МЕНСКРАЗАМ!


Kanal geosi va tili: Belarus, Ruscha
Toifa: Siyosat


Канал аб'яднання пратэстнага руху Менска, рэгіёнаў Беларусі, беларусаў Замежжа.
#МыРазам рухаемся да перамогі над дыктатурай.
Наш бот
@menskrazam_bot
Нашы акаўнты:
https://teletype.in/@menskrazam/accounts
🤍❤️🤍
#МенскРазам‌‌

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Ruscha
Toifa
Siyosat
Statistika
Postlar filtri


Беларусы Шчэціна 🇵🇱 сабраліся на традыцыйную акцыю ў падтрымку палітвязьняў.

Напярэдадні каталіцкага Раства хочацца прыгадаць аднаму вусатаму: Хрыстос нарадзіўся, а ты хутка памрэш, і твае псы патрапяць пад суд за ўсё тое, што зараз яны робяць з палітзняволенымі.

А Беларусь будзе вольнай і дэмакратычнай краінай!

❤️✊✌️

#МыРазам


Historyja dan repost
21 снежня 1796 года нарадзіўся Тамаш Зан - удзельнік вызвольнага руху, літаратар. Адзін са стваральнікаў таварыства філаматаў ды філарэтаў, сябра Адама Міцкевіча і Яна Чачота. Кіраўнік першых рэвалюцыйных арганізацый у Беларусі і Літве. Адыграў значную ролю ў развіцці рамантызму. Першым з кола віленскіх паэтаў прызнаў беларускую народную творчасць за адзін з найгалоўнейшых раздзелаў сваёй паэтычнай праграмы.


Historyja dan repost
Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
Імаверна першае публічнае выкананне беларускамоўнай версіі песні "Разбуры муры" адбылося на Плошчы 19 снежня 2010 года. Яна была выканана на плошчы Незалежнасці ў Менску Андрэем Хадановічам.


Чижовка = Чыжоўка (SemChizei ИнфоПоле) dan repost
Чатырнаццаць гадоў той самай Плошчы.

Мы неяк прызвычаіліся да гэтага слова. Плошча. Сінонім да "акцыі пратэсту". Сабрацца на адной плошчы, прайсці да другой, а потым... Потым краіна жыве, як жыла раней. Але тая Плошча, у 2010 г, была іншай. Людзей шмат (сапраўды шмат!), надзвычайная жорсткасць мянтоў, напад на Някляева, арышты кандыдатаў... Вялікая надзея, і цяжкае адчуванне наступным ранкам, што зло перамагло.

Праз дзесяць гадоў ужо ніхто не казаў "плошча", бо не было аднаго пэўнага месца для пратэсту, і кіпела ўся краіна. Больш людзей, больш жорсткасці, больш арыштаў. Толькі ўсё не скончылася адным днём, ці двума, ці тыднем. Усё так і не скончылася. Зло пануе ў Беларусі, але яно больш не выглядае непераможным.

На ўсё патрэбны час. Усё адбываецца ў свой час. Старыя акцыі і словы для іх сыходзяць у мінулае. Але азірнешся назад - і зразумееш: кожны этап быў неабходным. І Плошча - тая самая Плошча - важны крок на шляху да будучай свабоды.

Жыве Беларусь!


Вясна / Правы чалавека ў Беларусі dan repost
📝Парламентарыі ЗША і яшчэ шасці краін заклікалі адпрэчыць «фіктыўныя прэзідэнцкія выбары» ў Беларусі

Старшыня камітэта па міжнародных справах Сената Кангрэса ЗША Бэн Кардын, а таксама прадстаўнікі Італіі, Іспаніі, Літвы, Польшчы, Украіны і Эстоніі прапануюць не падыгрываць электаральнай кампаніі Лукашэнкі і «адмовіць яму ў легітымнасці, якой ён дамагаецца».

Тэкст дакумента размешчаны на сайце камітэта па міжнародных справах Сената Кангрэса ЗША, піша @pozirkonline.

Сумесная заява, у асноўным, прысвечаная асуджэнню расійскай агрэсіі ва Украіне і садзейнічання ў ёй з боку Ірана, Паўночнай Карэі і Кітая. У ёй зазначаецца, што «барацьба Украіны — гэта таксама барацьба дэмакратычных сіл Беларусі і народа Грузіі, і гэтыя мужныя краіны-партнёры зусім ясна заявілі аб сваім імкненні да дэмакратыі і павазе правоў чалавека».


Чижовка = Чыжоўка (SemChizei ИнфоПоле) dan repost
​​Вольных Купалаўцаў прызналі "фарміраваннем". Ну, здаецца, нязначная падзея: калі экстрэмісцкі музычны гурт ёсць, то чаму б не быць экстрэмісцкаму тэатру?

Але гісторыя з Купалаўскі паказальная. Як усе бандыты, лукашэнкаўскія "сілавікі" любяць і ўмеюць "аджымаць": грошы, маёмасць, бізнэсы. А з аджатага абавязкова трэба  высмактаць усе сокі і разбурыць тое, што засталося. І вось яны паспрабавалі аджаць "аб'ект культуры": забралі будынак, прагналі актораў, панавезлі на іх месцы прыгонных рускамірных цётак, якія арганічна выглядаюць не на сцэне, а на адкрыцці алкамаркета. Ужо рыхтаваліся адрапартаваць, што тэатр апаганены і знішчаны.

Але вось праз чатыры гады Вольныя Купалаўцы ставяць п'есы ў розных гарадах Еўропы. Тэатр і яго дух не знішчаны, ён жыве. У лапах пацукоў застаўся толькі будынак, заняты іншымі пацукамі. Лукашысты, вядома ж, шалеюць, імкнуцца дробна адпомсціць, і не разумеюць, як так сталася: будынак скралі, а тэатр - не.

А ўсё таму, што тэатр - гэта не будынак, гэта людзі. Людзі ніколі не былі каштоўнасцю для злачыннай улады, таму ёй немагчыма гэта ўсвядоміць. І людзі, аб'яднаныя агульнай мэтай і агульнай справай, - нават без будынка, нават без дома - не страцілі сваё месца і захавалі тэатр. І тысячы беларусаў чакаюць яго вяртання на радзіму.

Дзякуй, Вольныя Купалаўцы!
Жыве Купалаўскі!
Жыве Беларусь!


Вясна / Правы чалавека ў Беларусі dan repost
❗️Па палітычных матывах затрымалі мінскую хірургіню з 17-гадовым стажам — ёй пагражае да 12 гадоў калоніі

Ліліі Качан 41 год, яна з Мінска. Скончыла Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт у 2007 годзе. У 2012 Качан скончыла ардынатуру па спецыяльнасці «хірургія». Працавала ў 10-й гарадской клінічнай бальніцы ў Мінску, а таксама ў «Нардзіне». Мае больш за 17 гадоў стажу як лекарка.

Качан знікла з усіх сацсетак пасля 16 кастрычніка, калі быў выкладзены яе апошні допіс з фотаздымкамі. Пасля гэтага жанчына не з'яўлялася анлайн, быў выдалены і яе тэлеграм-акаўнт, піша «Наша Ніва».

Лілію Качан пачынаюць судзіць 27 снежн ў Мінскім гарадскім судзе. Абвінавачанні — «удзел у пратэстах» (ч. 1 арт. 342 КК) і «заклікі да санкцыяў ці іншых мер, накіраваных на прычыненне шкоды Беларусі» (ч. 3 арт. 361 КК). Ёй пагражае да 12 гадоў калоніі са штрафам.


dissidentby dan repost
#dissidentby
❗️❗️❗️ Чарговы рэйд па сем'ям палітвязняў і былых палітвязнях у Беларусі.

Вядома, што ўжо некалькі дзён ідуць затрыманні і вобшукі праз супрацоўнікаў КДБ, людзям пагражаюць крымінальнымі справамі, забіраюць тэхніку.

Апошні рэйд адбыўся месяц таму, падчас якога ў СІЗА было змешчана шмат людзей па артыкулах за "Здраду дзяржаве" і "Сайдзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".

🔴 Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам пра рэпрэсіі ў дачыненні да вас або вашых блізкіх і знаёмых. Вы можаце гэта зрабіць ананімна праз сайт stayrebel.fun (без VPN) або па кантактах у апісанні каналу. Толькі так мы зможам тэрмінова аказаць вам неабходную юрыдычную і гуманітарную падтрымку.
⚡ Чысціце ўсю сваю тэхніку, карыстайцеся інструкцыямі па бяспецы.


15 СУТОК

15 суток трепетной заботы
От государства пережили мы.
За шторы, флаги и труда бойкоты
Воспитывали нас в стенах тюрьмы.

И тут особым было отношение
К любителям цветов на БеЧеБе.
Целительную пользу от лишения
Каждый из нас тут вынес на себе.

Они лечили нам спины осанку,
Забрав у нас подушку и матрас.
И ели мы полезную овсянку,
Лепили шахматы себе из хлебных масс.

Из передач нам можно хлеб и воду
Вредна ведь для фигуры колбаса.
О зренье нашем проявив заботу,
Читать нам разрешили полчаса.

А чтоб в ночи мы ноги не сломали,
Идя к параше, справить чтоб нужду.
Свет в камере совсем не выключали,
Нас освещали, словно поп-звезду!

Для профилактики деменции сенильной,
Альцгеймер не подкрался чтоб в ночи,
Два раза за ночь будит нас сервильный
Продольный, что подался во врачи.

А рыбный супчик тот, что с тараканом,
Картошкою аль-денте и костьми,
Что ели проститутка с наркоманом
И плакали от счастья, черт возьми!

Мы не забудем всей опеки вашей,
Сию заботу вынесем с достоинством.
И вам вернем все сторицей и кашей,
На нары усадив все ваше воинство.

Ты нас хотел сломать, усатый "гений",
Но не сбылись мечты твоих поллюций.
Так закалялась сталь тех поколений,
Что свергнут вас во славу революции!

©️ Максим Перепелица


Автор Максим Перепелица,
Припев Влад Позиция

Другие композиции


dissidentby dan repost
#dissidentby
❗️❗️❗️ Чарговы рэйд па сем'ям палітвязняў і былых палітвязнях у Беларусі.

Вядома, што ўжо некалькі дзён ідуць затрыманні і вобшукі праз супрацоўнікаў КДБ, людзям пагражаюць крымінальнымі справамі, забіраюць тэхніку.

Апошні рэйд адбыўся месяц таму, падчас якога ў СІЗА было змешчана шмат людзей па артыкулах за "Здраду дзяржаве" і "Сайдзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці".

🔴 Калі ласка, паведамляйце праваабаронцам пра рэпрэсіі ў дачыненні да вас або вашых блізкіх і знаёмых. Вы можаце гэта зрабіць ананімна праз сайт stayrebel.fun (без VPN) або па кантактах у апісанні каналу. Толькі так мы зможам тэрмінова аказаць вам неабходную юрыдычную і гуманітарную падтрымку.
⚡ Чысціце ўсю сваю тэхніку, карыстайцеся інструкцыямі па бяспецы.


🇧🇪Брусэль, Бельгія

На пярэдадні калядных святаў не забываемся пра тых, хто не можа адсвяткаваць іх побач з роднымі і блізкімі..
Не забываемся пра тых, хто нарадзіўся ў снежні і не святкуе свой Дзень Народзінаў за святочным сталом.
Нашы лісты і паштоўкі- гэта сімбаль падтрымкі і салідарнасці.

Памятаем пра кожнага, ганарымся і чакаем на волі!

Пішыце лісты палітвязням!

#МыРазам


Супер Мова dan repost
Сем гадоў Адраджэньня.

🥳 Віншуем Сяргея Навумчыка, які нарадзіўся 15 сьнежня 1961 (Паставы), беларускага журналіста і палітыка.

Удзельнічаў у распрацоўцы і прыняцьці Дэклярацыі аб дзяржаўным сувэрэнітэце Беларусі, падрыхтоўцы законапраектаў да нечарговай сэсіі ВС 24-25 жніўня 1991 г., на якой была адноўленая Незалежнасьці Беларусі.

Удзельнічаў у галадоўцы дэпутатаў Апазыцыі БНФ 11-12 красавіка 1995 г. супраць ініцыяванага т. зв. рэфэрэндуму аб ліквідацыі статусу беларускай мовы як адзінай дзяржаўнай, ліквідацыі статусу дзяржаўных сымбаляў гэрбу «Пагоня» і бел-чырвона-белага сьцягу, эканамічнай інтэграцыі з Расеяй і праве прэзыдэнта распускаць парлямэнт.

📕 Сяргей Навумчык сябра Беларускага ПЭН-цэнтру, ляўрэат літаратурнай прэміі імя Алеся Адамовіча за кнігу «Сем гадоў Адраджэньня, альбо Фрагмэнты найноўшай гісторыі (1988-1995)»

@ ”Хто не памятае мінулага, хто забывае мінулае — асуджаны зноў перажыць яго. Безьліч разоў” - Уладзімір Караткевіч

Таму пампуйце на kamunikat і чытайце кнігі пра гістарычныя падзеі:
1️⃣ Дзевяноста першы
2️⃣ Дзевяноста другі
3️⃣ Дзевяноста трэці
4️⃣ Дзевяноста чацьвёрты
5️⃣ Дзевяноста пяты
6️⃣ Дзевяноста шосты

усё на крыві, усё на касьцях,
усё шматзначнае адназначна!..
я маю свой герб, я маю свой сьцяг,
я маю свой край, дзе дыхаць мне смачна!

🎵 Слухайце гурт Сьцяна - Я еду (Viza N.R.M.)

❗️ Наўпрост падпісвайцеся на фэйсбук Сяргея Навумчыка і чытайце дасьведчанага ў палітыцы чалавека, якому ня трэба будаваць кар'еру і дагадзіць захаду ці ўсходу, і таму можна разьлічваць на яго шчырыя думкі. Годныя людзі побач!

@supermova #мова #гонар #годнасьць #навумчык #паставы


Беларусы Шчэціна 🇵🇱 сабраліся ў нядзелю, каб падтрымаць пратэстоўцаў у Грузіі, якія змагаюцца за свабоду і дэмакратыю ў сваёй краіне.

Жадаем Грузіі пазбавіцца ад расейскіх уплываў і стаць незалежнай краінай з агульнаэўрапейскімі каштоўнасьцямі. 
🇬🇪 🤍❤️🤍


#МыРазам


Максим Перепелица dan repost
ТЛЕЕ ПОЛЫМЯ

Тлее полымя, полымя тлее…
Не гарыць, але і не сціхае.
Беларусі хапае алею,
Каб ня згаснуснуць. Мы проста чакаем.

А, калі прыздзе час, распалімся.
Мы пажжэм кайданы й нашых катаў.
Мы ў Эрыніяў* у раз абрацімся.
Мы адпомсцім усім катам за братаў!

Ні каму не зыйсці ад адказнасці.
Ні каму не застацца бяссудным.
Суд наш жорсткі набудзе вартасці
Над тым леташнім, над абсурдным.

А вы думалі, запужалі нас?
Спадзяваліся, я баюсь?
Бойцесь самі, сабакі, каманды "фас"!
А я сьмелы. Жыве Беларусь!

©️ Максім Перапяліца

*Эры́ніі (ад інш. -грэч. Ἐρινύες «гнеўныя») — у старажытнагрэцкай міфалогіі багіні помсты.


Еўрарадыё | Еврорадио dan repost
Дырэктара сеткі будаўнічых крамаў "Мацярык" будуць судзіць за ўдзел у пратэстных маршах. Як даведалася @nashaniva, працэс пачнецца 26 снежня 2024 года судзе Кастрычніцкага раёна Мінска.

Аляксандра Апольку арыштавалі ў жніўні 2024 года. Пасля затрымання сілавічкі называлі яго "незадаволеным буржуем" і прымушалі назваць заробак. Яму інкрымінуецца "народны" артыкул 342 Крымінальнага кодэксу Беларусі — удзел у акцыях пратэсту.

"Мацярык" — буйная сетка будаўнічых гіпермаркетаў. Пяць яе крамаў працуюць у чатырох гарадах Беларусі — Мінску, Брэсце, Гродна і Віцебску.


Чижовка = Чыжоўка (SemChizei ИнфоПоле) dan repost
​​Сэрца сціскаецца, калі глядзіш навіны з Тбілісі. І гэтыя колеры сцягоў, і маршы ўсіх, каго можна ўявіць: пенсіянераў, студэнтаў, айцішнікаў, вінаробаў і нават дыджэяў... Шмат падабенстваў, шмат успамінаў. Страшна, бо людзі стаміліся, і людзі без масак, а "грузінская мара" таксама ўсе маскі скінула: вось збіваюць і арыштоўваюць апазіцыянераў, вось штампуюцца новыя рэпрэсіўныя законы, вось пацукі праводзяць "выбары" прэзідэнта, дзе толькі 300 спецыяльна навучаных выбарцаў, а кандыдат увогуле адзін.

Але паралельна адбываецца іншае. Вось масава звальняюцца чыноўнікі і дыпламаты, вось пратэстоўцаў падтрымліваюць самыя вялікія банкі краіны, вось кіраўнікі бізнэсаў дасылаюць адвакатаў да сваіх арыштаваных супрацоўнікаў. Вось людзі на вуліцах спяваюць на роднай мове. Вось невялічкі сабака самавіта цягне нумар, адгрызены з паліцэйскага аўто. Глядзіш і разумееш: няма нічога немагчымага.

"Рускі свет" шмат дзе пусціў свае брудныя карані, у розных краінах, на розных кантынентах. Толькі карані тыя гніюць, а людзі хочуць самі абіраць сваю будучыню. Будзе доўга і будзе цяжка, беларусы як ніхто іншы гэта разумеюць. І як ніхто іншы жадаюць хутчэйшай перамогі народу Сакартвэла.

Сакартвэлас гаўмарджос!
Жыве Беларусь!


Вясна / Правы чалавека ў Беларусі dan repost
Беларусь заняла чацвёртае месца ў свеце па колькасці журналістаў-вязняў

Такія звесткі змяшчаюцца ў штогадовым аглядзе міжнароднай арганізацыі «Рэпарцёры без межаў», апублікаваным сёння, піша @reformby.

Усяго арганізацыя налічыла 550 журналістаў, якія знаходзяцца ў зняволенні, 298 з іх знаходзяцца ў папярэднім зняволенні, 244 — адбываюць пакаранне, у тым ліку 9 асуджаныя пажыццёва. Яшчэ 8 працаўнікоў медыя знаходзяцца пад хатнім арыштам.

У дакладзе адзначаецца, што амаль палова журналістаў-вязняў сканцэнтравана ўсяго ў чатырох краінах: Кітаі (124), М'янме (61), Ізраілі (41) і Беларусі (40). Акрамя таго, па 38 зняволеных налічваецца ў Расіі і В'етнаме.


Пад час Дні Беларусі ў Брусэлі, Вольны Хор наведаў могілкі у бельгійскім горадзе Лёвене, дзе спачывае выбітны беларускі кампазітар, аўтар гімну “Магутны Божа”.

У выкананні Вольнага Хору прагучалі 3 песні: жалобны марш «Сьпі пад курганам герояў», пад які хавалі Равенскага, Пагоню яго аўтарства і Магутны Божа.

#МыРазам


Historyja dan repost
12 снежня 1629 года ў Полацаку нарадзіўся Сімяон Полацкі - праваслаўны дзеяч выхаваны ў Вялікім Княстве Літоўскім, духоўны пісьменнік, настаўнік царскіх маскоўскіх дзяцей, аўтар твору "Метры" у гонар маскоўскага цара Аляксея Міхайлавіча Раманава. Памёр у Маскве ў 1680 годзе.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.