ВЯЛІКАЕ КНЯСТВА СУЛА


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Sayohat


Парк сярэднявечнай гісторыі. 10 000 гадоў гісторыі Беларусі.
Сайт https://parksula.by/
Турыстычны комплекс з тэматычнымі пляцоўкамі і развітай інфраструктурай.
Прапануем экскурсійныя праграмы для арганізаваных гуртоў і індывідуальных наведнікаў.

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Sayohat
Statistika
Postlar filtri


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
🚘 Падарожжы па гістарычным месцам Беларусі - гэта шлях да спазнання нашых каранёў.

🏰 Гістарычныя будынкі з’яўляюцца скарбамі, якія захоўвае наша зямля, каб мы змаглі вярнуцца да нашага мінулага, чэрпаць з яе сілу, якая знаходзіцца ўнутры нас.

Вялікае Княства Сула - месца, дзе захоўваюць гісторыю і адраджаюць традыцыі.

Гэта месца, куды хочацца вяртацца зноў і зноў 🤗

Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ♥️


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
“А на гарэ, на гарэ дый на камушочку,
Масленiца, масленiца!
Як убачыў дзяцюк дзеўку, скiнуў i сарочку,
Масленiца, масленiца!”

Мы ўжо пачалі рыхтавацца да Масленіцы!!

Сёлета, плануем яшчэ больш цікавостак, абрадаў і гістарычных звестак!

22 і 23 лютага, 1,2,8 і 9 сакавіка:
🔥 спальванне пудзіла зімы і выпяканне самага вялікага 2-ух мятровага бліна 🥞
🏰 знаёмства з масленічнымі традыцыямі, культурай і гісторыяй Беларусі

🎁 для самых актыўных удзельнікаў мы падрыхтавалі премныя сюрпрызы і пачастункі

Традыцыйны масленічны слуп, спальванне, гульні, спевы мы для вас ужо падрыхтавалі😉

Плануйце сустракаць Масленіцу ў Суле 🤗☀️


‼️Грандыёзная МАСЛЕНІЦА ў Суле ‼️

З 19 лютага па 9 сакавіка для арганізаваных гуртоў прапануем яркую экскурсійную праграму “Шчодрая масленіца ў Суле”.

Вас чакае займальнае падарожжа, падчас якога вы пройдзеце выпрабаванні і станеце ўдзельнікам барацьбы паміж сіламі прыроды зімы і вясны
☀️⚡️❄️

✅ Кожны пункт экскурсіі — паглыбленне ў абрады і старадаўнія традыцыі.

🌟 Вас чакаюць займальныя гульні, заданні, якія дапамогуць разгадаць таямніцу, звязаную з прыходам вясны.

Па-за экскурсіі ўсіх дарослых чакае 🤤 дэгустацыя і пачастунак з кампліментам, а маленькія госці пакаштуюць масленічныя бліны 🥞 з гарбатай ☕️ ➕ самастойнае наведванне іншых лакацый комплексу.

🫰🏼Цана праграмы для гуртоў з кожнага ўдзельніка:

Дзіцячыя — 40 беларускіх рублёў

Дарослыя — 55 беларускіх рублёў

☀️Для самастойных наведвальнікау ёсць магчымасць завітаць на гэту экскурсію а 13:00 у працойныя дні комплексу.

Па пытаннях заказу групавых і індывідуальных тураў звяртайцеся па тэлефонах:
+375 29 613 77 01
+ 375 33 615 77 01


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
“Грамніцы - скідай рукавіцы!”

Вялікую Грамнічную свечку, асвяціўшы ад святога агню, забіралі дадому для правядення магічных дзеянняў на падворку, у хаце і ўвогуле выкарыстоўвалі, як надзейны
ахоўны сродак ад розных няшчасцяў.

3 гэтай свечкай сяляне абыходзілі ўсе пабудовы: лазню, хлеў, камору, сенцы, каля пчаліных вулляў, куратніка, студні.

Такія свечкі заховаюць у кожнай хаце перад абразамі ці за імі.

У відэа мы паспрабавалі паказаць, як без Грамнічнай свечкі не абыходзілася ніводная дзея ў жыцці 🤗

Ведаеш Радзіму - пільнуеш Беларусь ♥️


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Сёння 1 лютага - міжнародны Дзень Дэсэрту 🥳🎉🎂

І святкуем гэты лютаўскі дзень 🥞 дэсэртам з блінцом і яблыкам ✅

Чакаем вясну і ўзгадваем пра набліжаючаяся велізарнае абрадавае свята - Масленіцу🔥

☝🏼Сёлета Масленіца ў лютым.

Сачыце за нашай афішай, каб не прапусціць пару гулянняў у парку сярэднявечнай гісторыі Сула 😚😉


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Застаўся апошні месяц зімы, а вясна ўжо стукае ў вокны 🦋

Захапленне можа выклікаць і бутон на галінцы, і маленькі матылёчак.

Падымайце сабе настрой гледзячы на прыроду, і дарыце яго наваколлю.

Парк сярэднявечнай гісторыі Сула - лепшае месца для таго, каб спыніцца на імгненне ад мітусні♥️

Мы працуем з серады па нядзелю з 10:00 да 17:30

Запрашаем!


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
“На беразе ракі Сула
Ўзвысіўся цудоўны замак,
Гісторыя дыктуе нам сама, -
Вялікі млын там сустракае ранак.
Лясы кругом,вакол лясы,
Звяроў там многа,птушак шмат
У ткацтве ткуць нам паясы,
Пашырыцца твой кругагляд.
Ваярскі выгляд і прыгожае ўбранне,
Хачу наведаць зноў той час…
І асамблея - камянное збудаванне
Прыходзь на каралеўскі баль да нас 🏰”

Сула сапраўды натхняе ♥️

Аўтарка верша наша супрацоўніца @rusetskaiamaria (інстаграм)


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Вялікае Княства Сула - невычэрпная крыніца натхнення!

✍🏻🎨Колькі вершаў і карцін напісана ў гонар гэтага месца!

💞Кожны госць пакідае у нашым парку частку душы. Мы адчуваем гэта штодзень, проста ў паветры.
І мы рады працягваць сваю справу для вас.🤗

Пакуль мы памятаем мінулае - у нас ёсць будучыня ♥️


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Сёння, 27 студзеня, адзначаецца Міжнародны дзень памяці ахвяр Халакосту.

Ахвярамі адной з найвялікшых трагедый чалавецтва сталі
каля 800 тысяч чалавек
на беларускай зямлі ў перыяд з 1941 па 1944 гады.

На тэрыторыі нашага парку, у габрэйскай лаўцы, знаходзіцца экспазіцыя аб гаротным
лёсе Майсея Беразовіча.

Гэта асобная гісторыя адной сямʼі дазволіць глыбей асэнсаваць увесь жах тых часоў.

Сёння, жывучы пад мірным небам, нельга забываць пра такія жудасныя часы мінулага.

Ведаеш гісторыю краіны - пільнуеш Беларусь 🙏🏼


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
🎊Сёння адзначаюць прафесійнае свята навукоўцы нашай краіны!

📜🧑‍🎓 Мы зычым моцнага здароўя, дабрабыту і неверагодных адкрыццяў!

А пазнаёміцца з вынаходніцтвамі і распрацоўкамі нашых знакамітых навукоўцаў, якія паўплывалі на сусветную навуку можна у Суле🏰

👋🏼Прыязджайце да нас!

❤️ Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь!


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Яго іменем названа вуліца, вулканічны ланцуг гор у Андах, белы мінерал, фіялкавая кветка і шмат чаго іншага ❤️‍🔥

🔭💫Нават высока ў небе кружыцца малая планета, адкрытая чылійскім астраномам у гонар нашага зямляка Ігната Дамейка.

Ён быў надзелены шматгранным талентам: з лёгкасцю пераходзіў ад геалогіі да батанікі, ад эканомікі да літаратуры, ад геаграфіі да адукацыі.

🪙У 2002 годзе Нацыянальны банк Беларусі выпусціў памятную манету ў гонар славутага земляка. 

‼️Яшчэ больш цікавых фактаў пра нашага славутага земляка, можна даведацца ў нас сёння 25 і заўтра 26 студзеня.
“Дні беларускай навукі ў Суле”

Ведаеш Радзіму - пільнуеш Беларусь ♥️


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
⚡️ «Электрычны чалавек» ⚡️

Якуб Наркевіч-Ёдка адным з першых адчуў электрычны разрад у атмасферы і вынайшаў радыё‼️

Эдысан і Тэсла, Марконі і Лоджа... У 1890 — 1895 гадах дзясяткі даследнікаў ішлі да гэтай мэты паралельнымі шляхамі.

Працы нашана выбітнага навукоўца-даследчыка прыроды,
навуковая еўрапейская супольнасць 19 ст. ставіла ў адзін шэраг з працамі Луі Пастэра і Вільяма Ронтгена.

Экспазіцыя прысвечаная «электрычнаму чалавеку» знаходзіцца ў нашым калегіуме.
Запрашаем азнаёміцца 🧐

Ведаеш Радзіму - пільнуеш Беларусь ♥️

‼️Увага! У буднія дні, да 18 лютага, мы працуем не ў поўным складзе. На некаторых інтэрактыўных кропках працуе аўдыёгід‼️


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
У Вялікім княстве Сула ёсць тэматычныя экспазіцыі пра навукоўцаў, якія нарадзіліся на нашай зямлі і праславілі яе на ўвесь свет сваімі вынаходніцтвамі.

Адна з іх - экспазіцыя, прысвечаная Казіміру Семяновічу — навукоўцу з Вялікага княства Літоўскага, інжынеру і
тэарэтыку артылерый, мысліцелю-гуманісту і вынаходніку
шматступенчатай ракеты.

Яго кніга “Вялікае мастацтва артылерыі” - навуковы трактат, якім карысталіся еўрапейскія прафесіяналы-артылерысты і феерверкеры ў галіне ракетнай справы.

Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ♥️

‼️Увага! Да 18 лютага, мы працуем не ў поўным складзе. На некаторых інтэрактыўных кропках працуе аўдыёгід‼️


На гэтым тыдні хочацца адзначыць вялікі ўнёсак у развіццё міравой навукі і тэхналогій нашых суайчыннікаў.

26 студзеня - афіцыйны дзень беларускай навукі👩🏼‍🎓📚📑

Таму запрашаем вас на бліжэйшыя выходныя наведаць наш парк, каб больш даведацца пра навукоўцаў з беларускай зямлі. Да сустрэчы мы падрыхтавалі цікавыя тэматычныя звесткі і аповеды.

Таксама, у экспазіцыі Калегіума і Людвісарні, вы зможаце пазнаёміцца з экспазіцыяй, прысвечанай выбітным беларусам-навукоўцам мінулых стагоддзяў.

Тут знойдзеце і вынаходніка шматступенчатай ракеты
17 стагоддзя, і прафесара мінералогіі, вынаходніка радыёпрыёмніка, вайсковага інжынера-фартыфікатара і
іншых славутых навукоўцаў Беларусі.

Хочаце пачуць падрабязней? Прыязджайце да нас!

Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь ♥️


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
"5000 крокаў беларускай гісторыі”, гэта бадай самая змястоўная экскурсія парку.

Для гасцей ладзіцца ўрачыстая сустрэча, якая адразу надае выдатны настрой📣

Яшчэ адзін прыемны бонус ⤵️ набывая гэту экскурсію, вы аўтаматычна атрымоўваеце ўваходны квіток у падарунак!🎁
(а гэта яшчэ шмат інтэрактыўных кропак комплексу па-за межамі экскурсіі 😉)

‼️УВАГА‼️
Да 18 лютага на гістарычнае падарожжа дзейнічаюць зніжкі:

40 бел.рублёў для дарослых
25 бел. рублёў для дзяцей

Сула - месца дзе можна пазнаёміцца глыбей з гісторыяй сваёй Спадчыны 🌺


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Кожны год Сула імкнецца здзівіць сваіх наведвальнікаў новымі аб'ектамі! І гэты год не выключэнне.

Якраз надышла спрыяльная пара заняцца будаваннем! 👷🏻‍♂️🏗️

Пакуль надвор'е ідзе на + мы будуем, каб вясной парадаваць вас новымі лакацыямі! 🏰

🌸 Таму спалучым прыемнае з карысным!

‼️Зараз дзейнічаюць прыемныя зніжкі на пражыванне ў будынку 19 стагоддзя “Буцік-гатэль” (15% з 22.01 па 21.02) і на ўваходны квіток!

Уваходны квіток да 18 лютага са зніжкай:

30 бел. рублёў для дарослых
25 бел. рублёў для сяброў (падпісчыкаў нашых сацыяльных сетак)
15 бел. рублёў для дзяцей
Дзеці да 7 год - уваход вольны

І запрашаем у гістарычнае падарожжа
«5 000 крокаў беларускай гісторыі”» у суправаджэнні дасведчаных экскурсаводаў! ⤵️

🫰🏼Кошт да 18 лютага са зніжкай:
40 бел.рублёў для дарослых
25 бел. рублёў для дзяцей

Сардэчна запрашаем ♥️


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Гэтай зімой адбылося шмат цудаў!

Самы найвялікшы - гэта ваш давер 🥰
Больш за 5000 наведвальнікаў выбралі нашу пляцоўку, каб сустрэць Каляды ✨
Вялікі дзякуй 🤗

І сёння, той парой, калі скончыліся навагоднія святы, у нашай рэстарацыі з’явіліся 🦋, як першыя промні вясны.
Нечаканае дзіва, прынесла з сабою подых новага жыцця, быццам летуценны веснавы пацалунак 💖

Жадаем вам у жыцці больш прыемных, чароўных момантаў.
А за казкай - гэта да нас. Сардэчна запрашаем у госці ❣️


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Каб дакрануцца да гісторыі нашай Спадчыны, трэба здзейсніць падарожжа ўсяго толькі на 49 кіламетраў ад Мінска.

На беразе сульскага возера шырока раскінуўся першы ў Беларусі парк сярэднявечнай гісторыі «Вялікае княства Сула».

На гэтай тэрыторыі мы захоўваем гісторыю і традыцыі нашай краіны.

Ведаеш гісторыю Радзімы - пільнуеш Беларусь♥️


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Парк сярэднявечнай гісторыі "Вялікае княства Сула" заўсёды рады бачыць вас ♥️

Утульныя гатэлі, шыкоўная рэстарацыя, яскравыя краявіды і цікавыя гістарычныя аповеды.

Кожны дзень з серады па нядзелю чакаем вас з 10:00 да 17:30

Да сустрэчы ❗️


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
На Шчодрык не толькі гатавалі, калядавалі, але і варажылі 🧙🏻

Да прыкладу, у апоўначы дзяўчаты 👧🏻👧🏼 выходзілі на вуліцу і абдымалі плот. Калі атрымалася абняць парную колькасць жэрдачак, лічылася, што дзяўчына выйдзе сёлета замуж ♥️, калі няпарную — давядзецца яшчэ чакаць.

🙋🏻‍♂️Варажылі і хлопцы! Каб даведацца, адкуль будзе жонка, трэба было ўласнаручна спячы блін 🥞, выйсці з ім на скрыжаванне дарог і пакласці яго сабе на галаву.
Лічылася, з якога боку сабакі забрэшуць, адтуль і нявеста будзе 👰🏼‍♀️

Традыцыя варажыць на Шчадрэц захоўваецца і сёння, але ўжо больш для забавы.

Напішыце ў каментарах якія гаданні асаблівы для вашых мясцін ⤵️

.. і завітвайце сёння, 12 студзеня на частаванне, гістарычныя аповеды і рэканструкцыю абрада “Цярэшка”.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.