Совы на асфальце


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: San’at


Вершы і часам іншыя прышпілы

Связанные каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Яна 
не любіла вандраваць адна
але
у трупе скончыліся акторы

яна сабрала валізу
і ўспаміны
валізу выкінула на шляху да вакзала

у адзін бок 
нейкія 3 еўра
пусты вагон
толькі яна і Бог

рэйкі несьлі іх як вада
штораз грукаталі гісторыі
новых жыцьцяў
нельга двукроць ступіць на адныя рэйкі
асабліва перад хуткасным цягніком

Цягнік
сустракала начная Гародня
яе
сустрэў прывід
Фары Вітаўта.


Сябра намаляваў мне малюнак⬆️




100💃


Прысьвячаецца Вожыку з вуліцы Львоўскіх арлянятаў



Ён жыў у цемры, жабак лавіў і дыхаў
Лесам з бэнзынай, тупаў і пыхаў бяз пыхі.
Склаліся голкі ў апошні жалобны узор.
Мухі адчулі спажыву.
Пан Вожык памёр.

Хай на нябёсах, расквечаных вечным сьвітаньнем,
сьветлы анёл яму малака падлівае.
Сплыла прыгожым жыцьцё, 
дарма што не чалавечым.
Вуліца звыкла гула…

Пан Вожык будзе жыць вечна.


Маё птушаня на вярбе па-над хуткае рэчкай
вылётай з гнязда ды хадзі шукаць сабе шчасце
і колькі разоў табе вочы сонца асьлепіць
і колькі разоў апячэ табе прыкрасьцю горла
ды зловіш нарэсьце за хвост сваю агонь-птушку
хоць можа ён ў момант наступны заменіцца ў прысак
і будзеш глядзецца тады ў сваю хуткую рэчку
чакаць кожны год рэйс з Варшавы або з Тэгерану
пісаць як табе надакучылі выбрыкі часу
у месцы якога ніколі ня зьмесьцяць на мапе
а можа нічога такога з табою ня будзе
нічога ня будзе і будзе усё адразу
хістае вярба над вадою сваю калыску
падміргвае праз галіны і час агонь-птушка


28.09.2023


Ці першы, хто зь неба падаў -
заступнік нашых сустрэч?...
Яна выглядае як д'ябал,
але хто яна насамрэч?
У словах яе спакуса,
і голас яе як палын
ды штосьці ў кутку гэтых вуснаў
гаіць, бы крынічная плынь. 
І я не магу паверыць 
таму, што яе карані
пачатак бяруць не на небе, 
а з чорнай, як вугаль, зямлі.


Любоў калісьці хавалася на дне майго кубка кавы
з аўтазапраўкі недзе на паўдарозе з Ашмянаў
яна падпявала кожнаму паўстаньню старой Варшавы
вучыла прадбачваць росстані
прасіла прабачыць заганы

яна расла у паветры з пахам бензіну і бэзу 
ў соку скрадзеных вішняў - скарбу зьнядбанага саду
у перавязках стужак што не пасьпелі абрэзаць
казала, што калі верыць, мы ўстанем, але ня сядзем

зь месцаў расстрэлаў, з прамзоны любоў прасілася ў вырай
нашэптвала што шчасьлівымі могуць быць нават заганныя
пад намалёваным небам любоў адрошчвала крылы
каб аднаго дня ўвесну перарасьці ў каханьне.


Ты ня можаш адвесьці позірку ад пажадлівых вачэй бездані рукі бездані патыхаюць цыгарэтамі й даўніною яе грудзі - забытае замчышча пустазельлем пяшчотным аплеценае і на вуснах шэпт што нарэсьце яна зробіць цябе табою

ты ідзеш па яе зорных сьцежках(ды ня зоры гэта а вірлы) кожны ўдых табе бы чужы падарунак пякельнай сьпякоты твае рукі давеку зьвязаныя павуціньнем бязглуздае лірыкі бо ў адзін зь вечароў засьнежаных ты адчуў сябе бессьмяротным.


У мяне ёсьць файная традыцыя: раз на паўгады я выціраю сьлёзы строгіх формаў і пішу верлібр


АБ'ЯВА НА ТРАМВАЙНЫМ ПРЫПЫНКУ

Яна крыху ніжэйшая за мяне
у вачах воблака
на вуснах
ня высах гранатавы сок

калі пабачыце
тэлефануйце
ці пішыце
адрас: 
чужаніца
сьлімак
тут
кропка
бывай.


Кожны вечар нібы з дня аповесьці выдраны.
Сушаць крылы за сьпінай папяровыя шырмы,
за адной прабабуля шэпча ранкі употай,
за другой забрахалі ўсе сабакі Еўропы.
Ты імкнесься прарвацца за адну з тых заслонаў,
Але ноч твае вочы забірае ў палон.

Кожны сон у свае заманьвае жорны,
ты ў адным - змрочны доктар з пудзелем чорным,
а ў наступным - Уліс зь Зялёнага Лугу,
бьесься ў хвалях хрушчовак у вечных патугах,
ці пазбаўлены сувязі самотны палкоўнік.
Тыя сны паўтараюць сьпісаны твой дзёньнік,
і ты хочаш застацца пры йіх ў старым храме.

Але душу тваю  выкрадае сьвітаньне.


Глядзі ў неба…
Мы ж ня вымушаны
забіваць адно аднаго
усьміхаючыся
з надзеяй
што ня горшыя ў сьвеце.
Ці ня лепей зьвіць
вяночак зь дзьмухаўцоў
дзьмухавец за маці
дзьмухавец за бацьку
дзьмухавец за…
Глядзі ў неба
праз лісьце каштанаў
ідзі
і глядзі
у ім -
вялікі і цёплы
дзьмухавец
мы ня вымушаны…

Глядзі ў зямлю
у ёй  адлюстроўваецца неба
і

дзьмухавец.

19.05.2022


ВЕРШАКАЗ

Верш

Верш вышэй за звычайную пабытовую мову і чалавечае разуменне. Таму часам вершы збіраюцца ў нізкі і спускаюцца крыху ніжэй, але толькі каб можна было даскочыць, бо верш існуе толькі наверсе. На старых дахах, у гарах, на вершыні нечага шчасця ці гора. Ранкам гэта вяршкі ў тваёй каве, калі  ты выліваеш новыя творы на паперу як той напой. Удзень – верабей на высокай галіне, якога ледзь пачуеш у гармідары навокал. Вось чаму вершы пішуць, калі краіна спіць і пануе цішыня. Верыш? Вер.


КВАНТЭМА

Міргнула ноч
змяіным зорным вокам
заслуханы плэйліст
гадзіннік стаў. 


Нядаўна спадарыня Мар'я прапанавала пагуляцца ў Разанава. Спадабалася. А вось рэзультат:


Зноў прарывае на пекныя словы,
льюцца радкамі яны праз павекі.
Хіба няможна быць нешараговым,
хіба я змушаны быць чалавекам,
і не магу стацца рыбай, ці коткай,
зэдлікам, дрэвам, малюнкам у сшытку?
На ахладзелы асфальт нетаропка
выльецца прыпавесьць, і зробіцца брыдка.
У свае цела ня маю больш веры,
бы апрануў чужую кашулю.
Ў доме майім ўсю спалілі паперу,
споведзь асфальту не занатуеш…


(Эх, нікнэйм напісалі праз ź а не праз ž)


Вершаў ня будзе, будзе мой пераклад. Нарэсьце выйшаў


AniBel — анімэ і манга на беларускай мове dan repost
Сонцастаянне / Midsommar
anibel.net/cinema/midsommar?tg

Субцітры: 1 з 1
Пераклад: #Savavoźyk
Рэдактура: #Hateline

#Midsommar #anibel #anibel_by #SUB_anibel_by

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

112

obunachilar
Kanal statistikasi