Лукашынскі дзённік


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha
Toifa: Bloglar


🐷 Нейра-селянін, бульба-інвестар, SMS-калгаснік
👨‍💻 Ствараю тэксты, будую сэнсы і сюжэты
🏡 Жыву ў вёсцы Лукашына Іўеўскага раёна
🤓 Сувязь з аўтарам: @evgenirum

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Toifa
Bloglar
Statistika
Postlar filtri


🎄 Сябры, шчыра віншую ўсіх, хто адзначае, са святам Божага Нараджэння.

Хай кожны дом напоўніцца чароўнай атмасферай калядных святаў, а кожнае сэрца - верай у цуд, надзеяй на лепшае і любоўю да блізкіх.

Жадаю вам моцнага здароўя, дабрабыту, плённых справаў і радасных дасягненняў.

Няхай святло каляднай зоркі сагравае вас увесь год

💫


🤳 Часам думаю пра хуткаплыннасць і зменлівасць жыцця, калі заўважаю ў месэнджэрах паведамленні кшталту «***** змяніў нумар тэлефона» ці «***** далучыўся да Telegram». Назіраць, як там змяняюцца нумары, а разам з імі — імёны і аватаркі людзей, якія раней належалі тваім знаёмым, — ці не адна з формаў сучаснага вуаерызму?

Вось былы калега, які заўчасна памёр, але застаўся ў тваім спісе кантактаў Viber, раптам ператвараецца ў малую дзяўчынку. І пад імем Віктар З. на цябе глядзіць дзявочы твар, і падаецца нават, што ў іх ёсць нейкія агульныя рысы.

Ці былая намесніца па ідэалогіі аднаго з буйных прадпрыемстваў, натуральная зануда, раптам становіцца маладой дзяўчынай, адзінокай маці, якая ў сторыз Telegram паміж фота з начных клубаў і пагулянак з хлопцамі раз-пораз выкладае сумесныя забаўкі-прагулкі з дачкой.

А твой былы сусед па інтэрнаце, імя якога даўно забыта, але ў памяці яшчэ жыве аблічча, раптам ператвараецца ў брутальнага байкера. І завальвае сторыз выявамі матацыклаў і сябе на іх, камбінуючы гэта з фота абдымкаў дзяўчын, чамусьці заўсёды — ў люстэрках.

Хуткаплынная і зменлівая штука — жыццё. Але, мабыць, трэба адключыць у наладах мэсенджэраў функцыю, якая паведамляе, што нехта з кантактаў змяніў нумар ці далучыўся да абмена паведамленнямі.

Бо назіраць за ўласным жыццём ужо даўно стала цікавей, чым падглядаць за чужым


🎄 Дадамо трошкі святочнай атмасферы. Так выглядае ялінка ў Іўі.

Хачу адзначыць, што насуперак модным трэндам (прывітанне сталіцы і абласным цэнтрам) тут яна складаецца з мноства маленькіх, але ўсё-ж такі сапраўдных, натуральных дрэўцаў і іх лапак.

У час, калі «пластмассовый мир победил», гэта выглядае амаль эксклюзіўна.

Каму цікава, якая ялінка была ў мінулым годзе — пісаў тут

453 0 4 10 60

Сёння мне – 38.

Ужо шмат год не лічу дзень нараджэння чымсьці асаблівым, не чакаю падарункаў і віншаванняў. Таму, як звычайна, буду займацца вясковымі справамі: нацягаю са студні вады, прынясу ў хату дроў, распалю ў печы, навару есці сабаку etc.

Адзінае, што дазволю сабе – ўключыць рэжым «дзед» і падзяліцца з вамі некаторымі высновамі з накопленана вопыта.

1. Заўсёды трэба быць шчырым, перш за ўсё – перад сабою.


2. Варта імкнуцца рабіць тое, што любіш, знаходзіць на гэта час і ніколі не спыняцца.


3. Быць сапраўдным, няхай і не ўзорам для паўтарэння, нашмат важней, чым прымяраць ідэальны, але чужы вобраз.


4. Каб не страціць сябе, уласныя межы трэба бараніць і адстойваць. Нават з тымі, каго любіш.


5. Адзінота бывае патрэбнай і карыснай. Але пан Бог не проста так стварыў «каждой твари – по паре».


6. Да зменаў у жыцці таксама трэба быць гатовым.


7. Часам мары здзяйсняюцца.


Дзякуй, што чытаеце

493 0 1 26 91

📝 Нататкі на палях 4.0

***
😐
Позняя восень ніяк не хоча сыходзіць з Лукашына. Гляджу ў вакно на шэрае наваколле і думаю: няўжо ёй таксама тут настолькі спадабалася? Але ж такое надвор’е зусім не натхняе ні на творчасць, ні на якія-небудзь справы ўвогуле. Хутчэй бы ўжо выпаў снег.

***
♻️
Учора я нарэшце аформіў дамову на вываз смецця (той самы выпадак, калі трапным будзе выраз «не прайшло і тры гады», бо сапраўды ад моманту майго з’яўлення ў вёсцы да заключэння дамовы прайшло ўсяго толькі 2 гады і 7 месяцаў). Карацей, зроблены яшчэ адзін крок у напрамку цывілізацыі.

***
🪵 Хачу дадаць кантэксту да вось гэтага допісу, дзе я пісаў пра куплю дроваў. Усё-ж такі ў кастрычніку набываць такі від паліва — не лепшая ідэя, яны проста не паспелі высахнуць як след, што цалкам натуральна. Добра, што ў мяне заставаліся дровы яшчэ з мінулага году, то новымі патроху пачынаю паліць ў печы толькі цяпер.

Наконт іх якасці: перш за ўсё мне не падабаецца памер. Дровы хоць і колатыя, але на вельмі вялікія часткі. Некаторыя з паленаў я б рукамі дакалоў на два, а то і тры кавалкі. Яшчэ бывала, што з печы адчуваўся нейкі дзіўны, ледзь не хімічны, пах (здаецца, калі паліў алешыну). Але думаю, то было ад сырасці, ад не да канца прасушанага палена, бо з часам адчуваць яго перастаў.

***
📌 Ну і невялічкая абвестка для маіх шаноўных чытачоў з Менску: буду там праездам у Гомель 26 снежня. Паміж цягнікамі – тры з паловай гадзіны, то з задавальненнем сустрэнуся з кімсьці, хто будзе мець вольны час і жаданне выпіць са мной кубак кавы.

Пішыце ў прыват, абмяркуем

#нататкі_лд


👂 Рубрыка «Падслухана», выпуск 11

Аўтарскае вымаўленне максімальна захавана.

РАЗМОВЫ НА ПРЫПЫНКУ

🏢
— А куда вы, на базар едзяце?
— У сельсавет. У першую очэрэдзь туда. На базар не маю чаго.
— А ты куда ўжо клыпаеш?
— Куда, куда… Куда людзі едуць!
— Людзі кругом: хто ў сельсавет, хто на базар. А ты ў бальніцу можа?
— Не, бальніца надаеўшы. У белы дом нада.


🧍‍♀
— Прапаліла ўжо ў печцы, думаю, прыедуць дзеўкі мае, з горада ў цяпло (смяецца).
— Дык а Аня цяпер дзе жыве?
— Не знаю (паўза, пахмурнее). У гэтай хаце мусіць і жыве, у Іршавай.
— Дзе старая жыла?
— Ага. Там яшчэ ёсць хлявы якія, там яшчэ ёсць чым паліць.
— Так а што хлявы! Хлявы ёсць, скаціны няма, скаціну ўжо ніхто не дзяржыць.
(да размовы падключаецца мужчына)
— Аня хоць у татары езджае, а то сядзела ў хаце.
— Ой не, няма дуру!
— Чаму? Я сёння ішоў, спаткаў яе, чакала машыну, кажа: не прыйшла. Езджае, точна гавару.


🏠
— Каму гэтая хата вашая другая трэба?
— Ромка хоча наш прыехаць сюды, Вацеў сын, з Расіі. Хоча прапісацца тут. Я не знаю, ці ён будзе жыць.
— Ён для дачы можа хату хоча гэтую?
— Я не ведаю. Ён там робіць на электрычке ў метро, у Маскве ці Ленінградзе.
— Тут ён работу ці найдзе. Дворнікам ці сторажам, і то ўрад лі. А там харошая работа.
— Дык і я так думаю. Пэўна пад дачу хата трэба. Нравіцца яму на Беларусі.


#падслухана_лд


🤖 Пасля таго, як нейрасеткі пачалі імкліва распаўсюджвацца, я быў трошкі ўзрушаны гэтай падзеяй. Вядома, штучны інтэлект падавалі такім чынам, быццам гэтыя супер-інтэрфейсы хутка пазбавяць працы людзей пэўных прафесій (мяне, напрыклад 🤓).

Але, трошкі пагуляўшыся з тымі з сістэм, каторыя працуюць з тэкстам і фота, я выдыхнуў і зразумеў: нават калі і пазбавяць, то гэта будзе не хутка. А галоўнае, наўрад ці нейрасетка заменіць чалавека ў галінах, дзе патрэбны крэатыў і творчасць.

Таму сёння я ўспрымаю штучны інтэлект ужо як памочніка, які можа спрасціць нейкія руцінныя працэсы. Даволі часта карыстаюся YandexGPT, перыядычна – DeepL, зрэдку – нейкімі іншымі, убудаванымі ў iOS і macOS сістэмамі (цяпер іх даволі складана назваць і неяк вылучыць асобна, бо ШІ пранікае ў інтэрфейсы ўсё глыбей).

А ці карыстаецеся нейрасеткамі вы? І калі так, то якімі?

Будзе цікава пачуць вашыя думкі на гэты конт


🍁 Час праводзіць лістапад

#вёскі_і_падарожжы_лд


Video oldindan ko‘rish uchun mavjud emas
Telegram'da ko‘rish
🪓 Няма часу тлумачыць, проста набудзь сякеру!

#відэа_лд


💈 Апошні раз у звычайнай цырульні я быў у чэрвені 2020 года. У ліпені таго ж года любімая сяброўка Ганна адкрыла для мяне свет барбершопаў — і цырульні страцілі мяне як кліента.

Ужо пасля пераезду ў вёску я ўспомніў, што мая не менш любімая цёця таксама ўмее стрыгчы, набыў машынку і ў сваю чаргу забыўся ўжо на барбершопы, наведваючы іх у лепшым выпадку раз-два на год. Але вось настаў момант, калі прывесці сябе ў парадак трэба тэрмінова, цёця хварэе, а ў барбершоп не патрапіць. І тут на дапамогу прышла «Дыяна»!

Шчыра кажучы, у мяне не было вялікіх чаканняў. Напэўна, таму я быў прыемна ўражаны вынікам: аказалася, што майстар Ангеліна ў Іўі можа навесці марафет не горш, чым якісь барбер Жак-Энтані ў сталіцы. А мо нават і лепш.

Так, тут вам не памыюць дзесяць разоў валасы, не папшыкаюць парфюмай і не намажуць вусы і бараду бальзамам. Але мне яно не сказаць, каб і ў барбершопе было неабходна. Мне патрэбен вынік, а не танцы з бубнамі вакол яго.

Карацей, такому раённаму сэрвісу я стаўлю падабайку.

P.S.: цёця, папраўляйся)

#нататкі_лд










👨‍🌾 Простае сялянскае шчасце.

Бульба некалькіх гатункаў, самы лепшы — «Каралева Ганна». У гэтым годзе ўраджай не вельмі, але ж бульба ўсё роўна падаецца табе найсмачнейшай з-за таго, што памятаеш, як спёкаю хадзіў і сваімі рукамі збіраў па каліўцу каларадскіх жукоў і лічынак.

Слоікі з таматным сокам. Літаральна кожны кусцік быў любоўна вырашчаны цёцяй з малога зярнятка. Але ты таксама прыклаў руку, і ўсё лета некалькі разоў на тыдзень старанна паліваў цяпліцы, цягаючы дзясяткі вёдзер з вадою.

Рознакаліберныя сочыва і кампоты, напоўненыя сонечнымі промнямі і цяплом матчыных рук, якія займаліся зборам ягад і гатаваннем. Варыш на печы аўсянку, кідаеш крышачку масла і абавязкова некалькі поўных, з горкай, лыжак сочыва. Не ежа, амброзія!

Вязанкі цыбулі і часнаку, скрыні з яблыкамі, капуста, буракі, морква, кабачкі, марынаваныя і засушаныя грыбочкі, фасоля, замарожаныя гарох і гарбуз… Пэўна, шмат што яшчэ не назваў. Але галоўнае можна сказаць ужо цяпер.

Перазімуем

#нататкі_лд

15 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.