Лагодны Цмок | Гледзіва па-беларуску


Kanal geosi va tili: Belarus, Beloruscha


Пляцоўка зь фільмамі а сэрыяламі па-беларуску
Падрабязьней:
https://www.la-cmok.notion.site/la-cmok/a018501fa74345c2ae80a38b34775922
Зьвязак:
@la_cmok_bot
@mounaja_talaka — чат перакладнікаў
❤️ Падтрымаць: patreon.com/la_cmok
🎬 сайт: la-cmok.me

Связанные каналы  |  Похожие каналы

Kanal geosi va tili
Belarus, Beloruscha
Statistika
Postlar filtri


Інстытут беларускае мовы dan repost
📢 Запрашаем да супрацы!

Мы шукаем аднадумцаў, каб разам весці адукацыйна-асветніцкую і навукова-даследчую працу. Калі вы мовазнавец, настаўнік, папулярызатар або проста хочаце дапамагчы нам — далучайцеся!

👉 Запоўніце невялікую анкету і станьце часткай Інстытута беларускае мовы.

Дасылайце гэты допіс і анкету тым, каго можа зацікавіць супраца з нашым Інстытутам!

https://forms.gle/B5cu1DwKrTVdwM6T6


🚀 Зорны шлях | Star Trek
Сэрыі 11-13

Дзе
і сэрыялу адбываюцца ў другой палове 23-га стагодзьдзя (2264-2269) і расказваюць пра пяцігадовую навукова-досьледную місію зоркалёта Задіночанай Фэдэрацыі Плянэтаў „USS Энтэрпрайз NCC-1701“ пад камандаваньнем капітана Кірка.

Год: 1966 | Край: ЗША

• Пераклад і рэдагаваньне: Beranbender

#субтытры #афіцыйны_правапіс
#сэрыял #фантастыка #прыгоды


🥀 Пакуль сьвятло не забярэ нас | Until The Light Takes Us

Дакумэнтальны фільм 2009 году. Гісторыя развою музычнага жанру блэк-мэтал. Пераважна фільм уяўляе сабой інтэрвію з нарвэскімі музыкамі.


Год: 2009 | Край: ЗША

Пераклад: łabziučok

#субтытры #клясычны_правапіс
#фільм #дакумэнтальны #музычны


Вострыя брылі | Peaky Blinders (16+)
1 сэзон 2 сэрыя

Томас махлюе ў сусьцігах, чым выклікае гнеў мясцовага крымінальнага аўтарытэта — Білі Кімбэра. Верхавод Брылёў распачынае вайну з цыганскай сям'ёй Лі. Тым часам, інспэктар Кэмпбэл набягае на Смол-Хіт, каб адшукаць скрадзеную зброю.

Год: 2013 | Край: Вялікая Брытанія

Пераклад: Чарот, Хмарачос
Рэдагаваньне: Хмарачос, Чарот


💬 Ад перакладнікаў:

У часе перакладу мы зьмеркавалі пазначаць на правапісе адмету беларускага вымаўленьня — устаўную "в": у Вамэрыку, у вадзіночку й г. д.

📔 #Слоўнік

Сыгнал мітрэнгі — сыгнал трывогі
Спачні! — эквівалент вайсковай камандзе "Вольна!"
Пігу‌лка — пілюля, таблетка
Драпак — чалавек на ўцёках, бяз сталага месца жыхарства
Выкасаваць — тое, што і выкрасьліць
Урок — хвароба, няшчасьце, выкліканыя благім вокам
Лэхаць — балбатаць, плявузгаць

#субтытры #клясычны_правапіс
#сэрыял #драма #крымінал #гістарычны




Дабрыдзень, шаноўныя чытачы!

Яшчэ ўлетку 2022-га мы плянавалі зрабіць дубляж колькіх эпізодаў сэрыялу „Каханьне, сьмерць і робаты“ (Love, Death & Robots) пад кіраўніцтвам BIEŁARUSKAHA ŠAŁU.

У жніўні мы выпусьцілі дубляж „Калі ёгурт захапіў сьвет і пачалі рыхтаваць эпізод пра скідняў: BIEŁARUSKI ŠAŁ яго пераклаў і агучыў чатырох пэрсанажаў, яшчэ аднаго агучыў Vožyk, а Ф. Будаўнічы адрэдагаваў тэкст. Не ставала адно руплівае працы гукарэжысэра, каб сьвет падзеяў запраўды адчуваўся.

Час ішоў. Дарма што ў нашым праекце адбыліся зьмены, BIEŁARUSKI ŠAŁ працягваў зьвяртацца да розных людзей па помач з гукам у дубляжы, але толькі цяпер яму ўдалося знайсьці чалавека, што дбае аб якасьці й намагаецца ўсё рабіць як найлепш, — гэта NENIA.

Сёньня пэўныя моманты былі б перакладзеныя й агучаныя йначай, але мы вельмі шчасныя, што дубляж эпізоду „Скідні“ нарэшце пабачыў сьвет ❤️

Дзякуем за ўвагу й чакаем вашых водгукаў. Бывайце здаровыя й беражэце сябе!


📒 Слоўнік.
Каханьне, сьмерць і робаты — „Скідні“.

Скíдзень — чалавек, здольны ператварацца ў іншую йстоту.
Стра́ўня — мейсца, дзе ядуць.
Зважа́й! — вайсковая каманда, рас. смирно!
Спачнí! — вайсковая каманда, рас. вольно!
Паце́міць — заўважыць.
Віжава́ць — пільна сачыць, выглядаць.
Зу́се клічны склон ад „зух”.
Гайня́ — рас. стая (сабак, ваўкоў).
Прыназоўнік із — бач тут.

#слоўнік


🐺 Каханьне, сьмерць і робаты | Love, Death & Robots (18+)

ДУБЛЯЖ

1 сэзон 10 эпізод — „Скідні“

Глыбака ў Аўганістане двом жаўнерам з наднатуральнымі моцамі пагражае адзін із сваіх.

• Пераклад: BIEŁARUSKI ŠAŁ
• Рэдагаваньне: Ф. Будаўнічы
• Агучваньне: BIEŁARUSKI ŠAŁ, Vožyk
• Рэжысэр дубляжу: BIEŁARUSKI ŠAŁ
• Гукарэжысэр: NENIA
• Памога: Салавейка

🕊 Папрыяць творчасьці рупліўцаў можна на іхных каналах. Прыемнага прагляду!

#агучана #дубляж #Каханьне_сьмерць_і_робаты #Love_Death_Robots


Дабрывечар, спадарства!

Віншуем вас з чаканымі цёплымі дзянёчкамі й заразом прапануем паслухаць і паглядзець прыгожы ўтульны кліп на песьню ☀️„СОНЕЧНАЯ“ ад сьпявачкі, мастачкі й запраўднае чараўніцы — Тоі 🌸

📽 https://youtu.be/gv1iBZfM1zY

Дасылайце сябром і дзялецеся водгукамі ў камэнтарох пад відэа, каб падтрымаць Тою й памагчы ютубу пашыраць гэты твор :)

Зычым прыемнага прагляду й добрага вечару!


🎬 S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобылю ПА-БЕЛАРУСКУ | трэйлер перакладу | BELARUSITY

Глядзець:
https://youtu.be/LfZNyuomUig


BELARUSITY dan repost
🔥 S.T.A.L.K.E.R. Цень Чарнобылю цяпер ПА-БЕЛАРУСКУ

Шаноўныя сябры!
Нашая суполка BELARUSITY доўга й рупліва працавала над перакладам гульні S.T.A.L.K.E.R.: Цень Чарнобылю.

Сёньня мы нарэшце можам прынародзіці вынік.

• перакладзеныя ўсе дзейныя тэксты
• дзьве ґрафікі: кірыліца й лацінка
• зробленыя субтытры

Далучайцеся да каналу @belarusity, каб не прапусьціць абнаўленьні й новыя пераклады. Плянуем расказаць пра пераклад а працу над ім і падзяліцца слоўнікам з адметнымі словамі а выразамі.

Расказвайце пра нас сябром і дзялецеся водгукамі. Нам гэта вельмі-вельмі важна! ❤️

Трэйлер: https://youtu.be/LfZNyuomUig
Сьцягнуць пераклад: https://www.belarusity.com/stalker-soc
Ахвяраваць: https://buymeacoffee.com/belarusity


Спадарства! Нарэшце выйшаў пераклад гульні „Сталкер. Цень Чарнобылю” ❤️‍🔥

Мы з суполкаю BELARUSITY рупіліва й дбайна працавалі, каб пераклад меў найвышэйшую якасьць (за працу нам аніхто не плаціў).

Пашырэньні й водгукі вітаюцца!

Таксама можна падзякаваці кубачкам гарбаты 🥰


Беларускае Радыё Рацыя dan repost
🔎👀 Шукаеце, што паглядзець на святочных выходных? ❄️🎄

Мы сабралі для вас цэлых пяць цудоўных фільмаў на роднай мове, што не толькі не дадуць засумаваць усёй сям’і, але і адораць цяплом!

👉 Чытайце тут: https://racyja.com/by/kultura/sto-pahljadzec-na-kaljadach-pa-belarusku-5-filmau-dlja-usej-sjami/

А які ваш улюблены калядны фільм? Напішыце ў каментарах 👇


🌸 Незабудкі | Forget me not (2023)
ДУБЛЯЖ
💥

Кароткі анімацыйны фільм пра гісторыю й прыгоды мален
ькае дзяўчынкі, што адчула сябе непатрэбнаю.

• Пераклад: А. Валькова
• Рэжысэрка дубляжу: А. Вальков
а
• Гукарэжысэр запісу: Г. Тачоны
• Гукі й музыка: А. Валькова
Ролі агучылі: М. Клютко, Аляксандра, А. Валькова, Г. Тачоны

🚀 Цікавінкі аб чатырох месяцах працы над дубляжом, запісе з нуля музыкі, усіх гукаў і роляў глядзеце на канале „То
Я“: youtube.com/watch?v=VWl66lviHik

* * *

☀️ Іншая творчасьць Антаніны Вальковай:

• аўтарскія песьні: dip.link/toya

тг-канал з пэрсанажамі й сусьветам; коміксы, лёр, канцэпт-арт, мэмы, цікавінкі пра пэрсанажаў і нарысы.

суполка VK: аўтарскія песьні, перасьпевы, калябарацыі; „дэмкі“ й афіцыйныя рэлізы.

❤️‍🩹 Падтрымаць выхад новых перасьпеваў і агучваньняў:
• Yoomoney 4100117230215207
• Альфабанк:
5208 1300 1743 1077
02/28
ANTANINA VALKOVA

Глядзець „Незабудкі“: youtube.com/watch?v=y7QXYlcG7WU

#дубляж


💬 Гары Потэр і Філязофскі Камень. Прадмова да перакладу

Мы, каманда зь перакладу сэрыі фільмаў Гары Потэр, прэзэнтуем вам першы фільм з гэтае сэрыі.

Мы дбайна й рупліва працавалі над перакладам некалькі месяцаў, намагаючыся дасягнуць найлепшага выніку.

У нашым варыянце перакладу ўжываюцца пэўныя хормы словаў і зваротаў, якія ў што-дзённай размове дужа рэдка чуваць: замест пайду — пойду, прайсьці — пройсьці, хадзеце/хадзіце — ходзьце, глядзі — гледзь, чырвоная — чырвона, вялікае — вяліка, а таксама ваша, Вашаць, Вашэця, пры звароце да кагось.

Датагож мы пастанавілі перадаваць уласныя ймёны, намагаючыся захаваць іхнае арыгінальнае гучаньне. Таму падчас прагляду вы можаце заўважыць літару “ґ” і літару “ў” пасьля зычных.

Тэкст не дакладны, бо ў некаторых момантах былі зробленыя адыходы ад арыгінальнага тэксту, каб павялічыць пачуцьцё й атмасфэру школы чараў.

Дзякуй вялікі за ўвагу, і прыемнага прагляду!

Ф. Будаўнічы, Шыпшынавае сочыва, Чарот, SolAriS


🪄 Гары Потэр і Філязофскі Камень (7+) | Harry Potter and Philosopher's Stone

Адзінаццацігадовы сірата Гары Потэр высьвятляе, што ён чарадзей і быў прыняты ў школу Гоґварт. Гары пакідае маркотны сьвет з апекунамі й уходзіць у сьвет чараў. Аднак яго чакаюць выпрабаваньні.

Год: 2001 | Краі: Вялікая Брытанія, ЗША

• Пераклад: Ф. Будаўнічы, Чарот, SolAriS
• Рэдагаваньне: Ф. Будаўнічы, Шыпшынавае сочыва, SolAriS

#фільм #субтытры #клясычны_правапіс
#фэнтазі #драма #падарожжы


🌤️ Вітаем, сябры!

На календары — 1-га сьнежня. На вуліцах многіх местаў ўжо пачынаюць зьяўляцца размаітыя ліхтарыкі й аздобы, што сваім зьзянем ствараюць прыемны калядна-чароўны настрой. ✨

Гэты дзень мы зьмеркавалі прысьвяціць фільму, што багата хто падабае акурат за чараўніцтва, дабро, а таксама цёплыя ўспаміны.

Папраўдзе, ягоны пераклад нам даслалі яшчэ летась, але з пэўных прычынаў публікуем яго толькі цяпер.

Шчыра перапрашаем каманду перакладнікаў/рэдактараў за доўгае чаканьне 💛

Зычым усім добрага вечару й прыемнага прагляду!


@belarus_sacral — гэта ўласны досвед тутэйшага валацугі ў пошуках згубленай і невядомай Беларусі. Старыя могілкі, закінутыя маёнткі і храмы тут змяшаныя з музеямі ды мэйнстрымнымі комплексамі.
Далучайцеся. Будзем спазнаваць родную гісторыю навобмацак разам!


✏️ Галава-ґумка (18+) | Eraserhead

Хвільм паказуе нутраны душны сьвет галоўнага героя Гэнры Спэнсэра. Ягонае жыцьцё ё панурым і турботным, усё нагадвае яму адзіноту й безвыходнасьць. Пагоршвае сітуацу сустрэча з былою дзяўчынаю й навіна аб нараджэньню заморкавага жудаснага дзіця.

Год: 1977 | Крайіна: ЗША

Пераклад: Мікіта

💬 Спаволя
(паводле В. Ластоўскага) — адпачынак ад працы на пэўны тэрмін.

#фільм #субтытры #клясычны_правапіс #трылер #жуды #арт_гаўз


🎬 Бач як яны бягуць | See how they run

Лондан, 1953 год. Леа Капернік забіты. Яго нядаўна згадзілі на ролю рэжысёра кінаадаптацыі знакамітая п'есы Агаты Крысці “Пастка”. Расследуюць забойства стомлены ветэран інспектар Стопард і ягоная спрытная і знаходлівая напарніца канстэбль Сталкер.

Год: 2022 | Краіна: ЗША, Вялікая Брытанія

Пераклад і рэдагаваньне: Beranbender

#субтытры #фільм #афіцыйны_правапіс #дэтэктыў #камэдыя

20 ta oxirgi post ko‘rsatilgan.

902

obunachilar
Kanal statistikasi