Чижовка = Чыжоўка (SemChizei ИнфоПоле) dan repost
Чатырнаццаць гадоў той самай Плошчы.
Мы неяк прызвычаіліся да гэтага слова. Плошча. Сінонім да "акцыі пратэсту". Сабрацца на адной плошчы, прайсці да другой, а потым... Потым краіна жыве, як жыла раней. Але тая Плошча, у 2010 г, была іншай. Людзей шмат (сапраўды шмат!), надзвычайная жорсткасць мянтоў, напад на Някляева, арышты кандыдатаў... Вялікая надзея, і цяжкае адчуванне наступным ранкам, што зло перамагло.
Праз дзесяць гадоў ужо ніхто не казаў "плошча", бо не было аднаго пэўнага месца для пратэсту, і кіпела ўся краіна. Больш людзей, больш жорсткасці, больш арыштаў. Толькі ўсё не скончылася адным днём, ці двума, ці тыднем. Усё так і не скончылася. Зло пануе ў Беларусі, але яно больш не выглядае непераможным.
На ўсё патрэбны час. Усё адбываецца ў свой час. Старыя акцыі і словы для іх сыходзяць у мінулае. Але азірнешся назад - і зразумееш: кожны этап быў неабходным. І Плошча - тая самая Плошча - важны крок на шляху да будучай свабоды.
Жыве Беларусь!