https://t.me/pressball_by/5368
Я адразу не разумеў хайпу вакол 12-ці гадовага беларускага гульца Аляксея Маёрава, які выступае за дзіцячы "Рэал Мадрыд". Асабліва як гэтую гісторыю падавалі медыйна - без кроплі крытычнага погляду.
Любы дасведчаны спецыяліст вам скажа, што ў такім узросце немагчыма прадказаць, якім на выхадзе будзе 12-ці гадовы гулец. Бо яшчэ не бачна фізіялогія, псіхалагічныя асаблівасці. У такім узросце хлопчыкі, якія фізіялагічна сфарміравалася раней за равеснікаў, могуць мець пэўную фізічную і хуткасную перавагу, у іх лепш развіта каардынацыя. Асабліва, калі яшчэ так рана пачынаюць працаваць з "жалезам" (як сцвярджае экс-трэнер). У такім узросце гэта дае пэўны вынік, і часам падаецца, што вырасце будучае зорка. Але такі феномен можа быць кароткачасовым, як часта і здараецца. Бліжэй да 16-17 гадоў фізіялогія ўжо выраўноўваецца, і часта высвятляецца, што дзеці, якія былі лідарамі ў 12-14 гадоў, у 17-18 асабліва нічога не паказваюць, бо ўжо не маюць фізічнай і хуткаснай перавагі над равеснікамі. Да гэтага яшчэ часта дадаецца псіхалагічны злом ад страты лідарства, і ў выніку гулец губляецца. Раннія фізічныя перагрузкі даюць часовую перавагу ў падлеткавым ўзросце, але могуць вылезці бокам бліжэй да пераходу ў дарослы спорт. Эфект фізічнага выгарання.
Спадзяюся, што ў нашага Аляксея ўсё ж такі ўсё добра атрымаецца, і мы пабачым ягоную гульню ў складзе нацыянальнай зборнай.