2️⃣Узята стратэгія ізноў “прымусіць палюбіць” сябе, атрымаць пераканаўчую перамогу на выбарах ды ўмацаваць сваю самастойнасць, што напэўна дазволіць дыстанцавацца ад крамлёўскага сябра.
Дзіўна, але сёння бяспека еўрапейскага кантыненту ў шмат чым залежыць ад стабільнасці і суверэнітэту беларускай палітычнай улады, якая з-за складаных геапалітычных абставінаў нават пры жаданні не зможа згуляць у дэмакратыю. Бо любы ліберальны разварот сёння можа абярнуцца катастрофай для дзяржавы і яе суседзяў.
Ці не бачаць гэтую сітуацыю іншыя вонкавыя гульцы? Ці не разумеюць? Бачаць і разумеюць. Але кожны гуляе сваю дробную гульню, далёкую ад усялякіх высокіх матываў. Былы прэзідэнт Украіны Леанід Кучма цікава выказаўся пра Аляксандра Лукашэнку: “Лукашэнка сёння – не самастойны, але моцны гулец. Усе ўсё разумеюць. Усе ўсё бачаць. Ніхто нічога не забыўся. Але абодва бакі робяць выгляд, што добрасумленна выконваюць узброены нейтралітэт. І на гэты момант гэта правільна. Парадокс у тым, што Лукашэнка двойчы несамастойны – ён залежыць яшчэ і ад Кітая, а не толькі ад РФ. Але гэта дае яму магчымасці манеўраваць, час ад часу выкарыстоўваючы несупадзенне інтарэсаў і супярэчнасці паміж Пекінам і Масквой. Ці вялікі патэнцыял у такой гульні? Паглядзім…”.
На гэтым фоне ў Мінску пачалася II Міжнародная канферэнцыя па еўразійскай бяспецы, у якой узялі ўдзел больш 600 прадстаўнікоў розных дзяржаў. Раней міністрам замежных спраў М.Рыжанковым была анансаваная праблематыка “незаконнай міграцыі”. Але ў першы дзень гэтая тэма гучала мала, а тое, што прагучала, было досыць нецікавае, у ранейшай антызаходняй парадыгме.
На форуме Аляксандр Лукашэнка заклікаў да міру, маўляў трэба садзіцца за стол бяз усялякіх сустрэчных умоў. Пры гэтым Лукашэнка вымагаў удзелу Беларусі ў фінальных перамовах, бо “гэта пытанне бяспекі”. Нічога кардынальна новага не прагучала, хіба акром слоў Лукашэнкі пра адбыўшуюся закрытую анлайн-размову з адным амерыканскім кіраўніком высокага рангу.
На форум прыехала вялікая расейская дэлегацыя. Расіяне відавочна азлобленыя і кідаюцца гнеўнымі прамовамі ды інтэрв’ю. На фронце з Украінай іхнае прасоўванне вельмі маруднае, хоць і відавочнае, а голас пратыўнікаў вайны нават сярод дзяржаў БРІКС ўсё нарастае. Асцярожныя намаганні Лукашэнкі дыстанцавацца ад гэтай расейскай агрэсіі іх яшчэ больш дратуюць. Насамрэч расейская дэлегацыя, уключна з С.Лаўровым, І.Каротчанка, Б.Грызловым, С.Лебедзевым ды іншымі, была даволі актыўнай і самаўпэўненай. Той жа Лаўроў назваў план міру Зяленскага “тупым”, “шызафрэнічным”, выкарыстоўваючы досыць хамскія эпітэты. У кулуарах расейскія палітыкі рабілі бравурныя заявы пра “блізкі разгром Украіны”, у які самі мала вераць.
Нават калі Лукашэнка ўзмацніць свае пазіцыі пасля выбараў ды пазбегне правакацыяў, усходнія суседзі не збіраюцца выпускаць Беларусь са сваіх рук. Гэтая гульня ўдоўгую, і пэўна беларусам яшчэ прыйдзецца цярпець падобныя каланіяльныя рэверансы ды гульні аўтарытарнай улады. Ці вытрымае незалежная Беларусь яшчэ некалькі гадоў падобнага кагнітыўнага дысанансу ў адносінах з РФ?