Беларускі фонд спартыўнай салідарнасці / BSSF


Гео и язык канала: Беларусь, Белорусский
Категория: Спорт


Чат-бот: @bssfbot
Сацсеткі:
https://www.facebook.com/bssfbel
https://www.instagram.com/bssf.team/

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Гео и язык канала
Беларусь, Белорусский
Категория
Спорт
Статистика
Фильтр публикаций


🕯Экс-гулец украінскай зборнай па гандболе Міхаіл Цап загінуў на вайне

Пра гэта паведаміла Федэрацыя гандболу Украіны ў сваіх сацсетках:

📢 Федэрацыя гандбола Украіны, гандбольная супольнасць Украіны выказвае шчырыя спачуванні блізкім, родным і ўсім, хто ведаў Міхаіла — цудоўнага, светлага, адважнага чалавека, выдатнага гандбаліста, таленавітага трэнера.

📢 Шмат гадоў свайго жыцця Міхаіл прысвяціў гандболу: неаднаразовы чэмпіён Украіны, уладальнік Кубка Ізраіля, былы гулец нацыянальнай зборнай Украіны, трэнер юніёрскіх збораў Украіны. Выступаў за южненскі гандбольны клуб "Партовік", запарожскія «Матар» і «ЗТР», ізраільскую "Асу" і румынскі "Келерашы". Але галоўнай мэтай апошніх гадоў было гандбольнае выхаванне дзяцей.


Сёння, 20 лістапада, адбылося развітанне з героем — байцом-медыкам 3-га пяхотнага ўзвода 1-й пяхотнай роты в/ч А4991, які загінуў 24 лютага 2024 года каля н.п. Луганскае Данецкай вобласці падчас выканання баявога задання, звязанага з абаронай Радзімы 🇺🇦


⚡️Зборную РФ па футболе не дапусцілі да лёсавання адбору да ЧС-2026

Гэта будзе трэці буйны турнір, у якім зборная РФ не згуляе.

Пра гэта паведамілі на партале “Матч ТВ”:

🗣 Каманда не зможа прыняць удзел у адборачным раундзе з-за пытанняў бяспекі, тут УЕФА і ФІФА свайго меркавання не мяняюць з моманту адхілення РФС. Каманда не зможа прэтэндаваць на выхад на чэмпіянат свету.

Расейскія каманды з лютага 2022 года на нявызначаны тэрмін адхіленыя ад удзелу ў міжнародных турнірах. У сувязі з гэтым зборная Расіі прапусціла ЧС-2022 і Еўра-2024, а расійскія клубы - еўракубкі.

Зборная РФ зараз займае 34-е месца ў рэйтынгу ФІФА.


⚽️ Сёння пройдзе футбольны матч паміж Беларусью і Паўночнай Ірландыяй ⚽️

Гэта пяты тур Лігі нацый. Напярэдадні гульні адбылася прэс-канферэнцыя з удзелам галоўных трэнераў зборных. Так, настаўнік беларусаў К. Алос упэўнены, што каманда гатовая і падыходзіць да матчу ў поўнай гатоўнасці.

Гульня адбудзецца на стадыёне «Віндзар Парк», які змяшчае 18 478 гледачоў. Паведамляецца, што яго чакае аншлаг — усе квіткі на матч прададзеныя.

Матч Паўночная Ірландыя — Беларусь пройдзе ў Белфасце і пачнецца ў 22:45 па мінскім часе. Прамую трансляцыю паядынку пакажа тэлеканал «СТВ».

Будзеце глядзець? Пішыце ў каментарах 👇🏻


📢 Якія перавагі і недахопы мае сённяшняя Беларусь у спартыўным плане?

Выканаўчы дырэктар БФСС Аляксандр Апейкін распавёў пра стан беларускага спорту і магчымасці ў развіцці спартыўнай сістэмы:

1) Матэрыяльная база

🗣Сістэма спорту Беларусі, якая развівалася на спадчыне Савецкага Саюзу, мае пэўныя перавагі, якія могуць стаць істотным падмуркам для далейшага ўстойлівага развіцця. Сярод такіх пераваг — добрая сетка спартыўных школ (ДЮСШ), спецыялізаваных школ алімпійскага рэзерву і цэнтраў алімпійскай падрыхтоўкі.

🗣Акрамя таго, у Беларусі ёсць багатая матэрыяльная база: вялікія спартыўныя арэны, футбольныя стадыёны, мультыфункцыянальныя комплексы для гульнявых відаў, шматлікія комплексы для плавання, катання на каньках, зімовых відаў спорту.

2) Досвед у правядзенні міжнародных спаборніцтваў

🗣 Беларусь мае таксама значны досвед у правядзенні буйных міжнародных спартыўных спаборніцтваў, што сведчыць пра яе здольнасць арганізоўваць і падтрымліваць высокі ўзровень спартыўнай інфраструктуры і лагістыкі.

Таксама Аляксандр падкэсліў крытычныя недахопы спартыўнай сістэмы:

🗣 Нягледзячы на шырокую сетку спартыўных аб’ектаў, доступ да іх часта застаецца абмежаваным па розных прычынах — ад фінансавых да арганізацыйных. Акрамя інфраструктурных і арганізацыйных праблем, важным недахопам з’яўляецца нізкі ўзровень прыватнага спонсарства ў спорце. Яшчэ адзін крытычны аспект — нізкі ўзровень медыйных прадуктаў у спорце.

Чытайце матэрыял цалкам па спасылцы на нашым сайце:

🔗 https://bssf.eu/blog/udaskanalenne-sportu-belarusi/


🏟️ Французскія ўлады ўзмацняюць меры бяспекі падчас матчу Лігі нацый на Стад дэ Франс

Французскія ўлады ўзмацняюць меры бяспекі, калі Францыя прымае Ізраіль у матчы Лігі нацый на Стад дэ Франс пасля нядаўніх нападаў на ізраільскіх фанатаў у Амстэрдаме.

Па словах начальніка паліцыі Парыжа Ларана Нуньеса, на стадыёне, вакол яго і ў грамадскім транспарце будзе разгорнута каля 4000 паліцэйскіх. На стадыёне будуць дазволеныя толькі французскія і ізраільскія сцяг.

Чакаецца, што яўка будзе нізкай, толькі 20 000 заўзятараў на 80 000 стадыёне. Апытанне французскай групы прыхільнікаў Les Irreductibles Français паказала, што 15% плануюць байкатаваць мерапрыемства з-за вайны паміж Ізраілем і Газай, а 30% спасылаюцца на праблемы бяспекі.

Чытайце падрабязней на афіцыйным сайце БФСС:

🔗 https://bssf.eu/nyama-mesca-antysemityzmu/


❓ ЯК БЕЛАРУСЬ МОЖА ЎДАСКАНАЛІЦЬ СВАЮ СПАРТЫЎНУЮ СІСТЭМУ, ВЫКАРЫСТОЎВАЮЧЫ ТОЛЬКІ ЎНУТРАНЫЯ РЭСУРСЫ ❓

Выканаўчы дырэктар БФСС Аляксандр Апейкін падзяліўся ўласным поглядам на сістэму беларускага спорту, яе перавагі і недахопы, а таксама прааналізаваў унутраныя рэсурсы, якія дапамогуць захаваць дынаміку развіцця спартыўнай індустрыі.

🗣Сённяшнюю спартыўную сістэму Беларусі складана назваць няўдалай. Тут больш дарэчным будзе тэрмін “недасканалая”.

🗣З аднаго боку, краіна мае даволі развітую сістэму падрыхтоўкі алімпійскіх спартсменаў і рэгулярна прыносіць медалі з міжнародных спаборніцтваў, асабліва ў традыцыйных для сябе дысцыплінах: барацьба, веславанне, лёгкая атлетыка, фрыстайл, біятлон.

🗣З іншага боку, спартыўная сістэма Беларусі ў многім залежыць ад дзяржаўнага фінансавання і не настолькі адкрытая да прыцягнення прыватнага капіталу і пабудовы ўстойлівай клубнай сістэмы.

Чытайце падрабязны разбор па спасылцы на афіцыйным сайце БФСС:

🔗 https://bssf.eu/blog/udaskanalenne-sportu-belarusi/


🏈 СУПЕРБОЎЛ 2025: УСЁ, ШТО ПАТРЭБНА ВЕДАЦЬ 🏈

Па меры таго, як сезон НФЛ дасягае сваёй сярэдзіны, заўзятары спрабуюць прагназаваць, якія каманды могуць дабрацца да Супербоўла LIX — аднаго з найбуйнейшых спартыўных мерапрыемстваў у ЗША і глабальнага відовішча.

Супербоўл LIX адбудзецца ў Новым Арлеане на Caesars Superdome — хатняй арэне New Orleans Saints, якая ўмяшчае 83 000 чалавек. Гэта будзе ўжо адзінаццаты раз, калі Новы Арлеан прыме Супербоўл.

❗️ Мы зрабілі для вас агляд таго, чаго можна чакаць ад гэтага сезона. Ад месцазнаходжання і часу да чаканага канцэрта ў перапынку!

Чытайце матэрыял па спасылцы на афіцыйным сайце БФСС:

🔗 https://bssf.eu/blog/superboul-2025-usyo-shto-patrebna-vedacz/


🥇Беларуска Марына Арзамасава перамагла на паўмарафоне вакол возера Гарда на поўначы Італіі.

Марына — трэнерка ўласнай школы бегу Arza Running, а ў мінулым топавая спартсменка на сярэдніх дыстанцыях. Яна станавілася чэмпіёнкай Еўропы і свету на дыстанцыі 800 м у 2014-15 гадах.

У гэтым годзе на паўмарафон Garda Trentino Half Marathon зарэгістравалася 604 беларуса, і Марына стала першай сярод жанчын на дыстанцыі 21 км з часам 1.20.49

Вось што яна напісала ў сваім Інстаграм:

🗣️ Мой трэці паўмарафон у жыцці, асабісты рэкорд і першае месца сярод усіх жанчын!

Віншуем беларуску з перамогай і зычым дасягнення новых вышынь!


⚽️ Беларус Ілля Шкурын забіў два галы за 6 хвілін у хатнім матчы чэмпіянату Польшчы

Беларускі нападнік Ілля Шкурын прынёс «Сталі» перамогу над «Пушчай».

Ён выйшаў на поле на замену на 62-й хвіліне пры ліку 0:0. І за 6 хвілін забіў абодва галы. Гульня так і скончылася лікам 2:0 і перамогай "Сталі" — забіваў у гэтым матчы толькі Ілля.

Зараз «Сталь» ідзе на 15-м месцы ў вышэйшым дывізіёне чэмпіянату Польшчы — на радок вышэй за зону вылету.

Нагадаем, што ў мінулым сезоне Шкурын быў прызнаны найлепшым нападнікам «Сталі». Ён забіў 16 мячоў у 33 матчах і стаў другім бамбардзірам чэмпіянату Польшчы.


⚽️ Сёння пройдзе футбольны матч паміж «Легіяй» і «Дынама-Мінск»

Ужо сёння, 7-га лістапада, а 18:45 на варшаўскім стадыёне адбудзецца матч, у якім згуляе мінскае "Дынама".

❗️Для тых, хто плануе наведаць гульню:

Звярніце ўвагу, што мінскае «Дынама» раней паведаміла, што не будзе арганізоўваць гасцявыя сектары для гэтага матчу.

🏟 Stadion Miejski Legii Warszawa im. Marszałka Józefa Piłsudskiego
📌 3 Łazienkowska Street, 00-449 Warsaw, Poland
🗓 Сёння, 7 кастрычніка 2024
⏰ 18:45 па Варшаве (20:45 па Мінску)


Нагадаем, што для жадаючых патрапіць на гульню мы зрабілі падрабязны гайд. Знайсці яго можна па спасылцы:

🔗 https://bssf.eu/gajd-dlya-amatarau/


📢 Новы выпуск беларускамоўнага падкаста пра гандбол ужо ў доступе!

У пятым выпуску падкаста “Сведкі левай рукі Гідсэля” аўтары канстатуюць, што іх прагнозы і спраўджваюцца, і не спраўджваюцца. Ужо мінула сем тураў Лігі чэмпіёнаў, а значыць, тут ёсць што абмеркаваць:

👉 ПСЖ прыемна здзіўляе

👉 "Кельцэ" натхняе

👉 "Еўрафарм" раздражняе

👉 "Берлін" расчароўвае

👉 "Кольстад" дорыць стрыманы аптымізм.

🗣 Запіс адбыўся за некалькі гадзін да афіцыйнага прызначэння Веліміра Петкавіча галоўным трэнерам “Заграба”, і нашы разважанні заснаваныя выключна на адзінкавых навінах пра трансферныя чуткі на гэты конт.

🎙 Слухайце на вашай любімай платформе:

https://gidselschurch.taplink.ws/


🏊🏻‍♂️ У Мінску адкрылі самы вялікі басейн у краіне.

Гэты ўнікальны аб'ект уключае два 50-метровыя басейны, 25-метровы басейн, малы басейн для падрыхтоўкі спартсменаў і гідраканал.

Басейн міжнароднага стандарту мае змяшчальнасць на 6035 месцаў для гледачоў, плошчу ў 40 тысяч квадратных метраў і вышыню ў 31 метр.

Паслугамі басейна зможа скарыстацца любы жадаючы з студзеня 2025 года.

Спартыўны комплекс на вуліцы Кальварыйскай плануецца выкарыстоўваць для правядзення буйных сусветных спаборніцтваў, як трэніровачную базу для нацыянальных зборных па плаванні, скачках у ваду, водным пола і сінхронным плаванні, а таксама як фізкультурна-аздараўленчы цэнтр.

У басейнах усталявана больш за 20 падводных камер.

Аб'ект пабудаваны за кошт інвестыцый Кітайскай Народнай Рэспублікі.


Дональд Трамп перамог на выбарах 2024 года

Дональд Трамп афіцыйна перамог на выбарах ЗША 2024, прыцягнуўшы падтрымку розных спартыўных дзеячаў, якія ацанілі яго палітыку.

Камала Харыс, нягледзячы на значную падтрымку, не здолела атрымаць дастаткова галасоў.

Чытайце, якія зоркі спорту падтрымалі кандыдатаў і чаму:

🔗 https://bssf.eu/tramp-aficzyjna-peramog-na-vybarah-2024-goda/


🏒 Якія паказнікі ў беларусаў у НХЛ на 6-е лістапада?

Некалькі беларусаў у НХЛ ужо адыгралі больш за 10 матчаў, так што надышоў час хакейнай аналітыкі.

Вядома, мы бачылі гістарычны дэбют Коласава ў Філадэльфіі – ён першы брамнік з Беларусі, які адыграў у лепшай лізе свету. І, вядома, Шаранговіч аднавіўся пасля траўмы і зноў выходзіць на лёд, а Калячонак і Протас глядзяцца вельмі добра.

Чытайце пра Аляксея Коласава, Ягора Шаранговіча, Аляксея Протаса і Уладзіслава Калячонка ў новым матэрыяле ад БФСС:

🔗 https://bssf.eu/blog/pakazniki-belarusau-u-nhl-na-6-listapada/


💸 Майка Майкла Джордана была прададзена на аўкцыёне за $4,68 мільёна

Продаж адбыўся ў межах аўкцыёну “Colossal – The Ultimate Jordan Collection” і прыцягнуў фанатаў і калекцыянераў з усяго свету.

Эксперт Sotheby’s Брэндан Хоўкс ацаніў гэтую “унікальную” рэч на суму ад $4 да $6 мільёнаў, што зрабіла яе адной з самых каштоўных рэліквій Майкла Джордана на рынку.

Джордан насіў гэтую майку прынамсі ў 17 гульнях, у тым ліку ў знакамітым матчы 12 сакавіка 1997 года, калі пачатковец Аллен Айверсан абыграў легенду НБА.

Чытайце падрабязней на афіцыйным сайце БФСС:

🔗 https://bssf.eu/majka-majkla-dzhordana-pradadzena-za-468-milyona/


🎾 Беларуска Арына Сабаленка завяршае 2024 як першая ракетка свету.

Гэта стала магчымым пасля паразы полькі Ігі Свёнтак ад амерыканкі Коры Гаўф у матчы сваёй групы выніковага турніру WTA.

Перамога стала другой для Гаўф у 13 сустрэчах з Свёнтэк. 20-гадовая Гаўф не ведае паражэнняў у групе кругавога тура, раней перамогшы сваю суайчынніцу Джэсіку Пегулу ў мінулым раўндзе.

Чэмпіёнка адкрытага чэмпіянату Францыі Свёнтэк пацярпела паражэнне ў чвэрцьфінале Адчыненага першынства ЗША ў верасні і была абдолена ў сусветным рэйтынгу Сабаленкай, пасля таго як адмовілася ад Азіяцкай часткі тура WTA з-за стомленасці.

Чытайце падрабязней на афіцыйным сайце БФСС:

🔗 https://bssf.eu/sabalenka-zavyarshae-2024-yak-pershaya-raketka-svetu/


⚡Анатоль Котаў абраны ў склад Камітэта па этыцы WDSF.

Мы з гонарам паведамляем пра тое, што кіраўнік міжнароднага дэпартаменту БФСС Анатоль Котаў быў абраны ў Камітэт па этыцы Міжнароднай федэрацыі танцавальнага спорту (WDSF).

Гэта адбылося 27 кастрычніка 2024 года на штогадовым агульным сходзе WDSF.

Камітэт па этыцы WDSF з’яўляецца незалежным органам у структуры федэрацыі, які займаецца расследаваннем магчымых парушэнняў Кодэкса этыкі WDSF і прадастаўляе рэкамендацыі па пытаннях яго прымянення. Камітэт сочыць за выкананнем этычных стандартаў у танцавальным спорце і пры неабходнасці ўносіць папраўкі ў Кодэкс.

🙌 Віншуем Анатоля і спадзяемся, што яго праца прынясе станоўчы ўклад у дзейнасць Камітэта па этыцы WDSF і ў сусветную спартыўную супольнасць!

Даведацца больш пра склад Камітэта можна на нашым афіцыйным сайце:

🔗 https://bssf.eu/anatol-kotau-u-skladze-kamiteta-pa-etyczy-wdsf/


❗️Кіраўнік «Шахцёра» адпраўлены ў адстаўку з пасады гендырэктара «Беларуськалія»

4 лістапада на салігорскім «Беларуськаліі» змяніўся генеральны дырэктар.

Замест Івана Галаватага, які кіруе “Шахцёрам” прызначаны на пасаду Андрэй Рыбакоў. Раней ён працаваў на чале Беларускага дзяржаўнага канцэрна па нафце і хіміі.

ФК “Шахцёр” згубіў свае шансы на вышэйшую лігу ЧБ пасля гульні з “Дынама” (Мінск).

Салігорскі клуб раней выступаў у топ-дывізіёне з яго заснавання ў 1992 годзе. За гэты перыяд ён заваяваў 3 чэмпіёнскія тытулы. Яшчэ аднаго чэмпіёнства ў 2022 годзе "Шахцёр" быў пазбаўлены з-за "справы аб дамоўных матчах".

Нагадаем, што генспонсарам клуба з’яўляецца менавіта “Беларуськалій”.

Раней Іван Галаваты патрапіў у санкцыйны спіс ЕС супраць прадстаўнікоў рэжыму Лукашэнкі.


⚽️ Зборная Беларусі па футболе атрымала візы ў Паўночную Ірландыю

Футбалісты, прадстаўнікі трэнерскага штаба і афіцыйныя асобы зборнай Беларусі атрымаюць візы ў Вялікабрытанію. Адпаведна, нішто не перашкодзіць адбыцца матчу 5-га туру Лігі нацый Паўночная Ірландыя — Беларусь, 15 лістапада ў Белфасце.

Раней з гэтай нагоды былі асцярогі. Улады Вялікабрытаніі маглі не дапусціць на сваю тэрыторыю прадстаўнікоў Беларусі з прычыны вайны ва Украіне.

Галоўны трэнер паўночнаірландскай нацыянальнай каманды Майкл А’Ніл заявіў, што рады паспяховаму вырашэнню сітуацыі і назваў магчымы перанос матчу за межы яго краіны «несправядлівым».

Зараз зборная Паўночнай Ірландыі з 7 ачкамі лідыруе ў групе 3 лігі C. Пасля чатырох тураў зборная Беларусі займае другое месца, набраўшы 6 ачкоў.


Ураджэнец Беларусі узначаліў новую Расейскую федэрацыю водных відаў спорту.

31 кастрычніка рашэннем Алімпійскага камітэта Расіі была заснавана новая арганізацыя — Расійская федэрацыя водных відаў спорту.

Федэрацыя створана шляхам аб'яднання Усерасійскай федэрацыі плавання, Федэрацыі сінхроннага плавання Расіі, Федэрацыі воднага пола і Расійскай федэрацыі скачкоў у ваду.

Кіраўніком новай федэрацыі прызначаны расійскі бізнесмен Дзмітрый Мазепін, які вядомы сваімі сувязямі з блізкім атачэннем Уладзіміра Пуціна. Ён родам з Мінска.

Мазепін раней быў уладальнікам кампаніі «Уралхім» і трапіў пад санкцыі Еўрасаюза пасля пачатку паўнамаштабнай вайны ва Украіне.

Показано 20 последних публикаций.