🐺 Ваўкі граюць ключавую ролю ў прыродных экасістэмах.
Добрая навіна з Белавежскай пушчы!
Са снежня 2024 года па рэкамендацыі Камітэта Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, Камітэта міністраў Савета Еўропы і Камітэта Бернскай канвенцыі ў нацыянальным парку ўвялі бестэрміновую забарону палявання на ваўка на беларускай частцы трансгранічнага Аб'екта Сусветнай спадчыны "Белавежская пушча".
Гэтае рашэнне – важны крок да захавання прыроднай спадчыны і падтрымання балансу ў пушчанскіх экасістэмах. 🐾
🌲 Забарона ахоплівае цяпер 82,5 тысячы гектараў тэрыторыі. Гэта значыць, што да 58,3 тысяч гектараў запаведнай зоны, дзе паляванне было забаронена, дадалі 24,2 тысячы гектараў, дзе цяпер ваўкі могуць жыць адносна спакойна.
Нацыянальны парк мае плошчу ў 150 тысяч гектараў, і ў 2015-2017 гадах меў вопыт аховы ваўкоў на ўсёй тэрыторыі. Пушча мае з часоў СССР праблему перанаселенасці аленем. Капытныя вынішчаюць амаль татальна падрост і падлесак, будучыню пушчы. І толькі натуральныя драпежнікі, такія як ваўкі, маглі б эфектыўна як вырашыць гэтую праблему, так і падтрымліваць колькасць аленяў на нармальным узроўні. Спадзяёмся, што кіраўніцтва нацпарку пасля вывучэння сітуацыі прыйдзе да высноў неабходнасці аховы гэтага драпежніка на ўсёй тэрыторыі.
📷 Дзякуем за фота Таццяне Алешка.