Белсат


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Белсат - першы незалежны беларускі тэлеканал. Працуем з 2007 году.
Кантакт з Белсатам у ТГ толькі праз асабістыя паведамленні ў гэты канал.
↓ Важныя спасылкі ↓
📲 cde34rfv.ovh
taplink.cc/belsat

Bog‘liq kanallar  |  O‘xshash kanallar

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
🪸 Беларусы знайшлі ў лесе рэдкі грыб, падобны да карала

Гэта яжовік каралападобны, або герыцый каралападобны – незвычайны грыб з разгалінаваным белым плодным целам. У Беларусі ён занесены ў Чырвоную кнігу. Звычайна расце на мёртвай драўніне лісцевых дрэваў.

Выглядае так, быццам кавалачак марскога карала апынуўся проста ў беларускім лесе. 👀


🚨 Захад рыхтуецца да найгоршага сцэнару ў Кіеве

Заходнія дыпламаты распрацоўваюць планы на выпадак рэзкага пагаршэння сітуацыі ва Украіне. Разглядаецца магчымасць перанесці пасольствы з Кіева ў Львоў або на ўсход Польшчы.

Прычына — пагроза новых масаваных расейскіх удараў. Адзін з высокапастаўленых заходніх дыпламатаў у Кіеве на ўмовах ананімнасці сказаў The Guardian, што «Расея плануе замарозіць Кіеў, адкінуць яго назад у каменны век».


🏗 У Менску будуюць сакрэтныя комплексы для сілавікоў — адзін на месцы могілак

Каля плошчы Бангалор на ўчастку больш за 12 га ўжо выраслі чатыры будынкі. У галоўным прадугледжаныя цір, спартовая і актавая залі, і, магчыма, памяшканне для захоўвання зброі. Падрадчыкам забаранілі фатаграфаваць будоўлю і перадаваць інфармацыю трэцім асобам.

Другі комплекс будуюць побач з касцёлам Святога Роха. Ён будзе ўключаць шасціпавярховы навучальны корпус з інтэрнатам, сталоўку, басейн і спартовую залу. А ў падземнай частцы запланавалі 56-метровую стралковую галерэю і памяшканні для зброі.

📌 Што яшчэ высветлілі журналісты пра гэтыя праекты -
чытайце па спасылцы

✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі




Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
📅 Роўна 444 гады таму Беларусь перайшла на Грыгарыянскі календар

Калі новы каляндар з’явіўся ў 1582 годзе, ён таксама выклікаў спрэчкі і непаразуменні на землях Вялікага Княства Літоўскага, уласна, якія працягваюцца і дагэтуль. 🤔

👆🏼Пра гісторыю і наступствы гэтых разыходжанняў распавядае Цімох Акудовіч у перадачы «Вусы Скарыны»


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
🦌 Магутны алень трапіў на відэа ў Налібоцкай пушчы

Глядзіце з гукам!


🕵️‍♂️ Як беларусу за мяжой не стаць «аднаразовым агентам» спецслужбаў?

Каб працаваць на спецслужбы, сёння не трэба быць Джэймсам Бондам. Вярбуюць часта звычайных людзей: праз прапанову хуткага заробку, выпадковыя даручэнні або выкарыстанне цяжкага жыццёвага становішча. Часам чалавек можа нават не ўсведамляць, што стаў часткай агентурнай сеткі.

На фоне серыі выкрыццяў дыверсантаў і шпіёнаў у Еўропе «Белсат» высветліў у спецслужбаў Літвы і Польшчы, як беларусам за мяжой не трапіць у такую пастку і на якія сігналы варта звяртаць увагу:

📌 Чытайце на старонцы

🔗 А тут без VPN


👀 Далучайцеся да «Раніцы з Белсатам»

Што прыносяць Беларусі Wildberries і Ozon: новыя магчымасці ці залежнасць ад расейскіх платформаў?

Абмяркоўваем працу на пенсіі, пенсійны ўзрост і стаўленне да людзей старэйшага веку.

Таксама – эпоха Пятра Машэрава, падлеткі на электрасамакатах і закуліссе Нобэлеўскай прэміі.

👉 Запрашаем на эфір!


🔺 Канцлер Нямеччыны Фрыдрых Мерц прыбыў у Кіеў з нечаканым візітам

Я прыбыў у Кіеў сёння, бо Украіне патрэбна наша падтрымка ў бліжэйшыя тыдні. Калі не спыніць Расею, яе ваенная машына рана ці позна павернецца супраць нас. Для людзей імкліва набліжаецца пятая ваенная зіма. Расея бамбіць гарады, жылыя дамы і цеплаэлектрастанцыі. Украінцаў нельга зламаць тэрорам,

– заявіў Мерц на вакзале пасля прыбыцця.

Ён таксама паведаміў, што сустрэнецца з Уладзімірам Зяленскім.


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
☕️ Вітаем, шаноўныя!

Сабралі для вас найбольш цікавыя матэрыялы «Белсату», які вы маглі прапусціць:

🔸 Улады зноў загаварылі пра пазбаўленне грамадзянства беларусаў за мяжой

Дзяржаўная прапаганда пачала абмяркоўваць ідэю пазбаўляць грамадзянства тых, каго лічыць «здраднікамі» і праціўнікамі рэжыму.

🔸 Магілёўскім школьнікам зладзілі зум з калоніяй з «прафілактычнай» мэтай

І гэта ўжо не першы такі «ўрок» у верасні школьнікаў сустракалі з сілавікамі, работнікамі калоніяў і зняволенымі.

🔸 Ці сапраўды ЗША могуць укласціся ў беларускую прамысловасць?

Што насамрэч стаіць за прапановамі Лукашэнкі Вашынгтону — чытайце ў каментары Яраслава Раманчука.

#штопачытаць


💥 #галоўнае за 3 кастрычніка

✔️ Улады зноў загаварылі пра пазбаўленне грамадзянства беларусаў за мяжой

✔️ На Макса Каржа ў Расеі напісалі данос

✔️ У Літве памежнікі затрымалі двух хлопцаў на машыне з «перабітымі» нумарамі. Побач былі кантрабандныя дроны

✔️ Магілёўскім школьнікам зладзілі зум з калоніяй з «прафілактычнай» мэтай

✔️ Лукашэнка ўсё ж хоча сустрэцца з Трампам – кажуць у МЗС

✔️ Памёр Кашпіроўскі – той самы тэлепсіхіятр з 1990-х

✔️ У Літве зноў абвяшчалі паветраную небяспеку

✔️ Памерла Валянціна Гаявая – заснавальніца «Харошак»

✔️Латушка і Ціханоўская правялі сустрэчы з еўрапейскімі палітыкамі ў Францыі і Іспаніі

✔️Расея прыгразіла новымі масаванымі ўдарамі і заклікала дыпламатаў пакінуць Украіну


#рэпрэсіі:

▫️ 46-гадовага айцішніка з Гомля асудзілі адразу па пяці палітычных артыкулах

▫️ «Адзін каментар. 50 дзён катаванняў. 2 гады турмы»: беларуска распавяла, што перажыла пасля «справы Зельцэра»


🌉 «Лагістычны жах». Расея б'е па мастах Кіева – пяць з шасці ўжо часткова або цалкам закрытыя

За апошнія тры дні расейскія войскі шэсць разоў атакавалі масты ў Кіеве. Адзін з іх трапіў пад удар ажно тройчы, яшчэ адна атака адбылася раніцай 3 кастрычніка.

Праз пашкоджанні і пагрозу новых удараў улады абмежавалі або спынілі рух на пяці з шасці аўтамабільных мастоў сталіцы. Гэта ўжо сурʼёзна ўскладняе штодзённыя паездкі паміж двума берагамі Дняпра.

Паводле NYT, закрыццё мастоў не толькі ўскладніць жыццё кіеўцам, але і створыць праблемы з перавозкай прадуктаў, абсталявання і іншых грузаў паміж двума берагамі Дняпра. На левым беразе жыве каля мільёна чалавек, у той час як большасць дзяржаўных установаў і бізнесу знаходзіцца на правым.

Альтэрнатыўныя пераправы знаходзяцца прыкладна за 145 км ад Кіева, а іншыя – яшчэ бліжэй да фронту.

У выданні называюць гэтую сітуацыю «лагістычным жахам».


😳 15 гадоў за шпіянаж — і цяпер, магчыма, новыя тэрміны

Былыя маёры КДБ Юрый і Ірына Акінчыцы ўжо больш за 10 гадоў за кратамі. Цяпер, паводле суразмоўцаў «Белсату», ім могуць рыхтаваць новыя крымінальныя справы.

📌 Як сужэнцы апынуліся за кратамі, што перажылі за гэтыя гады — чытайце ў матэрыяле «Белсату»

✅ Адкрыць спасылку з Беларусі


«Плаціце мне больш, а то я ўцяку на Захад» – Цыганкоў пра шматгадовую палітыку Лукашэнкі да Расеі

Нават калі Менск робіць асцярожныя крокі насустрач Захаду, Лукашэнка спяшаецца запэўніць Маскву ў сваёй адданасці. Сёння ж залежнасць Беларусі ад Расеі стала настолькі глыбокай, што сапраўдны разварот для Лукашэнкі выглядае ўжо практычна немагчымым.

Чаму пасля 2020 года ён канчаткова апынуўся ў ролі васала Крамля – і ці сапраўды калісьці меў намер «пераабуцца»?

👉 Чытайце
поўны каментар аўтара на сайце «Белсата»

✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі


📊Беларусь — 98-я ў свеце паводле палітычнага ўплыву жанчын

У агульным рэйтынгу гендарнай роўнасці краіна займае 52-е месца са 145.

📌 Дзе жанчыны ў Беларусі маюць найбольш магчымасцяў, а дзе гендарны разрыў асабліва вялікі — чытайце ў нашым артыкуле

✅ Адкрыць спасылку ў Беларусі


🔴 Галоўныя падзеі дня ў вечаровых навінах на Белсаце

У сённяшнім выданні:

🔸Шакавальныя падрабязнасці здарэння на рэйсе FlyDubai

🔸Беларусы моцна адказалі за Шагала! Як беларусы абараняюць сваю спадчыну абмяркуем з Сяргеем Будкіным

Таксама пагаворым пра паборы ў школах, новы электронны сэрвіс «Белпошты», парламенцкія выбары ў Латвіі, чаму ЗША не ўкладуцца ў азотны камбінат.

Далучайцеся да нашага эфіру ⤵️

https://youtube.com/live/FJB93xlDIj8


😳 «Адзін каментар. 50 дзён катаванняў. 2 гады турмы»: беларуска распавяла, што перажыла пасля «справы Зельцэра»

Пра лютаванні сілвікоў жанчына распавяла ў Трэдс.

Першыя 10 дзён яна правяла на Акрэсціна. Там у двухмеснай камеры ўтрымлівалі па 15 жанчын. Матрацаў і цёплых рэчаў не давалі. У гэты час быў разгар пандэміі COVID-19, у многіх зняволеных знік нюх і пачалася ангіна:
«Жанчыны з месячнымі, якім не давалі сродкаў гігіены, спалі штабелямі на ледзяной падлозе, прыціснуўшыся адна да адной, каб не замерзнуць».


Вольга таксама кажа, што допыты ў КДБ маглі працягвацца па шэсць гадзін — без ежы, вады і магчымасці схадзіць у туалет:
«Ад ежы, якую давалі раз на дзень (калі з допыту не прывезлі ў патрэбны час, то ежы няма ніякай), пачалася ваніты».


Паводле жанчыны, у камеры з ёй былі і тыя, хто перажыў яшчэ больш жорсткае абыходжанне:
«Адну жанчыну прывезлі сінюю ад сінякоў, як ізалентай абматаную. Ёй нацягнулі майку на галаву і жорстка збівалі ў адным пакоі, пакуль у суседнім гэтак жа білі яе мужа і сына».

Яшчэ адну затрыманую, паводле Скрашчук, прывезлі ў кайданках на руках і нагах, злучаных паміж сабой жалезным ланцугом.

#рэпрэсіі


🚗 Кіроўцу Bentley, які мае 125 штрафаў, пакаралі толькі трыма месяцамі пазбаўлення правоў

Затое беларусам цяпер пагражае сацсеткa Threads – ці забароняць яе?

Беларуска загінула ў Хайфе пры трагічных абставінах. А ў Беларусі сілавікі прыйшлі па дырэктараў лясгасаў і ляснічых – затрыманні адбыліся адразу ў некалькіх рэгіёнах.

А яшчэ – пагоня з матацыклістамі, загадкавы «трукач» у Мазыры і незвычайны крадзеж у Горадні.

📌 Больш навінаў глядзіце ў новым выпуску перадачы «Не да законаў»


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
🧐 Васількі, буслы, жэмчуг і больш за 10 тысяч дэкаратыўных элементаў

Беларусь павезла на конкурс Miss Global нацыянальны касцюм, які ўжо выклікае спрэчкі.

А вам як?



20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.