СЦІПЛЫ ШАРМ АЎТАРЫТАРЫЗМУ
Ці можна лічыць прэзідэнцкія выбары ў Беларусі завершанымі?
Выбарчая кампанія ў Рэспубліцы Беларусь толькі пачынаецца, ідзе рэгістрацыя ініцыятыўных груп патэнцыйных кандыдатаў, а ўжо чутныя галасы пра тое, што выбары можна лічыць завершанымі. Аніякіх сюрпрызаў не чакаецца, палітычная актыўнасць прыдаўленая і падстаў для палітычных пратэстаў не назіраецца. Пэўна галоўнай прычынай, па якой А.Лукашэнка вырашыў прыскорыць кампанію, разлік датычна цяперашняй “занятасці” Расейскай Федэрацыі ды ЗША, якія па ўнутраных прычынах не могуць зараз умяшацца ў беларускую палітыку больш сур’ёзна.
Пасля абвяшчэння прэзідэнцкіх выбараў на паўгода раней, чым гэта прадугледжваецца выбарчымі нормамі Рэспублікі Беларусь, з належнымі тэмпамі пачалі рэгістравацца ініцыятыўныя групы па збору подпісаў.
Натуральна, першай у ЦВК прадставіла дакуманты аб рэгістрацыі ініцыятыўная група Аляксандра Лукашэнкі. Далей прыйшла інфармацыя пра групу кіраўніка вядомай праўладавай бізнэс-партыі, дэпутата Алега Гайдукевіча, які традыцыйна грае сваю ролю спарынг-партнёра і выканаўцы ў Лукашэнкі.
Досыць нечакана сваю кандыдатуру вылучыў палітык руху “За Свабоду” Юры Губарэвіч, які знаходзіцца ў Польшчы, чым выклікаў вялікае абурэнне ў шэрагу іншых апазіцыйных дзеячаў. Як і чакалася, ягоная група не была зарэгістраваная па прычыне “парушэння выбарчага кодэксу”. Як і не была зарэгістраваная група А.Драздова.
А вось далей пайшлі прэтэндэнты чарадой, праўда ўсе з дзяржструктур. Перададзеныя ў ЦВК дакуманты старшыні Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці, дэпутата Мінскага гарсавету Аляксандра Хіжняка. Потым – ініцыятыўная група Вольгі Чэмаданавай, кіраўніка па ідэалагічнай працы Мінгарвыканкаму. Далей зьявілася група па вылучэнні Сяргея Бобрыкава, дэпутата, генерал-маёра запасу, старшыні Рэспубліканскага савету грамадскага аб’яднаньня “Беларускі саюз афіцэраў”.
Нарэшце зьвявілася і вядомая Ганна Канапацкая, былы дэпутат, якая вылучалася і на мінулых прэзідэнцкіх выбарах, а потым віншавала Лукашэнку з перамогай у часе “Ўсенароднага сходу”. Але тады Канапацкая заявіла, што падзеі 20-га году “арганізаваныя Расейскай Федэрацыяй”.
Пад вечар 31-га кастрыніка падала дакуманты група Сяргея Сыранкова, дэпутата і кіраўніка КПБ. Што тут сказаць? Нечаканасцяў не адбылося, “усе свае”…
Натуральна ў людзей, якія знаходзяцца ў заходніх краінах, выклікаюць усмешку гульні ўлады з чарговымі прэзідэнцкімі выбарамі ў Беларусі, аднак улічваючы фармат працягу расейска-украінскай вайны ды агрэсіўныя дзеянні Расеі да Беларусі, прыхаваны эканамічны і палітычны шантаж, карціна выглядае хутчэй трагікамічна.
Многія блогеры іранізуюць з нагоды выбарчых мэмаў “Надо”, якія цяпер разганяюцца на беларускім тэлебачанні і ў інтэрнэце. Хоць эстэтыка ды ўзровень ролікаў досыць нізкія, але гэта ўсё ж другасная гісторыя цяпер.
Сёння дамінуе гепалітычны фактар, кажучы прасцей, пытанне бяспекі ды фармат далейшага існавання дзяржаў і народаў стаіць на пярэднім плане. Пытанні дэмакратызацыі ды правоў чалавека ізноў абясцэнваюцца, проста на вачах. Толькі нядаўна адбыўся вялікі саміт БРІКС, дзе было шмат аўтарытарных лідэраў. Можна паспачуваць лідэрам заходніх дзяржаў, якім прыходзіцца зараз шукаць шляхі стрымлівання новых пагрозаў у часе пастаяннага адыходу Захаду ды вымушаных саступак сваім глабальным канкурэнтам.
Беларусы ізноў апынуліся ў прасторы міжцывілізацыйнага памежжа, залежныя ад расейскай імперыі. Побач ідзе крывавая вайна з магчымым песімістычным фіналам. На жаль Беларусь ізноў мае сітуацыю абмежаванага суверэнітэту, ізноў стаіць перад пытаннем “быць ці не быць?” Адбываецца прадказальнае балансаванне на мяжы з боку цяперашняга кіраўніцтва, якое не можа вырвацца з жорсткіх абдымкаў старэйшага брата.
Ведаючы некаторыя рэчы, пра якія не кажуць афіцыйныя асобы, бачыш тое, што адбываецца пад іншым вуглом. Пакуль не пахне ні дэмакратычнымі пераменамі, ні нацыянальным адраджэннем, а Аляксандр Лукашэнка натуральна змагаецца за сваё палітычнае існаванне ды ўмацаванне ўласнага статусу, які істотна паслаблены пасля 20-га году.