📝 Нататкі на палях 4.0
***
😐 Позняя восень ніяк не хоча сыходзіць з Лукашына. Гляджу ў вакно на шэрае наваколле і думаю: няўжо ёй таксама тут настолькі спадабалася? Але ж такое надвор’е зусім не натхняе ні на творчасць, ні на якія-небудзь справы ўвогуле. Хутчэй бы ўжо выпаў снег.
***
♻️ Учора я нарэшце аформіў дамову на вываз смецця (той самы выпадак, калі трапным будзе выраз «не прайшло і тры гады», бо сапраўды ад моманту майго з’яўлення ў вёсцы да заключэння дамовы прайшло ўсяго толькі 2 гады і 7 месяцаў). Карацей, зроблены яшчэ адзін крок у напрамку цывілізацыі.
***
🪵 Хачу дадаць кантэксту да вось гэтага допісу, дзе я пісаў пра куплю дроваў. Усё-ж такі ў кастрычніку набываць такі від паліва — не лепшая ідэя, яны проста не паспелі высахнуць як след, што цалкам натуральна. Добра, што ў мяне заставаліся дровы яшчэ з мінулага году, то новымі патроху пачынаю паліць ў печы толькі цяпер.
Наконт іх якасці: перш за ўсё мне не падабаецца памер. Дровы хоць і колатыя, але на вельмі вялікія часткі. Некаторыя з паленаў я б рукамі дакалоў на два, а то і тры кавалкі. Яшчэ бывала, што з печы адчуваўся нейкі дзіўны, ледзь не хімічны, пах (здаецца, калі паліў алешыну). Але думаю, то было ад сырасці, ад не да канца прасушанага палена, бо з часам адчуваць яго перастаў.
***
📌 Ну і невялічкая абвестка для маіх шаноўных чытачоў з Менску: буду там праездам у Гомель 26 снежня. Паміж цягнікамі – тры з паловай гадзіны, то з задавальненнем сустрэнуся з кімсьці, хто будзе мець вольны час і жаданне выпіць са мной кубак кавы.
Пішыце ў прыват, абмяркуем
#нататкі_лд