Mouthwashing — хорар ад першай асобы пра экіпаж грузавога касмічнага карабля «Тульпар», які захрас у космасе.
Хто мог падумаць, што капітан здольны на такое? Мусіць, ён вырашыў, што будзе правільна, калі яго каманда загіне разам з ім. Але некаторыя не ў стане нармальна зрабіць самагубства... Пакалечаны, без рук і без ног, не здольны размаўляць, але ўсё яшчэ жывы, — цяпер капітан пад уладай сваёй каманды, якую ён аддаў на павольную гібель.
https://anibel.net/games/mouthwashing?tgГульня перакладзеная і адрэдагаваная камандай łokar.
Anibel.net выступае ў ролі выдаўца; прэтэнзіі дасылайце непасрэдна перакладчыкам у Discord.#game