Postlar filtri


Вялікая гутарка з разьбяром💛

Завіталі ў госці да Уладзіміра і пагутарылі пра яго творчы шлях. Даведаліся, ці складана пачаць займацца дадзеным рамяством, якія інструменты і якое дрэва выкарыстоўвае майстар, а галоўнае, якую ролю грае колер у работах Уладзіміра.

Усе адказы ў новым выпуску!
Далучайцеся да прагляду, атрымалася даволі філасофскі!


Сацсеткі праекта:
🔸Instagram
🔸TikTok
🔸YouTube

363 1 4 11 18

Яшчэ адзін строй з вёскі Хрыса Бярозаўскага раёна

Пра гэты строй Марыя Пятроўна з суседняй вёскі пад назвай Спорава сказала «хорошэ выроблено, тонка робота»🫠


Другі выпуск ужо на YouTube💛

Дзіяна і Антось Галынскія раскрылі сакрэты пашыву народнага адзення. Цікавы і карысны выпуск, які натхніць вас на стварэнне ўласнага строю.

Глядзіце відэа па спасылцы.

Майстры – новы праект, прысвечаны беларускім творцам, чыя дзейнасць сувязаная з народнымі рамёствамі ды традыцыйнымі мастацтвамі Беларусі.

Сацсеткі праекта:
🔸Instagram
🔸TikTok
🔸YouTube


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Завіталі да Марыі Пятроўны ды зрабілі распакоўку знаходак з Бярозаўскага раёна!

Фотаздымі рэчаў будуць асобна апублікаваныя.


«Палеская экспедыцыя ў Лельчыцкі, Петрыкаўскі, Тураўскі раёны Мазырскай акругі», 1930 год.

Цалкам серыю негатываў можна пабачыць тут.


ПРЭМ’ЕРА💛

Першы выпуск пазнаёміць вас з чароўнай Алёнай Клімавай і яе творамі ў тэхніцы набойкі.

Далучайцеся да прагляду, гэта прыгожа!

Майстры – новы праект, прысвечаны беларускім творцам, чыя дзейнасць сувязаная з народнымі рамёствамі ды традыцыйнымі мастацтвамі Беларусі.

Сацсеткі праекта:
🔸Instagram
🔸TikTok
🔸YouTube


Лекцыя 18.01.2025, 17:00

📍Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры

Цікавая і маладаследаваная тэма – адзенне Гродзенскай вобласці і, разам з ёй, заходняй часткі Мінскай вобласці. Тут сялянскае адзенне старога тыпу ў цэлым раней выйшла з шырокага ўжытку і дайшло да нашых часоў у досыць малым аб'ёме. Але ўсё ж пэўныя матэрыялы па гэтым рэгіёне ёсць.

Квіткі: 8р.
Даведкі: +375 17 363 56 21.
Адрас: г.Мінск, вул. М. Багдановіча, 13.


Кнігі ў лічбавым фармаце можна спампаваць тут 🤝


Некалькі ўспамінаў пра 2024

Гісторыі, якія рухтуюцца да публікацыі на будучы год, будуць з Драгічынскага, Бярозаўскага, Брэсцкага, Камянецкага, Ваўкавыскага, Веткаўскага ды Кармянскага раёнаў.

Часткова некаторыя мы ўжо паказвалі, зіма - добры час, каб нарэшце ўсё дапісаць, дамантаваць ды апублікаваць🫠

Хочацца падзякаваць кожнаму, хто дапамагаў у арганізацыі, сустракаў, дзяліўся вячэрай і нават даваў дах над галавой у некаторых вёсачках!

Дзякуй, шаноўныя, што вы з намі❤️


Вясёлых Калядаў!

Зычым усім цудаў, святочнага настрою, супакою і дабра! ✨

10 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.