Беларусы Замежжа


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Siyosat


Супольнасць беларускіх дыяспар «Беларусы Замежжа»
Прапанаваць навіну: @belarusy_zarubezhja_bot
Вышук актываў Лу і яго прыгажуноў:
@ReturnWhatStolen_bot
Далучыцца да супольнасці / чат-бот зваротнай сувязі:
@bz_support_bot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Siyosat
Statistika
Postlar filtri


Бел.Read dan repost
Паважаныя сябр_оўкі! 🤗

✍️ Просім вас прайсці караценечкае апытанне на 10-12 хвілін.
Гэтае апытанне ладзім мы, ініцыятыва BelRead (ўжо ў трэці раз 🎉), для таго, каб скласці шорт-ліст замежных твораў, якія вы хацелі б пачытаць на беларускай мове.

‼️ Гэта апытанка - менавіта тая падзея, з якой і распачынаецца абранне твора на пераклад ‼️

🧐 Таксама мы хацелі б высветліць склад нашай аўдыторыі і даведацца, што яшчэ вы хочаце ўбачыць у нас:
https://docs.google.com/forms/d/e/1FAIpQLSem2JtvyO3BwFvYfT0SUF7_japGGFkOuHha5-m29FQ7sUdZQg/viewform?usp=sf_link


Позірк. Навіны пра Беларусь dan repost
У Тбілісі пасля трох год працы зачыняецца беларуская прастора Kropka.

Kropka зачыняецца праз змяншэнне колькасці беларусаў, якія пражываюць у Грузіі (цяпер каля 12 тыс., што на 3 тыс. меней, чым два гады таму), прыняцце закона “аб замежных агентах” і закона, які дыскрымінуе супольнасць ЛГБТК+, паведамілі “Позірку” ў адміністрацыі прасторы.

👆Паводле інфармацыі адміністрацыі, за тры гады прайшло каля 800 мерапрыемстваў, у якіх удзельнічала 8,5 тыс. чалавек. Амаль 90% мерапрыемстваў арганізавалі самі наведвальнікі прасторы.

Падрабязнасці | 🗝 Без VPN


Народныя амбасады Беларусі dan repost
❤️‍🔥 ВЯЛІКАЙ ПАДЗЯКІ ПОСТ

Эстафета салідарнасці «Галасы праз межы» завяршылася і мы хочам сказаць словы падзякі ўсім-усім, хто меў дачыненне да гэтага праекта.

Такія ініцыятывы паказваюць, як у вялікай справе важны асобны чалавек. Вера, жаданне, энергія кожнага ўдзельніка і кожнай удзельніцы дапамаглі эстафеце адбыцца.
Вы ўсе – наша натхненне!

Вялікая падзяка дыяспарам і проста неабыякавым беларусам і беларускам па ўсім свеце, якія далучыліся да эстафеты. Вельмі хочацца назваць усіх пайменна, але гэта немагчыма, бо ў эстафеце прынялі ўдзел больш за 500 чалавек!

Дзякуючы вам падчас эстафеты адбылося больш за 20 мерапрыемстваў:
🇩🇰 лекцыя «Выходзячы з ценю Пуціна» у Даніі;
🇸🇮 «Camino for Belarus» — 315 кіламетраў пешам у падтрымку беларускіх палітзняволеных;
🇮🇹 выстава «Мартыралог Беларусі» у Італіі;
🇱🇹 спектакль «Мая мама ў турме» у Вільні;
🇵🇱 беларуская ежа праз межы: наліснікі ці дранікі?
🇺🇸 дабрачынны канцэрт Юрыя Стыльскага ў Філадэльфіі;
🇵🇱 «Беларускі бранч» ад кулінарнай блогеркі і шэф-кухаркі Алесі Княжэвіч;
🇦🇹 монаспектакль Марыны Якубовіч «Connection» у Вене;
🏴󠁧󠁢󠁥󠁮󠁧󠁿 выстава партрэтаў палітычных зняволеных «Мартыралог Беларусі» у Лондане;
🇱🇹 Яўгенія – майстарка па бровах і перманенце вырашыла пералічыць частку выручкі за дзень на падтрымку палітвязняў;
🇪🇪 выстава «BELARUS=EUROPE» у Таліне;
🇱🇹 вечарына Belarus Outside Sound System X BYSOLidarity Relay у Вільні;
🏴󠁧󠁢󠁳󠁣󠁴󠁿 беларускі вечар «Get to know Belarus» у Эдынбургу;
🇸🇮 кінапрагляд фільма «7 сімптомаў беларускасці» у Славеніі;
🇸🇪 вечар «Беларусь – краіна святла» у Стакгольме;
🇱🇻 аўкцыён карціны мастачкі Вольгі Якубоўскай;
🇮🇹 выстава «Мастацтва ў выгнанні» у Італіі;
🇱🇹 экскурсія па Коўна;
🇵🇱 дабрачынны анлайн аўкцыён ад суполкі беларусаў Уроцлава;
🇺🇸 марафон ў Сакрамэнта;
🇧🇪 выстава «Галасы з турмы» падчас Дзён Беларусі ў Бруселі.

Вялікая падзяка ўсім, хто прыняў удзел у запісе кранальнага роліка «Get to know Belarus».

Вялікая падзяка Беларускаму Моладзеваму Хабу за гасціннасць, ўтульнасць, дапамогу ў арганізацыі і правядзенні мерапрыемства!

Вялікая падзяка ўсім, хто зрабіў нашу фінальную імпрэзу такой атмасфернай і дамовай: неверагодная вядучая Вольга, хор вольных беларусаў «Гук цішы», рамеснік, Сяргей Далівеля (Асацыяцыя Палітвязняў Беларусі), Чын-чын-чыноўнікі і Алена ЖалудOk.

Вялікая падзяка інфармацыйнаму партнёру «Еўрарадыё» за падтрымку і стрым, і асабіста Зміцеру Лукашуку і Паўлу Свярдлову.

Вялікая падзяка каардынатарам праекта: Ірыне Маклейн, Вользе Зазулінскай, Марыне Касінеравай, Андрэю Стрыжаку і інш.

Вялікая падзяка нашай PR-мэнэджарке, дызайнерам і ўсім тым, хто заставаўся за кадрам.

Вялікая падзяка ўсёй выдатнай камандзе: Народныя амбасады Беларусі, «Краіна для жыцця», Dissidentby, BYSOL, BY_Help.

Усё атрымалася дзякуючы ўсім вам!

Напрыканцы галоўная вялікая падзяка – краіне, якая натхняе і яднае ўсіх нас – роднай Беларусі! Любоў да яе – галоўны рухавік гэтага праекта.

Дзякуй і да сустрэчы ў наступным годзе!
🤍❤️🤍

#VoicesAcrossBorders #ГаласыПразМежы
#GettoknowBelarus

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас


🇱🇻 "Суполка" беларусаў Латвіі запрашае Вас разам акунуцца ў атмасферу сапраўдных беларускіх Калядаў

28 снежня ўпершыню ў Рызе
Сяржук Доўгушаў з Каляднай праграмай.

ВАС ЧАКАЕ:
•  Удзел у традыцыйным калядным абрадзе з Зоркай, Мядзведзем, Жоравам і Казлом;
•  Музычны выступ Сержука з каляднымі песнямі пад колавую ліру і беларускія дудкі;
•  Зімовыя гульні, танцы, карагоды, сюрпрызы і розыгрышы;
•  Конкурс на лепшую Калядную Зорку (умовы ў рэгістрацыі);
…і яшчэ шмат цікавага!

Сяржук Доўгушаў — беларускі спявак, музыкант-мультыінструменталіст, этнограф, заснавальнік культурнага руху «Спеўны Сход», Установы «ЭтнаТрадыцыя» і Фундацыі «Дом творцаў», гурта мужчынскіх спеваў “Kasary”.
spevy.orgtradycyja.comkasaryband.com

📍 Ieriķu iela 43A, Rīga
🕞 15:30 | Пачатак імпрэзы 16:00
🎟 Уваход вольны. Ваша падзяка - данаты выканаўцу.
Каб мы маглі падрыхтаваць для Вас усё неабходнае, просім загадзя зарэгістравацца па спасылцы. У якасці ўдзячнасці Вы атрымаеце калядную паштоўку з аўтографам выканаўцы.

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну


‼️ Жудасныя лічбы дня...

Праваабарончы цэнтр "Вясна" паведамляе, што сёння палітвязнямі былі прызнаныя яшчэ 23 чалавека:

Дзмітрый Самсонаў
Юрый Аверкаў
Вячаслаў Бародзій
Валянціна Полаз
Мікалай Ласоўскі
Арцём Ліцевіч
Міхаіл Герасімчук
Сяргей Ціханаў
Мікалай Клок
Павел Шорахаў
Барыс Пухальскі
Іван Ліхалат
Іван Бародзіч
Сяргей Горлаў
Марэт Валюк
Святлана Якубовіч
Аляксандр Кудрэвіч
Юрыйс Ганінс
Марына Мышко
Андрэй Слізевіч
Ганна Курыс
Аляксандр Дарагакупец
Ігар Кузаўко


Пішыце палітвязням!
Вашыя лісты дапамагаюць ім не губляць сілу духу і падтрымліваюць у цяжкія часы.

Спіс усіх палітвязняў, гісторыя кожнага з iх і адрасы для лістоў тут:
ПЦ «Вясна»
politzek.me
Dissidentby.com

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну


Светлана Тихановская dan repost
Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Дарадца Святланы Ціханоўскай па моладзевай палітыцы і студэнцтву — пра цяжкасці з вышэйшай адукацыяй у Беларусі і праграмы навучання ў нечаканых краінах.

«Сітуацыя з адукацыяй у Беларусі становіцца ўсё больш рэпрэсіўнай. Рэжым імкнецца падавіць незалежнае мысленне, прымушаючы многіх таленавітых і матываваных студэнтаў і выкладчыкаў пакідаць вучобу або шукаць магчымасці за мяжой»

– распавяла Маргарыта Ворыхава.

Акрамя папулярных напрамкаў як Польшча і Літва, ёсць захапляльныя магчымасці ў месцах, якія звычайна не разглядаюць:

📌Аўстралія
Аўстралія вядомая сваёй выдатнай сістэмай адукацыі і шматлікімі стыпендыямі для міжнародных студэнтаў, уключаючы беларусаў. Напрыклад, стыпендыі Australia Awards прадугледжваюць поўнае пакрыццё аплаты за навучанне, транспартных і жыллёвых выдаткаў.

📌Андора
Гэтая маленькая краіна ў Пірэнеях прапануе ўнікальныя праграмы, асабліва ў галіне медыцыны, АйЦі і бізнес-кіравання. Універсітэт Андоры прапануе выдатную магчымасць для навучання ў шматмоўным асяроддзі з курсамі на каталонскай, іспанскай і французскай мовах.

📌Ватыкан
Ватыкан, цэнтр Рымска-каталіцкай царквы, з'яўляецца месцам размяшчэння некалькіх прэстыжных навучальных установаў. Папскія ўніверсітэты, такія як Папскі Грыгарыянскі ўніверсітэт, прапануюць праграмы па тэалогіі, філасофіі і кананічным праве.

Яшчэ больш актуальных магчымасцяў для беларускіх студэнтаў можна знайсці на «Гэта Моладзь» – новым партале, створаным Міністэрствам моладзі Аб'яднанага пераходнага кабінета Беларусі.


Еўрарадыё | Еврорадио dan repost
Сёння — 14 гадоў Плошчы-2010. Да жніўня 2020-га гэта была адна з самых масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў. Яе жорстка разагналі сілавікі. На вуліцы Мінска выйшла, па розных ацэнках, ад 15 да 40 тысяч чалавек.

Тады Лукашэнку прыпісалі 79,65% галасоў, кандыдату ад апазіцыі Андрэю Саннікаву — 2,43%. Яшчэ да аб'яўлення вынікаў у той вечар напалі на кандыдата ў прэзідэнты паэта Уладзіміра Някляева. Яго з разбітай галавой забралі ў шпіталь.

Пасля Плошчы затрымалі кандыдатаў Кастусёва, Міхалевіча, Рымашэўскага, Саннікава, Уса, Статкевіча, а агулам — больш за 700 чалавек, у тым ліку журналістаў.


Народныя амбасады Беларусі dan repost
🌍 "Галасы праз межы" — вынікі эстафеты ў падтрымку Беларусі

Што атрымалася, а што не, ці ўдалося сабраць грошы для палітвязняў і пацярпелых ад рэжыму? Як рэагавала на праект замежная аўдыторыя? Ці ўдалося аб'яднаць дыяспары?

Пра гэта і не толькі — стрым на Еўрарадыё. Далучайцеся наўпрост зараз!

https://www.youtube.com/watch?v=c7e4MRAMsnk

#VoicesAcrossBorders #ГаласыПразМежы
#GettoknowBelarus

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас


🎄Запрашаем на Art Craft House Christmas!🎄

21 снежня з 11:00 да 19:00
22 снежня з 11:00 да 20:00 на Scena Chmielna (Nowy Świat 27a) адбудзецца святочны калядны Арт Маркет.

На мерапрыемстве вы знойдзеце:

🔜біжутэрыю,
🔜свечы і дэкор для дома,
🔜ёлачныя ўпрыгажэнні,
🔜хатні шакалад, калбасу, зефір і пастылу,
🔜натуральную касметыку і мыла,
🔜кераміку, вырабы з скуры і дзіцячыя цацкі,
🔜ручную вышыўку крыжыкам,
адзенне.

🎁Гэта цудоўны шанец абраць падарункі для сябе і сваіх блізкіх і правесці час у атмасферы каляднай цеплыні

⭐️Сардэчна запрашаем

📍 Месца: Nowy Świat 27a, Варшава
🕒 Час: 21 снежня з 11:00 да 19:00, 22 снежня с 11:00 да 20:00

#БЗ_афіша

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну


Вясна / Правы чалавека ў Беларусі dan repost
🧳Мігранты, уцекачы, выгнанцы: як назваць сотні тысяч беларусаў, вымушаных пакінуць радзіму

Міжнародны дзень мігранта адзначаецца сёння, 18 снежня, ва ўсім свеце. Гэты дзень быў запачаткаваны ў 1990 годзе Генеральнай асамблеяй ААН і найперш тычыўся эканамічных перасяленцаў. Дата была выбраная невыпадкова — у гэты дзень была прынятая Міжнародная канвенцыя аб абароне правоў усіх працоўных мігрантаў і членаў іх сем’яў.

За 34 гады ад той даты шмат што змянілася і сёння ўсё болей і болей людзей у розных краінах вымушаныя пакідаць свой дом і мяняць звыклы лад жыцця з-за вядзення баявых дзеянняў, войнаў і палітычных матываў.

Гэтая праблема не абмінула і беларусаў. Такім чынам, міграцыя ператварылася ў бежанства, альбо ўцякацтва.

Чытаць па спасылцы 👉 https://spring96.org/be/news/116971


🇦🇹 Беларуская Царква ў Аўстрыі запрашае на Боскую Літургію ў Вене і Зальцбургу

“Сябры! Запрашаем адсвяткаваць Раство Госпада нашага Ісуса Хрыста разам!

Прыходзьце, каб падзяліцца радасцю і спакоем Божага Нараджэння. Далучайцеся да нас у малітве і ўдзячнасці ў гэтае асаблівае свята.

Будзем рады бачыць вас і вашых блізкіх!“

Вена:
📅 Дата: 24 снежня
🕒 Час: 18:00
📍 Месца: Kirche St. Barbara, Postgasse 8-12, 1010 Wien

Зальцбург:
📅 Дата: 25 снежня
🕒 Час: 12:00
📍 Месца: St. Markus Kirche, Franz-Josef-Kai 21, 5020 Salzburg

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну


🇫🇷 На мінулым тыдні Беларусы рэгіёнаў Савой Францыі прадставілі Беларусь на Міжнародным Альпійскім Растве ў Ансі

Правялі майстар клас па стварэнню каляднага ўпрыгожвання, пазнаёмілі мінакоў і гасцей горада з нашымі гісторыяй, культурай, каляднымі традыцыямі, стравамі, сучаснай сітуацыяй з палітвязнямі, а таксама ўразілі ўсіх спектаклем па матывах Беларускай міфалогіі з удзелам Зюзі, Казы, Лясуна, Гаёвак, Пяруна, Дзянніцы, Даджбога і іншых персанажаў пад беларускую сярэднявечную і народную музыку.
Гледачы былі ў захапленні ад багацця нашай культуры!😍

Жыве Беларусь!🤍❤️🤍

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну


dissidentby dan repost
#dissidentby
✨Эстафета «Галасы праз межы» рухаецца да свайго завяршэння.

1️⃣8️⃣ снежня, ў Варшаве пройдзе фінальная імпрэза, якая стане кульмінацыяй нашага вялікага падарожжа салідарнасці і падтрымкі, якое аб’яднала беларусаў і беларусак па ўсім свеце.

У праграме: падвядзенне вынікаў эстафеты, магчымасць падпісаць паштоўкі для палітвязняў, выступ хора вольных беларусаў «Гух цішы» і самых народных Чын-чын-чыноўнікаў, а таксама многае іншае.

💜 Будзьце з намі ў гэты важны дзень!

▪️Дата і час: 18 снежня 2024 года, 18:00
▪️Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, Dożynkowa 6a, Варшава


🇧🇪 Брусэль, Бельгія

Напярэдадні калядных святаў не забываемся пра тых, хто не можа адсвяткаваць іх побач з роднымі і блізкімі...

Не забываемся пра тых, хто нарадзіўся ў снежні і не святкуе свой Дзень Народзінаў за святочным сталом.
Нашы лісты і паштоўкі - гэта сімбаль падтрымкі і салідарнасці.

Памятаем пра кожнага, ганарымся і чакаем на волі!

Пішыце лісты палітвязням!

#палітвязні

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну


Белсат dan repost
Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
☝️ Сёння першаму кіраўніку незалежнай Беларусі Станіславу Шушкевічу магло б споўніцца 90 гадоў

Менавіта ён быў адным з тых, хто падпісаў Белавежскія пагадненні, дзякуючы якім спыніў сваё існаванне СССР. А яшчэ пры ім Беларусь была краінаю з рынкавай эканомікай і свабодай слова.

Станіслаў Шушкевіч меў званне прафесара, уваходзіў у склад камісіі, што расследавала чарнобыльскую катастрофу.

Сярод цікавых фактаў пра палітыка яшчэ і тое, што Лукашэнка настолькі яго не любіў, што загадаў прызначыць Шушкевічу пенсію ў 1 долар.

✅ А вось тут можна пачытаць успаміны ягонай унучкі Станіславы Гліннік пра выбітнага дзеда.


Белсат dan repost
❗️Спісы экстрэмісцкіх матэрыялаў ад уладаў змяшчаюць у сабе траянскія праграмы

Нашыя чытачы паведамляюць, што сілавікі змяшчаюць у афіцыйныя файлы спісаў «экстрэмісцкіх» матэрыялаў траянскія праграмы, якія могуць збіраць вашыя дадзеныя.

Ужо некалькі чытачоў знайшлі такіх «шпіёнаў» на сваіх камп'ютарах.

🙏🏻 Калі ласка спраўдзьце свае камп'ютары на наяўнасць такіх файлаў і выдаліце іх. Дбайце пра сваю бяспеку.


Народныя амбасады Беларусі dan repost
🇸🇪 У шведскім парламенце ў пятніцу, 13 снежня, адбыліся дэбаты наконт прытулку беларускім уцекачам

У дыскусіі прынялі ўдзел міністр па міграцыі Юхан Фашэль і дэпутатка ад апазіцыі Карына Эдэрбрынк. У ходзе дэбатаў Карына Эдэрбрынк адзначыла, што сітуацыя, у якой беларускім уцекачам, якія рызыкуюць быць жорстка рэпрэсаванымі на радзіме, адмаўляюць у прытулку, з’яўляецца недапушчальнай. Міністр па міграцыі Юхан Фашэль падкрэсліў, што Міграцыйнае агенцтва зараз праводзіць перагляд сваёй працы з беларускімі заяўнікамі, і справаздача чакаецца ў бліжэйшы час.

Прадстаўнік Народнай амбасады Беларусі ў Швецыі Зміцер Васэрман пракаментаваў сітуацыю наступным чынам:

"Я вельмі ўдзячны дэпутатцы Карыне Эдэрбрынк за тое, што яна ўзняла пытанне пра недасканалую апрацоўку спраў беларускіх уцекачоў. Мы не сумняваемся, што міністр Юхан Фашэль, урад і ўсе палітычныя партыі падзяляюць жаданне забяспечыць дасканалы прававы разгляд гэтых спраў. Але, на жаль, на практыцы гэта не рэалізавана – не з-за злой волі, а з-за працяглай няздольнасці зразумець драматычныя змены, якія адбыліся ў Беларусі з 2020 года. Краіна ператварылася ў беспрэцэдэнтную дыстапічную, лічбавую тыранію, дзе з дапамогай штучнага інтэлекту таталітарная дзяржава спрабуе кантраляваць усе актыўнасці грамадзян. Гэта ўключае тое, што яны робяць, пішуць у сацыяльных сетках, чытаюць, выказваюць у прыватных паведамленнях і нават тое, што яны думаюць.

Мы чакаем, што справаздача Міграцыйнага агенцтва дапаможа ліквідаваць гэтыя недахопы
".

Народныя амбасады | Ананімны зварот | Падтрымаць нас


🇧🇪 Падчас Дзён Беларусі ў Брусэлі Вольны Хор наведаў могілкі у бельгійскім горадзе Лёвене, дзе спачывае выбітны беларускі кампазітар, аўтар гімну “Магутны Божа”

У выкананні Вольнага Хору  прагучалі 3 песні: жалобны марш «Сьпі пад курганам герояў», пад які хавалі Равенскага, Пагоню яго аўтарства і Магутны Божа.

Беларусы Замежжа | Даслаць навіну


YouTube Беларусi dan repost
Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Вось што мне спадабалася ў беларусах: яны стрыманыя і вельмі разумныя


🎼 Нямецкі акцёр Жан-Марк Біркхольц запісаў аўдыяальбом на вершы Алеся Разанава ў музычнай адаптацыі Зміцера Вайцюшкевіча.

З гэтай нагоды муж акцёркі Валянціны Гарцуевай расказаў DW Беларусь пра тугу па Беларусі, ўніверсальнасць паэзіі Разанава і тое, чым беларусы адрозніваюцца ад расейцаў.

Падпішыся на канал ТРЭНДЫ: ПАПУЛЯРНЫЯ ВІДЭА БЕЛАРУСІ

19 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.