2️⃣Запрошанае на саміт і кіраўніцтва Рэспублікі Беларусь, аднак пакуль пытанне ўваходжання нашай краіны ў гэтае аб’яднанне не стаіць. Ідзе гаворка пра тое, каб набыць статус “партнера БРІКС”.
Міністр замежных спраў Максім Рыжанкоў: “Беларусь разлічвае, што рэспубліцы будзе прадстаўлены статус краіны-партнера БРІКС, але марыць у будучым стаць паўнапраўным сябрам арганізацыі...”.
Аднак тут сітуацыя досыць туманная. Яшчэ ўлетку на афіцыйных рэсурсах Беларусі, ў розных палітычных перадачах ішла гаворка пра ўваходжанне нашай краіны ў БРІКС, а тут “разлічваем на статус партнера”. А таксама раптоўны разварот Казахстану, які адмовіўся літаральна перад самым форумам. Падаецца, тут грае ролю тое, што не агучваецца публічна, а менавіта прыхаваная, але досыць жорсткая канкурэнцыя між Расеяй ды Кітаем, бо некаторыя аналітыкі ўвогуле называюць Казахстан “яшчэ адной правінцыяй КНР”, намякаючы на знешнепалітычныя арыентыры гэтай краіны. І Беларусь, якая прэтэндуе на сяброўства, нечакана апынулася ў кандыдатах толькі на партнерства. Трэба сказаць, што БРІКС не зьяўляецца жорсткай ды фармалізаванай арганізацыяй, не прыходзіцца параўноўваць з Еўрапейскім саюзам, куды кандыдаты чакаюць далучэння дзесяцігодзьдзі. Ці расейскія калегі пакуль не жадаюць пускаць Беларусь, ці Кітай дае зразумець? Магчыма КНР не лічыць патрэбным у Казані даваць Пуціну чарговы пас.
Беларусь паскорыла свой шлях у БРІКС ды ШАС пасля падзеяў 20-га году, уведзеных санкцыяў ды фактычнай блакады Захаду. Трэба сказаць, што па вялікаму рахунку ў цяперашняга кіраўніцтва не было і выйсця, каб неяк выкруціцца ад паглынання Расеі ды вытрымаць эканамічны ўдар. Беларусь знайшла сабе апеку КНР, ў пэўнай меры ўдалося збалансаваць сітуацыю. Прынамсі ўхіленне ад вайны з Украінай ды спыненне абстрэлаў паўднёвых суседзяў не абыйшлося бяз уплыву Кітая. Заходнія лідэры са змешанымі пачуццямі назіраюць на азіяцкі дрэйф Сінявокай.