Postlar filtri


Historyja dan repost
Расія ратавала Лукашэнку яшчэ да Пуціна - гэта відавочны факт для свядомай часткі грамадства, але многія пра гэта не ведаюць, або забылі.

У 1996 годзе супраць нелегітымнага рэферэндуму па змене Канстытуцыі выступіў парламент і 17 лістапада пачалася працэдура імпічменту. Нават прэм’ер-міністр Міхаіл Чыгір сышоў у адстаўку. Акрамя таго Канстытуцыйны Суд прызнаў неадпаведнасць прапаноў з пункту гледжання Канстытуцыі.

Але 21 лістапада ў Менск прыляцеў прэм'ер-міністра Расіі Віктар Чарнамырдзін, а разам з ім спікер Савета Федэрацыі Ягор Строеў і спікер Дзярждумы Генадзь Селязнёў. Пасля доўгіх перамоў розных бакоў 22 лістапада 1996 года адбылося падпісанне пагаднення і 24 лістапада рэферэндум адбыўся, а лукашэнкаўцы ашукалі наіўную частку апазіцыі, якая паверыла ў "мірную" дамову.

Тагачасны сакратар управы Сойму БНФ Вячаслаў Сіўчык пракаментаваў тады: "Рашэньні, прынятыя сёньня ўначы, не былі вялікай нечаканасьцю. На вялікі жаль, ужо дзьвесьце гадоў намі кіруюць з Масквы. І натуральна, зараз маскоўскія гаспадары былі зацікаўленыя ў тым, каб захаваць тут рэжым Лукашэнкі".

Фота: Віктар Чарнамырдзін і Аляксандр Лукашэнка. Менск, 22 лістапада 1996 года.


Караль Станіслаў Радзівіл "Пане Каханку"

Кім быў адзін з самых вядомых прадстаўнікоў роду Радзівілаў і адзін з самых заможных арыстакратаў Рэчы Паспалітай, а можа нава і ў Еўропе. Магнат, патрыёт і bon vivant.

https://www.youtube.com/watch?v=LTggB9bQApo


А колькі Белсат зрабіў для нацыянальнай культуры!!! Гістарычныя перадачы, канцэрты, дакументальныя фільмы.

Напісаў Зміцер Гурневіч.

Гэта факт, які варта дановіць несвядомым, або тым, якія раптоўна "забылі". Белсат за свае 16-17 гадоў існавання зрабіў вельмі шмат цікавых фільмаў і перадаў, у тым ліку нямала гістарычных, магчыма нават і большасць з іх была пра гісторыю. Некаторыя з іх можна знайсці ў падборцы каналаў і перадач на YouTube пра нашу гісторыю.

Можа некалі ўсе, або хаця б большасць вернуцца ў вольны доступ як раней.

Цікава, што адна з перадач якраз прысвечана тэме. Але не Белсату, а беларускіх медыя на Падляшшы.
https://www.youtube.com/watch?v=Ei_sEtFnpxU




















21 лістапада 2013 пачаўся Еўрамайдан/Майдан, які ператварыўся ў рэвалюцыю Годнасці. Падзея, якая моцна паўплывала на нашу частку Еўропы і шматлікіх змусіла пераасэнсаваць многія рэчы, у тым ліку гісторыю, а разам з тым светапогляд.

Падзея, якая чарговы раз напомніла, што будучы суседам Расіі, якая вечна нападае на суседзяў і іншыя краіны, за свабоду і незалежнасць трэба плаціць вялікую цану. Хаця ў розных хапала свядомых разумных людзей, якія папярэджвалі.


Historyja dan repost
21 лістапада 1790 года памёр Караль Станіслаў Радзівіл "Пане Каханку" - самы заможны магнат Рэчы Паспалітай другой паловы XVIII стагоддзя і адзін з найбагацейшых прадстаўнікоў арыстакратыі ў Еўропе. Вакол ягонай асобы вілося шмат легендаў.

З аднаго боку Пане Каханку быў прадстаўлены як адзін з найбольшых гуляк эпохі, а з іншага - як прыклад шляхетнасці, самарыцянства і патрыятызму. Невымерна багаты і ўплывовы, здабыў сябе сярод шляхты агромністую папулярнасць дзякуючы шчодрасці, сармацкім звычаям, схільнасці да бясед і жартаў, з іншага боку, вядомы быў дзікімі выбрыкамі і раздражняльнасцю.


Historyja dan repost
21 лістапада 1920 года Рада Случчыны зрабіла новую дэкларацыю:

"У момант самаазначэньня ўсіх народаў і змагання іх за сваю санастойнасць і свабоду Беларуская Рада Случчыны выконвае волю сялянства, паслаўшага яе і даверыўшага ёй абарону незалежнасці нашае бацькаўшчыны Беларусі, заяўляе ўсяму свету аб дамаганнях-намерах беларускага сялянства аб тым, што Беларусь павінна быць вольнай незалежнай рэспублікай у яе этнаграфічных межах. Абвяшчаючы аб гэтым i, з'яўляючыся выразіцелькай волі народу, Слуцкая Рада дэкларуе цвёрда стаяць за незалежнасць роднай Беларусі і бараніць інтарэсы сялянства ад гвалту збоку чужаземных захопнікаў і ў выпадку патрэбы, нават, сiлай аружжа, ня гледзячы на лічбовую перавагу ворага, думаючы, што наша справа — справа праўдзівая, а праўда заўсёды закрасуе"


Гісторыя пад знакам Пагоні

Памятаеце, некалі на Белсаце была такая перадача "Гісторыя пад знакам Пагоні". Хіба адзін з першых праектаў па папулярызацыі беларускай гісторыі, якія шырока разайшоўся ў інтэрнэце. Ды і выпускаў было вельмі шмат, асабліва як на тыя самы, хіба 170. Першы выпуск з'явіўся 24 сакавіка 2009 года.

Цікава, што ў свой час некаторыя выпускі нават паказвалі ў школах у Беларусі.

На вялікі жаль, з улікам ліквідацыі/скарачэння Белсату, шматлікія выпускі гэтага і іншых беларускіх праектаў ужо недаступныя, але некаторыя яшчэ можна адшукаць у інтэрнэце.


Historyja dan repost


Historyja dan repost


Historyja dan repost


Historyja dan repost
Памежны слуп з гербамі Літвы і Прусіі 1545 года каля вёскі Богушы на гістарычнай тэрыторыі яцвягаў. Гэта быў памежны пункт Вялікага Княства Літоўскага, Кароны Польскай і Герцагства Прусія.

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.