мноста дзяржаў выказваюць жаданне далучыцца, незадаволеныя сусветным парадкам…”
Клуб стаў пляцоўкай для партнерства дзяржаў, чые інтарэсы ў сферах эканомікі, палітыкі ды бяспекі супадаюць. Штогод прадстаўнікі БРІКС праводзяць сотні сустрэчаў. Галоўнай і заключнай падзеяй становіцца штогадовы саміт. У ім бяруць удзел лідэры-дзяржаў аб’яднання ды кіраўнікі міністэрстваў. На саміце падсумоўваюць вынікі году ды прыймаюць дэкларацыю. Саміт арганізуе краіна-старшыня аб’яднання – гэтая роля кожны год мяняецца. У 2024 годзе БРІКС кіруе Расея, адпаведна XVI саміт праходзіць у РФ. Першыя асобы дзяржаў БРІКС, якія прыляцелі на форум: прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін, старшыня КНР Сі Цзіньпін, прэм’ер-міністр Індыі Нарэнда Модзі, прэзідэнт ПАР Сірыл Рамафоса, прэзідэнт ААЭ Мухамед бэн Заід Аль Нахайян, прэзідэнт Егіпту Абдул-Фатах Халілі Ас-Сісі, прэзідэнт Ірану Масуд Пезешкіан, прэм’ер-мінстр Эфіопіі Абій Ахмед Алі, міністр замежных спраў Саўдоўскай Аравіі Фейсал бэн Фархан Аль Сауд.
Сярод прадстаўнікоў іншых дзяржаў – кіраўнік Беларусі Аляксандр Лукашэнка, прэзідэнт Турцыі Рэджэп Тайіп Эрдаган, прэзідэнт Казахстану Касым-Жомарт Такаеў, прэзідэнт Азербайджану Ільхам Аліеў, прэзідэнт Балівіі Луіс Арсэ Катакора, прэм’ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян, прэм’ер-міністр Малайзіі Анвар Ібрагім, прэзідэнты Узбекістану, Таджыкістану, Кіргізіі, Туркменістану, Кіргізіі, Сірыі, Кубы, Манголіі, Лаосу, Конга, Палясціны, Рэспублікі Сербскай, прадстаўнікі Таіланду, Бахрэйну, Шры-Ланкі, Вьетнаму, Афганістану. Таксама на саміт прыбыў генеральны сакратар ААН Антоніу Гутэрыш. Украінскія ўлады рэзка разкрытыкавалі рашэньне Гутэрыша, назваўшы яго “наносячым урон рэпутацы ААН”.
Заходнія колы досыць балюча перажываюць кансалідацыю дзяржаў “глабальнага Поўдня”. Менавіта такая фармулёўка дамінуе цяпер датычна краінаў, аб’яднаўшыхся ў ШАС ды БРІКС. Аднак хуткасць і маштаб гэтага працэсу такі, што выглядае, кансалідацыя краінаў “Поўдня” даўно выспявала, а зараз, як кажуць, “прарвала”. Шэраг экспертаў лічыць падобнае развіццё падзеяў геапалітычным поспехам Пуціна, аднак усё насамрэч значна больш складана. Сярод лідэраў “глабальнага Поўдня” адбываецца свая прыхаваная барацьба, Расея, Кітай ды Індыя спаборнічаюць між сабой. Пры тым ўдзельнікі адзіныя датычна перагляду суадносінў у свеце ды вымагаюць сабе куды больш пачэснае месца, не жадаючы быць вытворчым ды сыравінным прыдаткам Захаду. Кінуць выклік ЗША ды іхным саюзнікам гэтыя дзяржавы паасобку не маглі, але разам… ужо абмяркоўваецца свая плацежная сістэма, якая мусіць замяніць SWIFT, а таксама паступовая адмова ад даляра і еўра, як плацежных сродкаў. Нездарма так лямантуе спадар Трамп, які лічыць гэта ледзь не абвяшчэннем вайны ЗША. Як не ставіцца да БРІКС, аднак гэтае зусім новае аб’яднанне ўсталёўвае новы парадак адносінаў у свеце, прэславутую шматвектарнасць, што відаць непазбежна для цывілізацыі. Напярэдадні саміту Турцыя нечакана выказала жаданне падаць заяўку на ўваходжанне ў БРІКС, а вось Казахстан адмовіўся, чым выклікаў абурэнне Масквы.