ВЕРШАКАЗ
Верш
Верш вышэй за звычайную пабытовую мову і чалавечае разуменне. Таму часам вершы збіраюцца ў нізкі і спускаюцца крыху ніжэй, але толькі каб можна было даскочыць, бо верш існуе толькі наверсе. На старых дахах, у гарах, на вершыні нечага шчасця ці гора. Ранкам гэта вяршкі ў тваёй каве, калі ты выліваеш новыя творы на паперу як той напой. Удзень – верабей на высокай галіне, якога ледзь пачуеш у гармідары навокал. Вось чаму вершы пішуць, калі краіна спіць і пануе цішыня. Верыш? Вер.