Naračanščyna | Нарачанскі край


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Naračanščyna — краязнаўчы канал пра Мядзельскі раён. Тут вас чакаюць цікавыя гістарычныя факты, сустрэчы з велічнай прыродай і вандроўкі па знакамітаму Нарачанскаму краю!
Сувязь/рэклама: @Narachanski_bot
Вашы ўспаміны: @vashy_uspaminy_itp_bot

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


У Княгініне сёння прайшла цырымонія пахавання астанкаў жанчыны-ваяра Рускай імператарскай арміі часоў Першай сусветнай вайны

🪖 Адшукалі іх так: пры правядзенні земляных работ у двары дома па вуліцы Маладзёжнай знайшлі астанкі, а таксама жалезны кацялок, фрагмент рамня са спражкай воіна Рускай імператарскай арміі і казырок фуражкі. У выніку судова-медыцынская экспертыза ўстанавіла, што астанкі належаць жанчыне ўзростам ад 22 да 25 гадоў.

(Крыніца: Нарачанская Зара)


Гарадзішча ў вёсцы Гарадзішча

Пляцоўка гарадзішча авальнай формы, памерамі 36 х 62 м. Яно ўзвышаецца над наваколем на 8-10 метраў, таму адсюль адкрываецца цудоўны від.

Гэты помнік даследавалі Мітрафанаў і экспедыцыя БДУ пад кіраўніцтвам Загарульскага. Знойдзеныя матэрыялы адносяцца да дзвюх культур: штрыхаванай керамікі і банцараўскай.

Гарадзішча ўзнікла ў 6 ст. да н.э. і было ўмацавана драўлянай сцяной па краі пляцоўкі. У 3 - 4 стагоддзях н.э. жыццё тут спынілася. Пазней гарадзішча было перабудавана і пераўтворана ў крэпасць на выпадак ваеннай небяспекі жыхарамі селішча, што было побач з гарадзішчам. У такой якасці гарадзішча выкарыстоўвалася да 8 стагоддзя нашай эры.


Стараверская царква ў Свіры
2024 і 1934 год

Пабудаваная на рубяжы 19—20 стагоддзяў. Па знешняму выгляду будынак нагадвае звычайную жылую хату. Толькі дзве невялікія вежы выдаюць, што гэта храм.

У міжваенны час у Свіры было ўсяго каля некалькіх дзясяткаў сем'яў стараабраднікаў. Яны жылі ў невялікім анклаве на ўскраіне Свіры.

Свірскія яўрэі ўспаміналі старавераў так:
"Стараверы жылі на Слабадской вуліцы. Гэта былі мускулістыя мужчыны з доўгімі бародамі. Царква, у якую яны хадзілі, стаяла ў канцы вуліцы."


#сучаснасцьvsмінуласць


Карчма ў Свіры
2024 і 1917 год

У савецкі час тут размяшчалася паліклініка. Асаблівая разынка гэтага будынка — унікальныя разныя дзверы. Пра іх мы ўжо рабілі пост.

#сучаснасцьvsмінуласць


Замалёўкі Мядзела з натуры мастака Уладзіміра Лукшы

З кнігі "Нарачанскія ваколіцы", 1991 г.


6 снежня 1800 года ў Крывічах нарадзіўся Язэп Ходзька — геадэзіст, географ.

Прадстаўнік славутай сям'і Ходзькаў. Атрымаў ад бацькоў выдатную адукацыю, пазней вучыўся ў Віленскім ўніверсітэце, які скончыў у 1821 г. Займаўся ў асноўным астраноміяй і геадэзіяй.

Каб пазбегнуць арышту за ўдзел у таварыстве філаматаў, паступіў на службу ў расійскую армію, дзе быў залічаны ў Корпус ваенных тапографаў.

З-за сувязі Ходзькі з лідарамі паўстання 1830-1831 гадоў, яго накіравалі на правядзенне тапаграфічных работ на Поўдні. З 1839 служыў на Каўказе. Пісаў працы па геадэзіі і вайсковай тапаграфіі.

Адзін з аб'ектаў ЮНЭСКА ў Беларусі, Дуга Струвэ, пачаўся з градусных вымярэнняў, якія выканаў уласна Язэп Ходзька. Сучасныя даследчыкі мяркуюць, што менавіта побач з Крывічамі быў першы геадэзічны пункт на тэрыторыі Беларусі, які ўдалося зафіксаваць. У гонар Язэпа Ходзькі ў яго родных Крывічах усталяваны камень з памятнай дошкай.


✈️ На самалёце да Нарачы — як можна было наведаць самае вялікае возера Беларусі раней

"Да возера Нарач можна трапіць з Мінска аўтобусам за 5 гадзін або самалётам за 50 хвілін"

(Ю.Кокараў. "Па рэках і азёрах Беларусі", 1975)

Даўжыня тагачаснай прамой аўтадарогі з Мінска праз Заслаўе і Маладзечна складала 150 кіламетраў. Пакуль даедзеш — вада паспее астыць. Таму ў цёплыя дні аматары адпачынку абіралі больш хуткі транспарт. Групу такіх людзей можна пабачыць на фота 1970 года (з архіваў Мядзельскага музея)

У в. Нарач (Кабыльнік) і па сённяшні дзень існуе вуліца Аэрадромная, якая калісьці вяла да аэрадрома. Памяць пра яго захоўваецца дагэтуль у жыхароў Мядзельшчыны: пры набыцці квіткоў на прыгарадных аўтобусных рэйсах, людзі, якім трэба даехаць да к.п. Нарач, часцей за ўсё гавораць "Купа" (былая назва пасёлка) альбо "аэрапорт". На колішнім месцы аэрадрома сёння знаходзіцца школа №2 курортнага пасёлка Нарач.

1k 1 25 5 46

Усіх вітаю 👋

Наш краязнаўчы канал жыве дзякуючы вашым рэпостам, рэакцыям, а таксама энтузіязму двух адмінаў дадзенага праекта!

Наша адміністрацыя патрабуе і фінансавай падтрымкі, бо стваральнікамі пастоў з’яўляюцца звычайны школьнік і студэнт. Будзем вам вельмі ўдзячны, калі вы падтрымаеце праект фінансава 💸

🟢 Беларусбанк: 9112 3800 5247 9120
Дата карткі: 06/25


Большасць грошаў будзе ісці на развіццё праекта: вандроўкі, набыццё фотаздымкаў, стварэнне сайта. Цяпер мы збіраемся набыць цыфравую копію інвентара мядзельскага староства, таму просім вашай дапамогі

Той, хто кідае данат - пішыце ў каментары ці ў бот, аддзячым вам у канцы будучых пастоў


Падборка 5 самых дзіўных легенд Нарачаншчыны!

Ці ёсць у іх нейкая праўда — вялікае пытанне. Але гучаць яны вельмі цікава!

Пішыце вашыя думкі наконт іх, а таксама якія яшчэ легенды заслугоўваюць быць у такой падборцы!

Малюнкі праекта Naračanščyna

652 0 17 3 43

Цікавыя артэфакты з мінулага:
• Шыльдачка на станцыі Княгінін
• Штыфт на браме касцёла ў Крывічах
Што гэта і для чаго?

У міжваенны час у Заходняй Беларусі такія эталоны вышыні (рэперы), ставілі прыкладна праз кожныя 2 км паблізу чыгункі. Іх усталёўвалі на будынкі вакзалаў, на храмы, масты і нават у лясах.

Паводле польскага "Каталогу вышыні рэпераў" (1939 г.) вышыня "znaku wysokości" на будынку станцыі Княгінін — 183,727 м над узроўнем мора. Гэтыя геадэзічныя знакі палягчалі вызначэнне вышыні прадметаў, размешчаных паміж арыенцірамі.

На чыгуначнай лініі Маладзечна- Крулеўшчызна рэперы ўсталявалі ў 1935 годзе. Іх замацавалі, напрыклад, на ваданапорнай вежы каля станцыі Княгінін, на станцыі Будслаў і на будслаўскім касцёле.


Усіх вітаем! Хочам парэкамендаваць вам цікавыя тэлеграм-каналы ў беларускім інтэрнэт-асяроддзі:

💌 @poshtabel — Беларусь на вінтажных паштоўках і фота. На сучасных ракурсах старых здымкаў можна пабачыць, як зьмянілася наша краіна за стагоддзе!

🪐 @praz_kosmas — падкаст пра цікавыя навіны аб космасе, новых адкрыццях, публікацыях і касмічных праграмах.

🎬 @kupinaruzh — канал пра кіно і ўсё, што з ім звязана. Тут вас чакаюць свежыя навіны, агляды, мемы, жывыя эфіры, падкасты і шмат чаго цікавага!

🎨 @clipclubc — усё пра беларускі і сусветны жывапіс на роднай мове.

#пашыраймасваё


Людзі перад касцёлам Маці Божай Шкаплернай у Старым Мядзеле, 1930-я гады

У 1927 годзе, калі Мядзел знаходзіўся пад уладай Польшчы, у святыню Старога Мядзела вярнуліся кармеліты босыя. Пасля дадзенай падзеі пачалася актыўная рэканструкцыя святыні, якую перарвала Другая сусветная вайна. На фотаздымку можна пабачыць будаўнічыя лясы, якія гавораць нам аб актыўных рэстаўрацыйных працах.

На сённяшні дзень працы па рамонце касцёла таксама ідуць – замена бляхі, вокнаў, усталяванне пажарнай сігналізацыі, а таксама аднова фарбы.

🖇 Крыніца фотаздымка: Кніга "Уладзімір Ліхадзедаў. 17 верасня. Дзень народнага адзінства"



13 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.