Onlíner па-беларуску


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Моўныя віктарыны, тэсты для аматараў вандровак па Беларусі, цікавосткi са стужак навін, анонсы фестываляў і культурных падзей.
Пра рэкламу ў канале 👉https://b2bblog.onliner.by/2022/04/20/partnerskie-posty-v-telegram-onliner-usloviya-razmeshheniya

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Гэта герб Пружанаў, i ён мае італьянскае паходжанне.

Герб з выявай змея, з пашчы якога нараджаецца немаўля, належаў герцагам міланскім Вісконці і Сфорца. З роду апошніх паходзіла Бона, каралева польская і вялікая княгіня літоўская. Пасля заключэння дынастычнага шлюбу з Жыгімонтам I Старым яна атрымала ва ўладанне Пружаны.

Пасля яе смерці горад перайшоў да дачкі Ганны Ягелонкі. У 1588 годзе яна даравала яму магдэбургскае права разам з гарадской пячаткай і гербам — родавым сімвалам сваёй маці.

Сёння гэты ж старажытны герб выкарыстоўваецца і на лагатыпе аўтамабільнай кампаніі Alfa Romeo, створанай у Мілане.


Перад вамі — лагатып Alfa Romeo і герб аднаго з беларускіх гарадоў. Аб якім горадзе гаворка?
So‘rovnoma
  •   Верхнядзвінск
  •   Ушачы
  •   Брагін
  •   Пружаны
1564 ta ovoz




Гіль і бацян: перакладзіце назвы птушак з беларускай на рускую. Тэст

Чарговы тэст мы вырашылі прысвяціць крылатым прадстаўнікам жывёльнага свету Беларусі — птушкам. Чаго чакаем ад вас? Усё проста: перакладзіце назвы з беларускай мовы на рускую.

Пытанні як простыя, так і не вельмі. Фота выкарыстаны ў якасці дадатковых ілюстрацый і падказкамі не з'яўляюцца. Ну што? Пачынаем!

people.onliner.by/go/1164125


Якое з прыведзеных ніжэй слоў НЕ з’яўляецца сінонімам да слова «сварка»?
So‘rovnoma
  •   звадка
  •   грызня
  •   нелады
  •   маркота
  •   калатнеча
1622 ta ovoz


Гэты герб падобны да герба Мінска. Але насамрэч ён належыць Мар'інай Горцы.

Паходжанне назвы горада Мар’іна Горка сягае ў дахрысціянскія часы. Паводле легенды, на ўзвышшы знаходзілася паганскае капішча. Тут пакланяліся нявесце Сонца, багіні-маці, апякунцы нараджэння дзяцей Марэ.

Пазней на гэтым месцы была пабудавана царква. Храм быў вядомы старажытнай іконай «Маці Божая», якую мясцовыя жыхары асабліва шануюць. Гэтая ікона і стала прататыпам гарадскога герба.

Дарэчы, выява Дзевы Марыі даволі распаўсюджаная ў геральдыцы. Сярод беларускіх гарадоў яна сустракаецца на гербах Мінска, Маладзечна, Кобрына і Бялынічаў.


Гэта герб якога горада?
So‘rovnoma
  •   Мар'іна Горка
  •   Мінск
  •   Полацк
  •   Маладзечна
1844 ta ovoz




Што ў беларускай мове абазначае слова «смуга́»? (Дадатковая інфармацыя з’явіцца пад лямпачкай пасля адказу.)
So‘rovnoma
  •   тое, што і смага
  •   рэшткі вогнішча
  •   дымка, туман
  •   позняя восень
1854 ta ovoz


У 1762 годзе Шклоў атрымаў магдэбургскае права, а разам з ім — пячатку і герб з выявай рукі, якая трымае бязмен. Ужо ў тыя часы Шклоў быў даволі прагрэсіўным горадам, дзе развіваліся рамёствы, прамысловасць, квітнеў гандаль. Таму знак шаляў зусім не выпадковы. Шалі таксама з'яўляюцца эмблемай справядлівасці, закона і правасуддзя.

З тых часоў гэты сімвал не змяніўся. Гараджане захавалі свой гістарычны герб і ганарацца ім. Сёння ён вянчае шпіль гарадской ратушы, выкарыстоўваецца на розных указальніках і ў памятных месцах.


Рука трымае бязмен. Паспрабуйце здагадацца, якому беларускаму гораду належыць гэты герб?
So‘rovnoma
  •   Слуцк
  •   Барысаў
  •   Шклоў
  •   Навагрудак
1590 ta ovoz




«Сапраўдны цуд». У Нацыянальным мастацкім музеі пад работай вядомага мастака выявілі яшчэ адну карціну

«Дзяўчына» Філіпа Малявіна была створана на мяжы 1900-х і ўжо даўно знаходзіцца ў экспазіцыі мастацкага музея. Гэтая работа ўдзельнічала ў выставах, прысвечаных творчасці мастака, і іншых праектах.

У 2023-м пачалася планавая рэстаўрацыя карціны, і мастак-рэстаўратар Юлія Місючэнка выявіла, што пад карычневым пластом знаходзіцца іншае палатно. У выніку на рэстаўрацыйным савеце прынялі рашэнне раздубліраваць два малюнкі, і пасля ўсіх рэстаўрацыйных работ у музеі з'явілася яшчэ адна карціна — нацюрморт з кветкамі.


Ці вядома вам, якога чалавека называюць «звадыя́ш»? Гэта…
So‘rovnoma
  •   падбухторшчык, зводнік
  •   чалавек іншай веры
  •   чалавек, які нядбала, няўмела выконвае сваю работу
  •   чалавек сярэдніх здольнасцей, які нічым асаблівым не вылучаецца
1452 ta ovoz


Так беларусы шануюць сваіх продкаў. Наш фотарэпартаж

У першыя дні лістапада беларусы памінаюць памерлых. Гэтая старадаўняя традыцыя, якая характэрна для ўсіх рэгіёнаў Беларусі, атрымала народную назву Дзяды.

З цягам часу звычай моцна знітаваўся з хрысціянствам. Сярод праваслаўных памінальны дзень позняй восенню вядомы як Змітраўская (або Дзмітрыеўская) субота, у каталікоў — як Успамін усіх памерлых вернікаў.

Журналісты Onlíner наведалі некалькі вёсак, пагутарылі з мясцовымі жыхарамі і вярнуліся з атмасферным рэпартажам пра тое, як беларусы шануюць сваіх спачылых.

people.onliner.by/go/1160662


«Былі тыя, хто прыехаў у 6 раніцы». Мінчане сталі ў велізарную чаргу дзеля... квіткоў на беларускія спектаклі.

У рэдакцыю Onlíner напісала чытачка Вольга і распавяла, што сёння яе муж паехаў па квіткі на спектакль у лялечны тэатр. Хацелі купіць квіткі на «Пансион „Belvedere“», але як альтэрнатыву разглядалі пастаноўку «Записки юного врача». Аказалася, што купіць квіткі не так проста: у 09:30 раніцы перад мужчынам ужо была велізарная чарга. Па яго словах, былі і тыя, хто стаяў у чарзе з шостай раніцы.

Продаж квіткоў у касе пачаўся а 10:00. Анлайн — а 14:00. Але не вытрымаў і сайт.

У тэатры пацвердзілі, што па квіткі людзі сталі прыходзіць сёння з самай раніцы. Расцягнулася чарга прыкладна да станцыі метро «Купалаўская». А цяпер уявіце, што зала, дзе праходзяць спектаклі, змяшчае 236 чалавек. Наўскідку людзей у чарзе было значна больш, адзначылі ў тэатры.


Дзеля аднаго здымка гатовы ехаць на ўскраек Беларусі. Расказваем, як мы лавілі камету

Віктар Малышчыц па адукацыі фізік-ядзершчык. Ён кажа, што са сваім дыпломам зараз мог бы працаваць на АЭС, аднак, як нярэдка бывае, у жыцці ўсё склалася іначай.

Яго з самага дзяцінства прываблівала другое — фота і бязмежны Сусвет. У выніку беларус здолеў аб'яднаць два хобі і стаў са сваімі начнымі краявідамі адным з самых вядомых беларускіх астрафатографаў.

А яшчэ Віктар — актыўны папулярызатар астраноміі: ён вядзе свой блог у Instagram, ладзіць тэматычныя экскурсіі і рыхтуе школьнікаў да алімпіяд.

Журналісты Onlíner з'ездзілі з Малышчыцам у невялічкую экспедыцыю, даведаліся, як правільна фатаграфаваць зорнае неба, дзе гэта рабіць лепш за ўсё, і ў выніку нечакана сфатаграфавалі камету разам з зубрам.

people.onliner.by/2024/10/29/susvet


Гэта герб Старых Дарог. Але адкуль жа на ім істота са старажытнагрэчаскай міфалогіі? А ўся справа ў тым, што кентаўр быў сімвалам князёў Гальшанскіх — першых з дакументальна вядомых уладальнікаў горада.

Геральдычны кентаўр (гіпацэнтаўр) адрозніваецца ад звычайнага наяўнасцю змяі (цi цмока) замест хваста. Дарэчы, яго можна ўбачыць таксама на гербе Гальшанаў.

Ну а з перакрыжаванымі посахамі ў ніжняй частцы герба ўсё прасцей — гэта сімвал дарог — прамая адсылка да назвы горада. У такім выглядзе герб Старых Дарог быў зацверджаны ў 1996 годзе.


На гербе якога беларускага горада намаляваны кентаўр?
So‘rovnoma
  •   Тураў
  •   Рагачоў
  •   Кіраўск
  •   Старыя Дарогі
1633 ta ovoz



20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.