Сённяшнія 4:0 ад варшаўскай "Легіі" - гэта ўсё ж такі безумоўна трагедыя. Гэта нашае агульна беларускае "дасягненне". Не варта вінаваціць тут палітычны лад. У многіх далёкіх ад дэмакратыі рэжымаў футбольныя паказчыкі значна вышэй за беларускія. Наўрадці хваля новых дэмакратаў змагла б зрабіць нешта лепей у беларускім футболе. Мабыць, толькі крычалкі былі б гучней.
Беларускі футбол перажывае самы глыбокі крызіс за часы незалежнасці. Тут няма нейкага адзінага фактару, хутчэй комплекс акалічнасцяў, якія паўплывалі на імклівую дэградацыю гульні нумар адзін у Беларусі. Але ўсё ж такі асноўным чыннікам з'яўляецца некампетэнтнае спартыўнае кіраўніцтва, якое і правяло да відавочнай катастрофы галоўнай "вітрыны" нацыянальнага спорту.